Чалавек, у якім можна быць упэўненым №85

— Дзе б чалавек ні жыў: у мегаполісе, райцэнтры,
аграгарадку ці невялікай вёсачцы на пару дзясяткаў хат, — вакол сябе ён павінен
падтрымліваць чысціню і парадак, — перакананы жыхар Чучча Валянцін Голаў.

Большую частку насельніцтва вёскі складаюць
дачнікі, жыхары сезонныя. Мо, таму і не заўсёды дбайна яны ставяцца да навядзення
вясковага «марафету»? Такі падыход няправільны — лічыць Валянцін
Іванавіч, які мае пачэсную «пасаду» старасты Чучча. І асабістым
прыкладам паказвае, якой павінна быць вясковая сядзіба.

Калі праязджаеш па шашы Бабруйск-Беразіно,
позірк міжволі спыняецца на кветкавых ручаінках, якія плаўна
«выцякаюць» з-за хаты, абгінаюць паркан, ператвараючыся ў сапраўдны
акіян уздоўж дарогі. Кветкі любяць і гаспадар, і гаспадыня. Рэгіна Мікалаеўна з
любоўю паказвае фотаздымкі, распавядае аб розных відах раслін, якія ўжо, на
жаль, адцвілі. А Валянцін Іванавіч расказвае, што часта ля хаты спыняюцца
машыны, і людзі любуюцца кветкамі, фатаграфуюцца на іх фоне. Прычым, не толькі
легкавыя, але і магутныя цягачы, рэфрыжэратары. Траса ажыўленая, таму
даводзілася гаманіць нават з жыхарамі Бразіліі і Германіі. Апошнія
фатаграфаваліся ўсёй сям’ёй, выбіраючы найлепшы ракурс, дзякавалі за створаную
прыгажосць.

І за парадкам Голаў сочыць не толькі ва ўласным
двары, але і ў вёсцы ў цэлым. Так, на вуліцы роўненькі радочак акуратных дрэў.
Увесь сухастой зрэзаны. Трава падкошана. Гэта таксама заслуга вясковага
старасты, які лічыць, што вуліца павінна мець да-гледжаны выгляд, каб прыемна
было па ёй прагуляцца — усё роўна, на транспарце ці пешшу.

— Рэгулярна гутару з мясцовымі жыхарамі, —
расказвае Валянцін Іванавіч. — Да кожнага можна знайсці падыход. Кагосьці — папрасіць,
да іншага — больш жорсткія метады прымяніць. Але, як бачыце, парадак на вуліцы
наладжаны. Таксама змагаемся з аматарамі «наталіць смагу». Я сам
прыхільнік «сухога закона» — ёсць значная колькасць больш карысных
заняткаў!

Нядаўна прывялі ў належны парадак вясковыя
могілкі. Пазразалі сухія дрэвы, высеклі хмызняк. Падрамантавалі агароджу. Не
даём зарастаць. Падпраўляем старыя помнікі, каб не падалі. Работалі ўтрох. Не
так многа жадаючых падмагчы. Але цікавую інфармацыю тады атрымалі. Адны з
першых захаванняў датуюцца 1736 годам, аб чым сведчаць надпісы на могілкавых
плітах і крыжах. 275 год таму тут хавалі, мабыць, яшчэ прыгонных сялян. Гэта ж
гісторыя. Трэба яе захоўваць.

На Вялікдзень могілкі ў Чуччы, як і паўсюдна,
убіраем. Не да ўсіх пахаваных прыязджаюць родныя, але ж павагу да памяці
прашчураў неабходна мець і выхоўваць яе ў маладых.

Вось так і жывём, — падсумоўвае ён. — Як людзі,
годна, у працы, з павагай да мінулага.

— Валянцін Голаў — гэта чалавек, у якім можна
цалкам быць упэўненым, — так мяркуе старшыня Свіслацкага сельскага Савета
дэпутатаў Леанід Французаў. — Пабольш бы такіх добрасумленных, надзейных,
актыўных грамадзян у нашы вёскі!

Кацярына IВАНОВА.

 

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем