Да 75-годдзя заснавання вобласці Край любімы, сэрцу мілы…

Валянціна ХIсаева, старшыня Градзянскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Чым дарагія майму сэрцу Касцюковічы? Напэўна, як і ўсім людзям, якія нарадзіліся і выраслі ў канкрэтна ўзятай мясцовасці, — успамінамі пра бацькоў, сяброў, суседзяў, родныя краявіды, у тым ліку рэчку Бесядзь. На жаль, роднай вёскі Клеевічы ўжо амаль не існуе, засталося ўсяго некалькі хат. Яна пацярпела падчас Чарнобыльскай аварыі, людзям прыйшлося пакінуць родныя хаты, і разляцеліся землякі, хто куды. Але памяць сэрца кожнага з нас вяртае туды ў думках. I калі іншы раз удаецца паблукаць па родных сцежках, то наступае неперадаваемае адчуванне знітаванасці з зямлёй, якая цябе ўзрасціла…

Наогул жа Касцюковічы ў параўнанні з Асіповічамі амаль напалову меншыя. Размешчаны на рацэ Жадунька ў 160 кіламетрах ад Магілёва.
Чыгуначная станцыя Камуна
ры на лініі Крычаў — Унеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск,
Чэрыкаў, Сураж (Расія).

Упершыню ўзгадваецца з канца ХVI стагоддзя як дзяржаўнае ўладанне ў Крычаўскім старостве ВКЛ. З 1938 года вядомы як горад.
Ся
род буйнейшых прадпрыемстваў можна вылучыць Беларускі цэментны завод. Развіта таксама дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасць, займаюцца тут і выпускам будаўнічых матэрыялаў.

Тры гады таму горад адзначаў сваё 500-годдзе. Летась мне ўдалося прайсціся па галоўнай вуліцы — Ленінскай. Прыемна, што яна набыла новае аблічча: стала роўнай, дагледжанай, дамы быццам памаладзелі. А яшчэ касцюкаўчане ганарацца новай бальніцай.

Касцюковіцкі раён — радзіма многіх
сла
вутых дзеячаў культуры і мастацтва. Творчасць народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова добра вядома са школьнага курса літаратуры. Творы Iвана Чыгрынава таксама многія чыталі. Упэўнена, што асіпаўчанам добра знаёмы і імёны Аркадзя Русецкага і Алеся Пісьмянкова.

А яшчэ касцюковіцкі край захаваў некалькі цікавых культавых пабудоў: цэрквы ў вёсках Гаўрылінка, Саматэвічах, Забычанні, Прусіне, касцёл і бровар у
Канічах.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем