Будзьце шчаслівымі, землякі!

Напярэдадні самага доўгачаканага вясновага свята
вырашыла пацікавіцца, ці ведаюць мужчыны, як зрабіць шчаслівай жанчыну.
Натуральна, не абмінула гэтым пытаннем — дзеля падказкі вам, паважаныя мужчыны!
— і прадстаўніц прыгожага полу: ці ведаюць яны самі, што ім патрэбна для
шчасця? Аказваецца, ведаюць. I патрабуецца для цудоўнага самаадчування ў
штодзённым жыцці не так і шмат. Мяркуйце самі.

Наталля Высоцкая, прадавец:

— Дазволю сабе не зга-дзіцца са словамі песні,
што лепшыя сябры дзяўчат — гэта брыльянты. Яны, канечне, душэўнай гармоніі не
пашко-дзяць, але па-сапраўднаму жанчыну робяць шчаслівай розныя знакі ўвагі:
падораныя кветкі, ветлівая ўсмешка, прыгатаваная вячэра, шчырае захапленне ў
вачах каханага. Хіба гэта вялікая плата за жаночую радасць?

Аляксандр Ліннік, педагог:

— Давайце сваёй абранніцы больш грошай, прычым
выгляд у вас пры гэтым павінен быць вельмі задаволены. Добра было б часцей
гаварыць сваёй жанчыне : «Купі сабе сама, што хочаш”. Хоць і кажуць, што шчасце
не ў грошах, але і быць шчаслівым «у шалашы” наўрад ці ўдасца. Так што,
паважаныя мужчыны, зарабляйце сродкі, каб ажыццяўляць жаночыя мары!

Мікалай Патапейка, супрацоўнік РАУС:

— Каб ашчаслівіць жанчыну, трэба з ёю для
пачатку ажаніцца! А потым зрабіць так, каб усё астатняе жыццё заставалася
мядовым месяцам. Гэта, канечне, не вельмі лёгка, але хто забараняе паспрабаваць?

Таццяна Вішнікіна, намеснік дырэктара
сельгаспрадпрыемства:

— Ёсць такая сучасная жартоўная прыказка:
«Мужчыны не плачуць, але ныюць з любой нагоды”. Дык вось, каб ваша жонка не
скардзілася на адсутнасць шчасця, перастаньце ныць з-за ўсякіх дробязяў! Нам
так хочацца адчуваць сябе абароненымі за вашымі шырокімі плячыма!

Анатоль Мікуліч, настаўнік:

— Шматгадовы вопыт стасункаў з жанчынамі
дазваляе меркаваць, што з прыгожым полам ніколі не трэба спрачацца —
безвыніковая трата часу. Найбольш мэта-згодныя паводзіны — слухаць і маўчаць,
маўчаць і слухаць. Эх, чаго толькі не зробіш дзеля шчасця жанчыны…

Нэлі Бізунок, сакратар:

— Галоўнае, каб у жыцці заўсёды побач былі
блізкія людзі. Шчасце — калі з задавальненнем ідзеш на любімую работу, калі
раніца пачынаецца з добрага настрою, а ў вясновым блакітным небе ярка свеціць
сонца.

Проста Жанчына, хатняя гаспадыня:

— Мужчына можа зрабіць жанчыну шчаслівай
наступным чынам: 1. Падарыць ёй дзяцей — найвялікшае жаночае шчасце. 2. Разам
гадаваць сынкоў-дачушак. 3. Не рабіць учынкаў, якія засмучаюць абранніцу.

Апытанне праводзіла Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем