Гісторыя страхавой справы непарыўна звязана з гісторыяй краіны. У ёй знаходзілі адлюстраванне ўсе змяненні эканамічнай палітыкі дзяржавы, усе праблемы і дасягненні нашага развіцця. У гісторыі Белдзяржстраха былі ўзлёты і падзенні, неаднаразова змяняўся яго статус, іншым станавіўся змест дзейнасці. Пастаянным жа было адно: у любых сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах нацыянальнае страхаванне і яго флагман — Белдзяржстрах — заўсёды служылі інтарэсам дзяржавы і народа, садзейнічалі развіццю і ўмацаванню нацыянальнай эканомікі.
Мае агульны лёс са сваёй кампаніяй і прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Асіповіцкім раёне. Зараз у раённай структуры працуе 36 чалавек, з іх страхавых агентаў — 19.
Страхавая кампанія — гэта своеасаблівы сінтэз “касы ўзаемадапамогі” і — у меншай ступені — гандлёвай арганізацыі. Скажаце, што выступае ў якасці тавару? Страхавыя паслугі. Якіх, дарэчы, зараз Белдзяржстрах прапануе каля сотні. Гэта страхаванне ад ня-шчасных выпадкаў і хвароб, асабістага транспарту, жылля, хатняй маёмасці, жывёлы і многае іншае. Словам, няма толькі страхоўкі датычна асабістых узаемаадносін людзей, а ўсё астатняе можна застрахаваць.
Калектыў у нашым Белдзяржстраху стабільны. Працуе і нямала моладзі (зараз, напрыклад, 5 чалавек знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку), і людзей старэйшага ўзросту. Кожны страхавы агент мае свой участак, у які ўваходзяць не толькі пэўныя прадпрыемствы і вуліцы райцэнтра, але і цэлыя сельсаветы. Канкурэнцыя сярод работнікаў заснаваная менавіта на прафесійным запале: толькі ад цябе самога залежыць, колькі будзе важыць твой “страхавы партфель”.
Вядома, чым больш у ім дагавораў, тым лепш і для кампаніі, і для цябе асабіста. У страхаўшчыка заўсёды ёсць магчымасць зрабіць сваю работу больш выніковай, трэба толькі свое-часова і рэгулярна падключаць энтузіязм. Канечне, страхавы агент павінен валодаць многімі якасцямі, быць і псіхолагам, і гандляром, і сябрам. Галоўнае ж у паспяховай дзейнасці — спагада да кліентаў. Важна ўмець растлумачыць чалавеку, чаму страхаванне — рэч карысная. Зразумела, большасць з нас аб праблемах задумваецца па меры іх узнікнення, аднак людзі практычныя перакананы: няхай лепш страхавых выпадкаў не здараецца, але мы павінны быць да іх гатовы.
Якіх вынікаў дасягнула сумесная праца асіповіцкіх страхаўшчыкоў? За студзень-кастрычнік складзена 16.394 дагаворы, адбылося 2.807 вы-плат — каля 2,3 мільярда рублёў. У казну раённага Белдзяржстраха паступіла каля 3,2 мільярда рублёў. Тэмпы росту да паказчыкаў мінулага года складаюць 148%. Супрацоўнікі кампаніі ўпэўнены, што яшчэ ёсць рэзервы павышэння ўзроўню развіцця страхавання. Абагульнена кажучы, гэта павелічэнне ахопу насельніцтва страхавымі паслугамі, а таксама ўзрастанне сум страхавых узносаў.
Ці робіць страхаванне наша жыццё больш бяспечным? Гэта наўрад ці, а вось больш надзейным і абароненым — дакладна. Дарэчы, для тых, хто некалі ў нестабільныя 90-я гады пакрыўдзіўся на Белдзяржстрах за нявыплату сум па доўгачасовым страхаванні, заключаным у 80-я: страхаўшчык пра вас памятае, усе дадзеныя захаваныя. Не выключана, што ўрэшце будзе прынята рашэнне па кампенсаванні страчанага.
“Адчуйце асалоду спакою” — такі слоган абраны зараз кампаніяй з 90-гадовай традыцыяй. Хіба ёсць штосьці важнейшае за спакой?
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября
10 сентября 2025
Общество
Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака
10 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2