Было пытанне — ёсць адказ №80

Друкуем адказы афіцыйных асоб на запыты, якія
паступілі ад жыхароў горада і раёна падчас жнівеньскага Адзінага дня
інфармавання насельніцтва.

Надзея Самусева, выконваючы абавязкі галоўнага
ўрача Асіповіцкай ЦРБ па паліклінічным абслугоўванні:

— Заказаць талоны на прыём да
ўрачоў-спецыяліс-таў райпаліклінікі можна загадзя, на працягу рабочага тыдня па
тэлефоне 23-5-76.

Выключэнне з гэтага парадку — урач-неўролаг,
накіраванне да якога выдаецца пасля агляду пацыента ўчаст-ковым тэрапеўтам
альбо ўрачом агульнай практыкі, які павінен вызначыць патрэбу ў неўралагічнай
кансультацыі. Таму перад візітам да ўрача-неўролага неабходна наведаць
участковага тэрапеўта.

Пацыентам таксама трэба ведаць, што ў
рэгістратуры паліклінікі каля 30% талонаў рэзервуецца на пярвічны прыём, і
выдаюцца яны непасрэдна ў дзень звароту па прыбыцці ў паліклініку.

Наталля Гапоненка, начальнік аддзела
жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама:

— Капітальны рамонт вуліцы Карла Маркса ў
Асіповічах уключаны ў тытульны спіс капрамонтаў аб’ектаў добраўпарадкавання на
2011 год. Плануецца, што неабходныя работы будуць выкананы да 1 студзеня 2012
года.

Сяргей Зубарык, галоўны інжынер ДУКВП
«Водаканал”:

— Вада з падземных гарызонтаў, якая сілкуе
асіповіцкі водаправод, мае павышанае ўтрыманне жалеза (каля 1,5 мл/дм3 пры
норме 0,3 мл/дм3). Наяўнасць жалеза пагаршае і такія паказчыкі вады, як
мутнасць ды каляровасць.

Дзяржаўнай праграмай «Чыстая вада”
прадугледжваецца будаўніцтва ў Асіповічах станцыі абезжалезьвання — толькі
пасля яе запуску ў эксплуатацыю якасць вады будзе даведзена да патрэбных
кандыцый.

Пакуль жа адзіным, хоць і малаэфектыўным,
спосабам паляпшэння якасці водаправоднай вады з’яўляецца прамыўка сетак.

Мікалай БылIн, галоўны інжынер філіяла КУП
«Магілёўаблдарбуд” — ДРБУ № 199:

— Работы па рамонту з’езду з вуліцы Рымы Кунько
на вуліцу Зялёную ў вёсцы Ліпень у сувязі з недахопам сродкаў будуць выкананы
да канца верасня 2011 года.

Аляксандр Маслаў, дырэктар ДУКВП «Райсэрвіс”:

— Зараз на дзіцячай пляцоўцы каля магазіна № 9
ААТ «Гандаль”, што на пасёлку Савецкі, праводзяцца работы па замене цеплатрасы.
Для правядзення неабходных работ давялося часова дэманціраваць частку
абсталявання дзіцячай пляцоўкі. Па заканчэнні рамонту зона дзіцячага адпачынку
будзе цалкам адноўлена.

Што ж тычыцца пашырэння дзіцячай і
абслугоўваючай узгаданыя дамы кантэйнернай пляцовак, то гэта магчыма толькі пры
капітальным рамонце ўсёй дваровай тэрыторыі, які ў бліжэйшыя 5 гадоў не
плануецца.

 

Последние новости

Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

10 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Складана, але не спыняемся: як аграрыі Асіповіцкага раёна працуюць у даждлівы ліпень

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем