ЦЁПЛАЯ сустрэча №88

11 кастрычніка ў кафэ «Юнацтва” ў рамках праекта
«Маладыя душой” прайшла святочная сустрэча, прысвечаная Дню маці.
Арганізатарамі выступілі «пярвічкі” «Беларускай асацыяцыі дапамогі
дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” і «Асіповіцкай цэнтральнай раённай
бальніцы” «Серабрысты ландыш” пры падтрымцы фонду «Памяць, адказнасць і
будучыня”.

У гэты дзень павіншавалі мнагадзетных мам —
работніц аховы здароўя і прадстаўніц з асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідамі і
маладым інвалідам Марыю Фёдараву, Лідзію Ананьеву, Iрыну Бабенка, Таісію
Еўдакімовіч, Аксану Цвірко і Святлану Астраух. Акрамя пачастункаў, яны атрымалі
і сувеніры — ордэны-сэрцы і льняныя ручнікі.

Шмат цёплых слоў сказалі ў адрас матуль старшыня
раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамара Бурак і галоўны спецыяліст
аддзела ідэалагічнай работы Таццяна Казакова. Канцэртнымі нумарамі парадавалі
іх ветэраны працы Уладзімір Жлобіч і Валянціна Забалотнікава, заслужаныя
работнікі аховы здароўя Яўгенія Ладыгіна і Ала Плахоціна. Пачулі «імянінніцы” і
вершы ды песні ў выкананні сваіх дзяцей і ўнукаў.

Свята адзначалася ў нас наогул актыўна.
Напрыклад, у чацвер клуб «Маладая сям’я” пры МПЦ «Равеснік” арганізаваў
конкурсна-забаўляльную праграму «Мая мама — лепшая на свеце” для жанчын з
розных арганізацый горада. А сёння РАГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане” наведае 8 матуль загінуўшых «афганцаў” з Асіповіч, Свіслачы,
Заняцечча, Хімнога, Дараганава і Градзянкі.

…Жанчыны даўно даказалі, што могуць рабіць усё
не горш мужчын. Але ёсць місія, якая належыць толькі ім, — быць матуляй. І
вельмі добра, што нашы жанчыны не забываюць пра сваё галоўнае прызначэнне!

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Андрей Пышник назначен на должность главного тренера футбольного клуба «Осиповичи»

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником Могилёвского областного управления Департамента государственной инспекции труда Министерства труда и социальной защиты РБ

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем