Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не кідаюць смецце №85

“Аб узаемадзеянні ДУКВП
“Райсэрвіс”, пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў з органамі
тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання” — вось галоўнае пытанне, якое
было вынесена на парадак дня чарговага семінара, які прайшоў пад началам
старшыні райсавета Аляксандра Пузіка 28 верасня з запрашэннем не толькі дэпутатаў
і іх памочнікаў на месцах, а і шэрагам кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый,
якія штодня вырашаюць самыя розныя людскія пытанні. Такая форма работы, дарэчы,
для многіх удзельнікаў нарады ўжо не новая: як і дамаўляліся раней,
“вялікі збор” склікаецца мінімум раз у паўгода, і з 25 сакавіка якраз
і мінула прыкладна столькі часу.

Напачатку Аляксандр Віктаравіч падрабязна
расказаў аб тым, як працуюць сёлета нашы калектывы, занятыя ў рэальным сектары
эканомікі, у прыватнасці — галіны прамысловасці, будаўніцтва і сельскай
гаспадаркі, а таксама малы бізнес, прад-прыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці;
якая роля ў вырашэнні злабадзённых для землякоў пытанняў належыць дэпутатам і
органам грамадскага самакіравання; як фарміруецца мясцовы бюджэт і г.д.

З цікавасцю праслухала зала і інфармацыю, з якой
выступіў дырэктар ДУКВП “Райсэрвіс” Аляксандр Маслаў. Які перш за ўсё
спыніўся на рабоце камунальнікаў па добраўпарадкаванню горада і раёна, і,
натуральна, пытанняў да прамоўцы было самых розных. Людзей хвалявала многае.
Адных — што цячэ з водаправодных кранаў гараджан і вяскоўцаў і калі, урэшце, у
нас з’явіцца станцыя абезжалезвання вады. Другіх — распачатыя і спыненыя работы
ў парку на паў-днёвым баку горада. Трэціх — дрэнны стан пешаходных дарожак і
наогул многіх тэрыторый ля шматпавярховак, тыя ж ганкі гэтых дамоў, недахоп
месцаў для парковак аўтатранспарту. Потым — якасць выконваемых работ па
добраўпарадкаванню і г.д.

На пэўныя запыты Аляксандр Цімафеевіч адказаў
адразу, шэраг узяў “на аловак” і паабяцаў пасля дадатковага вывучэння
абавязкова праінфармаваць заяўнікаў.

Канешне, не ўсе пытанні тычыліся работы
камунальных службаў — зачыненне асобных вясковых магазінаў, напрыклад,
прыносіць мност-ва нязручнасцей жыхарам, і нашаму райста тут трэба рабіць усё
магчымае, каб падобнае не здаралася. Хаця — і зала пагадзілася з гэтым — усё
ўзвальваць на плечы кіраўніцтва вясковым гандлем не варта, дзеля нармальнай
работы крамы дапамагаць падбіраць туды прадаўца трэба ўсёй грамадой, як
дэпутатам, так і тым жа старастам.

Былі ўдакладненні і наконт работы медыкаў,
тэлефаністаў, дарожнікаў, іншых. І ўзнятыя тэмы зноў жа “ўзяты на
кантроль”, не засталіся па-за ўвагай адпаведных службаў.

Па-ранейшаму востра стаіць і праблема
добраўпарадкавання населеных пунктаў. Так, сёння фінансаванне на гэтыя мэты
паменшылася, грошай у поўнай меры на ўсё і ўся не хапае, але ці заўсёды і ўсюды
мы, жыхары Асіповіччыны, з належнай адказнасцю ставімся да свайго агульнага
грамадскага багацця? Шмат сродкаў, напрыклад, пайшло на стварэнне ў раёне так
званых міні-палігонаў для вывазу цвёрдых бытавых адыходаў. Толькі ці ўсе яны ў
належным стане? Зразумела, камунальнікі павінны і стараюцца падтрымліваць там
парадак, аднак чаму ў наяўнасці мноства прыкладаў, калі нехта выкідвае машыну
смецця так, што другім туды ўжо проста не праехаць? Ці колькі ўжо вядзём
гаворку наконт раздзельнага збору смецця, а на справе ў скрыні вывальваецца ўсё
агулам. А чаму трапляе пустазелле з зямлёй? Чаму асобныя жыхары адмаўляюцца
заключаць дагаворы з тым жа “Райсэрвісам” на рэгулярны вываз смецця,
хаця ўпотай карыстаюцца тымі ж агульнымі скрынямі?

Словам, размова атрымалася і адкрытай, і
карыснай для ўсіх. Што і падкрэсліў, падводзячы вынікі вучобы, старшыня
раённага Савета дэпутатаў: “Узгаданая форма работы прыжылася, і сённяшняя
наша сустрэча далёка не апошняя”. А намеснік старшыні райвыканкама Сяргей
Семянцоў, які прымаў актыўны ўдзел у рабоце семінара, таксама даў тлумачэнне па
многіх узнятых пытаннях.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем