Бліц-апытанне Першы заробак: як атрымалі і на што патрацілі №76

Псіхолагі раяць са школьнага ўзросту даваць
дзецям так званыя “кішэнныя” грошы. Каб дзіця кожны дзень не прасіла
ў бацькоў на марожанае ды іншыя прыемныя дробязі, а магло купіць само. Гэта
развівае і самастойнасць, і ўменне эканоміць: усё, што хочацца, не купіш — прыходзіцца
выбіраць нешта найбольш прыярытэтнае. Але з часам маладыя людзі хочуць большай
незалежнасці. У фінансавым плане — таксама. Са школьных часоў яны пачынаюць
зарабляюць свае першыя грошы…

Чым займаюцца, каб атрымаць першы заробак,
маладыя — ва ўзросце ад 17 да 27 гадоў — землякі, ды на што яго трацяць,
пацікавілася карэспандэнтка “Асіповіцкага краю” Ася Паплаўская.

Галіна: “Зарабіла свае першыя грошы на
лісічках. Калі вучылася ў малодшай школе, было вельмі модна збіраць грыбы і
здаваць іх у спецыяльныя прыёмныя пункты. Неяк мы з сябрамі са двара (у грыбы
тады хадзілі дварамі) селі на дызель, запыталіся ў грыбнікоў, якія ехалі з
намі, дзе непадалёк ад Асіповіч грыбныя месцы ды пайшлі ў лісічкі. Не памятаю,
колькі дакладна назбірала тады, але на спартыўны касцюм хапіла”.

Таццяна: “Я шмат часу праводжу ў інтэрнэце
— хачу паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і
радыёэлектронікі. Таму гэтым летам працавала ка-пірайтэрам. Пісала для
некалькіх рускіх фэшн-сайтаў артыкулы пра касметыку і апошнія модныя тэндэнцыі.
Тое, што зарабіла за тры месяцы, патраціла на веласіпед — мама дадала, бо не
хапала, і цяпер у мяне ёсць класны чырвоны горнік!”

Аляксандр: “Першыя грошы ў мяне
асацыіруюцца з хрушчамі. Калі вучыўся ў школе, мы з сябрамі лавілі іх вёдрамі
ды здавалі ў аптэку. Там прымалі жукоў альбо цэлымі, альбо прасілі адрываць
крылцы… А грошы, заробленыя на хрушчах, аддаваў матулі”.

Юлія: “Мае першыя грошы мне дала матуля.
Але не проста так. Памятаю: толькі пайшла ў сёмы клас і мы з бацькамі паехалі
капаць бульбу. Матуля паабяцала выдаць мне “заробак”, калі буду
старанна працаваць. Шчыравала з імпэтам, і маці стрымала абяцанне. Набыла тады
некалькі дыскаў з камп’ютарнымі гульнямі”.

Наталля: “Шчыра кажучы, калі вучылася ў
школе, не было асаблівай неабходнасці працаваць, каб зарабляць грошы. Мне
хапала таго, што давалі бацькі за поспехі ў вучобе. Так што маімі першымі
грашыма не з бацькоўскага кашалька стала стыпендыя, якую атрымала пасля
паступлення на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта. А
патраціла ня-хітра: пайшла ў кавярню з сябрамі адзначаць Дзень студэнта”.

Алена: “Першыя грошы зарабіла вось на гэтым
жа месцы працы (Алена — прадавец у прамысловай краме “Дуэт”). Толькі
тады, больш за шэсць год таму, прый-шла сюды пасля вучылішча і пачала працаваць
вучаніцай прадаўца. Не памятаю, на што дакладна патраціла першы заробак. Гэта
было нешта з вопраткі”.

 

Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем