Цэны — у свабоднае плаванне 20.11.09, № 96.
Цэны — у свабоднае плаванне
Больш як два тыдні магазіны працуюць у рэжыме пераходу на свабодныя цэны. Абмежаванні на гандлёвыя надбаўкі на большасць тавараў былі адменены 29 кастрычніка — калі набыла моц пастанова Мінэканомікі ад 19.08.2009 г. № 141. Яна ўнесла змяненні і дапаўненні ў Інструкцыю аб парадку фарміравання і прымянення цэн і тарыфаў, зацверджаных пастановай Міністэрства ад 10.09.2008 г. № 183.
Згодна з Інструкцыяй суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці маглі фарміраваць цэны на шэраг тавараў свабодна. Пастанова ж дазваляе прымяняць гандлёвыя надбаўкі з улікам кан’юнктуры рынку на ўсе тавары, акрамя пераліку сацыяльна значных тавараў з 50 пазіцый. Гэта хлеб, алей, мука пшанічная, крупы, макаронныя вырабы, соль, малочныя прадукты і сумесі, а таксама кашы, мясныя, рыбныя і фруктовыя кансервы і сокі для дзіцячага харчавання, рыба, вараныя каўбасы, яйкі, пельмені, цяляціна, свініна і іх субпрадукты, гародніна і садавіна, у тым ліку бананы, апельсіны і лімоны, а таксама тавары для дзяцей і лякарствы.
За тлумачэннем асобных пытанняў, якія датычаць дадзенай пастановы, “раёнка” звярнулася да галоўнага дзяржінспектара дзяржаўнай інспекцыі па кантролю за цэнамі Веры ПратасенкI:
— Пастанова Мінэканомікі № 141 мяняе парадак фарміравання цэн на тавары замежнага пахо-джання. Напрыклад, калі яны завезены ў нашу краіну з мэтай рэалізацыі індывідуальным прадпрымаль-нікам і юрыдычным асобам для спажывання або далейшай вытворчасці, то адпуск-ная цана будзе сфарміравана па ранейшай схеме не больш за 30%. Цэны ж на астатнія тавары, прывезеныя з-за мяжы для роз-нічнага гандлю, у тым ліку і грамадскага харчавання, а таксама з мэтай вывазу з нашай рэспублікі, павінны ўжо фарміравацца з улікам попыту і прапаноў.
— Наша насельніцтва карыстаецца паслугамі прадпрымальнікаў, якія пры выкананні адпаведных работ выкарыстоўваюць імпартны матэрыял. Як будуць фарміравацца цэны на паслугі?
— Кошт матэрыялаў, запчастак, вузлоў, агрэгатаў, фурнітуры, якія набылі суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці па дамоўленасці з нерэзідэнтамі Беларусі, а затым выкарысталі пры аказанні паслуг, будзе ўключаны ў тарыф на выкананую работу або дадаткова аплачаны па цане, вызначанай з абмежаваннем надбаўкі ў памеры не больш за 30%.
— Вядома, што ў гандлёвую сетку тавар паступае як ад вытворцаў, так і праз пасрэднікаў. Хто можа разлічваць на аптовую скідку — арганізацыя рознічнага гандлю або пасрэднік?
— Аптовыя пасрэднікі, якія рухаюць на рынак тавар айчыннага, а не замежнага вытворцы, маюць права на скідку, яе атрымаюць і гандляры-аптавікі. А вось рознічнаму гандлю аптовыя скідкі не прадугледжаны. Суб’екты ж гаспадарання могуць устанавіць скідку пакупніку з устаноўленай імі адпускной цаны.
— А аптовыя надбаўкі?
— Яны датычаць аптавікоў, гандлюючых нехарчовай групай тавараў. Цяпер такія арганізацыі маюць права выставіць сваю цану, але не больш за 20% ад цаны вытворцы. Раней ім дазвалялася не абмяжоў-ваць надбаўку.
— Ці памяняліся цэны на тавары, якія паступілі на склад або ў магазін да 29 кастрычніка?
— Тавары, адгружаныя і аплачаныя на тэрыторыі Беларусі, а таксама тыя, якія ўжо знаходзіліся ў аб’ектах гандлю да ўзгаданай даты, рэалізуюцца па ранейшых цэнах.
— Наколькі зменіцца дзейнасць суб’ектаў гаспадарання ў сувязі з гэтай пастановай?
— У бліжэйшы час ніякіх змяненняў не чакаецца. Усе працуюць як звычайна. Гандлёвыя нацэнкі засталіся ранейшымі. Ніхто з гандляроў не павінен парушаць антыманапольнае заканадаўства. Тым больш, што забарона на кантрольна-рэвізійную дзейнасць у хуткім часе будзе адменена, і зноў уключыцца інструмент, які дазваляе адсочваць усе парушэнні з боку гандлюючых арганізацый.
Гутарыла Ніна ВІКТОРЧЫК.