Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны Край любімы, сэрцу мілы…

Кожны з 21 раёна Магілёўшчыны мае сваю адметную гісторыю, непаўторныя мясціны, і «Асіповіцкі край” прапануе сваім чытачам завочна пабываць у розных куточках вобласці. Якім чынам? Вельмі проста: звернемся да жыхароў Асіповіччыны, якія родам з іншых раёнаў Прыдняпроўскага краю, каб яны расказалі пра
сваю малую радзіму.

Уладзімір ЯнкоўскI, кіраўнік
аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк”:

Цікавыя і самабытныя родныя Бялынічы, якія маюць 500-гадовую гісторыю з мноствам яркіх старонак. Захапляюць ужо самі легенды аб паходжанні населенага пункта. Па адной з іх, пасяленне заснавана славянінам Бялынам або яго сынамі і нашчадкамібялынічамі. Згодна з другой, узнікненне пасялення звязана з цудоўным начным ззяннем (Бялынічы — «белыя ночы”) святога абраза Багародзіцы, прынесенага на землі Беларусі кіеўскімі манахамі. Нездарма герб Бялынічаў і зараз упрыгожвае выява Божай Маці з дзіцём на руках у залатых адзеннях.

Тут заўсёды бурліла духоўнае і культурнае жыццё. Напрыклад, у пачатку XVII стагоддзя Сапегамі быў пабудаваны кармяліцкі манастыр з касцёлам, які пазней стаў буйным цэнтрам рэлігійнага жыцця ўсходняй Беларусі. На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў пры манастыры працавала друкарня, пазнейгравёрны цэх. У XVIII стагоддзі праз Бялынічы праходзіў гандлёвы шлях, які звязваў цэнтр Беларусі і Расію.

Бялыніцкі раён вядомы многім беларусам як радзіма народнага мастака БССР і РСФСР БялыніцкагаБірулі, імя якога, дарэчы, носіць мастацкі музей у пасёлку.

Для мяне асабіста перш за ўсё Бялынічы не толькі цудоўны горад, дзе нарадзіўся, але і населены пункт, які мае асаблівую каштоўнасць — Заазерскі запаведнік. У паўночна-заходняй частцы раёна размяшчаецца ланцуг азёр ледніковага паходжання, якія злучаны паміж сабою падземным цячэннем. Кожны год на возеры Хотам’е (Святое), напрыклад, ладзіцца самае старажытнае, напоўненае таямніц, свята Купалле. Яшчэ ў запаведніку знаходзяцца старажытныя каменныя крыжы. Да цяперашняга часу вучоныя не ведаюць, адкуль яны ўзяліся сярод лесу. Самая папулярная версіякрыжы абазначаюць месцы старажытных пахаванняў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем