— Мінулы год быў для нас цяжкім і па-сапраўднаму крызісным, — прызнаецца начальнік асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Анатоль Дрывіцкі. — Летась планавалі пашырыць сетку гандлёвых кропак, але адзінае, што змаглі выканаць, гэта замяніць два кіёскі на больш новыя. Адзін з іх — каля дома № 57 па вуліцы Сумчанкі, другі — на перакрыжаванні Сацыялістычнай і Кастрычніцкай. Спадзяёмся, што планы па пашырэнні спраўдзяцца хаця б сёлета. Ужо ўзгаднілі месцы для трох кропак — побач з “Сіці Молам”, райбальніцай і па вуліцы Крыловіча. Зараз чакаем правядзення аўкцыёнаў. Нягледзячы на адкрыццё гандлёвага павільёна напачатку 2010 года, рост узроўню агульнага рознічнага тавараабароту да пазалеташняга пры звычайных 22-25% склаў толькі 17%.
Але, як падкрэслівае Анатоль Эдуардавіч, філіял не здаў пазіцыі па рэалізацыі “перыёдыкі”— прырост склаў 21%. Летась лідарам продажу, як і раней, заставалася “Комсомольская правда”, за ёй ішла “Беларусь Сегодня”, а потым — “Антенна”. Сярод дзіцячых выданняў найбольшай папулярнасцю карысталіся “Человек-паук” і “Гарри Поттер”. Нягледзячы на тое, што гэта досыць дарагая прадукцыя, попыт на яе толькі расце. Тым больш, што айчыннай альтэрнатывы ёй дагэтуль не створана…
Адкрыццё павільёна дало магчымасць гандляваць не толькі “лёгкай” чытанінай, кшталту дамскіх раманаў і дэтэктываў, але і сур’ёзнымі выданнямі, спецыялізаванай і падарункавай літаратурай, а таксама пашырыць асартымент харчовых тавараў. Продаж кніг і прадуктаў прынёс самыя высокія прыросты — 38% і 54% адпаведна. І пры гэтым дзесьці на палову знізіўся працэнт рэалізацыі табачных вырабаў.
— Гэта звязана, у тым ліку, і з тым, што многія мужчыны, па ўласным прызнанні, кідаюць курыць. Шчыра кажучы, мяне гэта толькі радуе: няхай губляюцца пакупнікі — абы людзі былі здаравейшыя! А мы будзем шукаць іншыя шляхі папаўнення ўласнага бюджэту…
Адзін з такіх шляхоў — продаж прадметных сшыткаў у асі-повіцкіх ларках, што раней не практыкавалася. Пастаянна пашыраецца асартымент школьна-пісьмовых і канцылярскіх тавараў. Кіяскёры вядуць лакальныя маніторынгі і робяць заяўкі на тыя тавары, што больш цікавяць менавіта іх кліентуру. Пры- кладна 90% заказаў мясцовы філіял можа задаволіць. Працэнт мог быць і вышэйшым, калі б асіпаўчане напрамую супрацоў-нічалі з пастаўшчыкамі тавараў. Аднак замест гэтага прыходзіц-ца звяртацца да склада “Магілёўсаюздруку”…
— Першапачаткова альбомы мастакоў, якія пачалі выходзіць дадаткам да “Комсомольской правды”, павінны былі паступіць у продаж ва ўсе кропкі “Белсаюздруку”, — распавядае Анатоль Эдуардавіч. — Але з’явіліся яны толькі ў абласных. У выніку, прыходзілася прасіць у вобласці адзінкавыя экзэмпляры для землякоў.
Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі філіяла імкнуцца максі-мальна задаволіць патрэбы пакупнікоў, тыя часам просяць кнігу скаргаў. Чаму?
— Адна жанчына дала свайму ўнуку грошы, а ён патраціў іх усе ў адным з нашых кіёскаў. У выніку тая абвінаваціла ў незапланаванай растраце кіяскёра, — гаворыць кіраўнік. — Патлумачу: дзіцячую прадукцыю, кшталту картак “чалавека-павука”, мы можам выдаваць у адны рукі ў неабмежаванай колькасці. Калі дзіця прыходзіць з вялікай сумай, напрыклад, у 20 тысяч рублёў, прадавец можа пацікавіцца, хто даў яму грошы. Калі сума большая, можна папрасіць падысці з бацькамі. Аднак мы не маем права кантраляваць пакупкі дзяцей — гэтым павінны займацца іх бацькі.
Трэба сказаць, што са скаргамі звяртаюцца нячаста, але нават рэдкія выпадкі прыносяць шмат папяровай цяганіны і згубленых нерваў. Намнога больш прыемныя і карысныя звароты з прапановамі. Так, “свая” карта ў Асіповічаў з’явілася менавіта з падачы тутэйшага руплівага пакупніка. І гэта не адзіны выпадак.
Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»
6 июня 2025
Власть
Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности
6 июня 2025
Власть
Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны
6 июня 2025
Общество
Начальник отдела жилищно-коммунального хозяйства Осиповичского райисполкома Надежда Подлипская рассказывает про изменения в правилах благоустройства и содержания населенных пунктов
6 июня 2025
Образование
2 июня в Осиповичском районе начали работать школьные лагеря
6 июня 2025
Происшествия
В Осиповичах злоумышленник проник на территорию частного строящегося дома и похитил металлические трубы.