Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны

Наталля Стэльмах, бібліятэкар Асіповіцкай ЦБС:

— Для мяне самы дарагі на свеце куток — Быхаўшчына. Зараз на
тэрыторыі раёна пражывае больш за 40 тысяч чалавек. Горад быў заснаваны ў 1370
годзе і належаў князю Свідрыгайла. Быў час, што ім валодалі магнаты Хадкевічы і
Сапегі. У час вайны з Напалеонам непадалёк ад горада размяшчаўся штаб арміі
князя Баграціёна.

З Быхаўшчынай звязаны жыццё і дзейнасць вядомых беларускіх
асветнікаў Лаўрэнція Зізанія і Мілеція Сматрыцкага.

Візітнай карткай гэтай зямлі лічыцца Свята-Троіцкая царква, дзе
знаходзіцца Баркалабаўская цудатворная ікона Божай Маці. Сюды летам імкнуцца
сотні паломнікаў, каб пакланіцца святыні.

Мне асабіста падабаецца Грудзінаўскі палац. Прыгожы, рамантычны і
ўтульны, ён падобны на загарадныя палацы рускага дваранства пачатку ХIХ
стагоддзя. Яго б крыху падрамантаваць — і можна рабіць музей. Спадзяюся, што
калісьці яно так і будзе.

Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны

Таццяна Казакова, галоўны спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы Асіповіцкага райвыканкама
:

— Вёска з мілай, хоць і рускамоўнай назвай, Iзюмава размешчана
ўздоўж дарогі, якая вядзе з Ялізава на Сычкава. Некаторым, напэўна, яна вядома
пад назвай Дурынічы, а Iзюмавым стала ў гонар ураджэнца Чалябінскай вобласці
Мікалая Iзюмава, які ў 1944 годзе прыняў бой з немцамі непадалёк ад вёскі і
гераічна загінуў. Яшчэ тут нарадзіўся лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза
Мікалай Пінчук. Ёсць капліца-склеп Забелаў як помнік архітэктуры. Ганаруся
роднымі мясцінамі, часта туды наведваюся. I, здаецца, даражэйшага куточка на
ўсёй зямлі няма.

З Бабруйскам таксама звязана шмат успамінаў. Там стала
камсамолкай, разам з бацькамі ездзіла на гарадскія святы. Памятаю, як на вуліцы
Бахарава збіраўся народ з гармонікам. Людзі пелі, танцавалі, ва ўсіх быў
святочны настрой. Як падаецца зараз, тыя сустрэчы чымсьці нагадвалі адэскія
пасядзелкі ў іх знакамітых дворыках.

З кожным годам Бабруйск маладзее, але адначасова і нібыта дыхае
мінуўшчынай: ён адзін са старэйшых гарадоў нашай краіны. Археалагічныя дадзеныя
сведчаць, што ў раёне злучэння дзвюх рэк — Бярэзіны і Бабруйкі — ужо ў V-VI
стагоддзях знаходзілася пасяленне славян. А першае ўпамінанне пра яго адносіцца
да 1387 года. У пачатку ХIХ стагоддзя на месцы старога горада была пабудавана
буйная крэпасць, якая вытрымала націск напалеонаўскіх войскаў. Там служылі, а
затым адбывалі пакаранне некаторыя дзекабрысты, а таксама каля 2 тысяч  удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

Горад вядомы далёка за межамі краіны дзякуючы такім
прадпрыемствам, як «Белшына”, Беларусьгуматэхніка», «Бабруйсксельмаш” і інш. У
ім шмат славутых месцаў: 20 помнікаў мастацтва, 55 — гісторыі, 27 —
архітэктуры. Словам, тут ёсць дзе пахадзіць і што паглядзець.

Не менш цікавы і раён, які ўтварыўся ў 1927 годзе. Дарэчы,
Асіповіцкі на працягу некалькіх гадоў таксама ўваходзіў у Бабруйскі. У ім
нара-дзіліся драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт Мікола Аўрамчык,
пісьменнікі Платон Галавач і Алесь Дзятлаў. А яшчэ бабруйская зямля прыняла на
апошні спачын паэта Алеся Адамовіча і ўнучку Аляксандра Пушкіна — Наталлю
Варанцову-Вельямінаву.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 6 ноября: кому повезет с деньгами, а кому понадобится терпение

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем