Да 75-годдзя Магілёўшчыны Ці ведаеце, што ў нашай вобласці…

Самыя старажытныя гарадыПрапойск (Слаўгарад) і Крычаў (1136 год), Мсціслаў
(1156).

Налічваецца больш за 2 тысячы
помнікаў к
ультуры, гісторыі і архітэктуры. З іх у спіску гісторыкакультурных каштоўнасцей знаходзіцца 684 аб’екты.

Бабруйская крэпасцьадна з буйнейшых крэпасцей першай паловы ХIХ стагоддзя ў Еўропе.

Касцёл кармелітаўадзін са старэйшых помнікаў архітэктуры, пабудаваны ў 1637 годзе.

Размешчана самая большая
колькасць хрысціянскіх святыняў.

У Шклове нарадзіўся вынаходнік
ксілафона Iосіф Гузікаў.

Буйнейшыя вадаёмыЧыгірынскае (на р.Друць) і Асіповіцкае (на р.Свіслач). Абодва выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі: на іх размешчаны адны з самых вялікіх у рэспубліцы
ГЭС.

Самая высокая шчыльнасць
насельніцт
ва ў Крычаўскім раёне — 47,5 чалавек на квадратны кіламетр, самая нізкая — у Краснапольскім і
Клічаўскім — 11.

Знаходзяцца тры некранутыя заказнікі рэспубліканскага значэння (гідралагічны — «Заазер’е” ў Бялыніцкім, ландшафтны — «Старыца” ў Быхаўскім, «АстравыДулебы” ў Клічаўскім і Бялыніцкім раёнах) і 178 — мясцовага значэння.

Сярод навуковых і
навукова-педагагічных кадраў Беларусі лідарамі лічацца Бабруйскі, Магілёўскі і
Горацкі раёны.

У 1836 годзе ў маёнтку ГорыГоркі каля Горак была адкрыта ГорыГорацкая земляробчая школа, вышэйшы разрад якой з’яўляўся першай вышэйшай сельскагаспадарчай вучэбнай установай царскай Расіі. У 1848 годзе вышэйшы разрад школы быў ператвораны ў Земляробчы інстытут, які пачаў падрыхтоўку для спецыялістаўаграрнікаў для Англіі, Францыі і іншых замежных краін.

У 1970-90 гады з Магілёва можна было вылецець у Маскву, Ленінград, Смаленск, Мурманск — усяго больш за 20 гарадоў СССР.

Даўжыня эксплуатацыйных водных шляхоў (Днепр, Бярэзіна, Сож) складае крыху больш за 400 кіламетраў.

Даўжыня аўтадарог вобласці перавышае 11 тысяч кіламетраў. Грузавыя аўтаперавозкі складаюць каля 50%. У перавозцы пасажыраў доля аўтатранспарту больш за 90%,
асабліва на мясцовых маршрутах.

Даўжыня чыгуначных дарог
агульнага прызначэння,
якія перасякаюць 15 раёнаў з 21, складае 818 кіламетраў. На долю чыгункі прыходзіцца каля паловы перавозак грузаў і прыкладна 10% пасажыраў.

Галоўныя гандлёвыя партнёры па экспарцеМасква, Маскоўская вобласць, СанктПецярбург; па імпарцеМасква, Татарстан, Башкартастан.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўхімвалакно”буйнейшае ў Еўропе прадпрыемства
хімічных валокнаў.

Самым вялікім сярод гарадоў па колькасці насельніцтвапасля абласнога цэнтралічыцца Бабруйск, на другім месцыАсіповічы, на трэцім — Крычаў.

Самы маланаселены раёнКраснапольскі: пражывае каля 13 тысяч чалавек.

Самымі буйнымі па прамысловым патэнцыяле лічацца гарады Магілёў і Бабруйск і Асіповіцкі
раён.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем