Той факт, што старшыня Асіповіцкай райарганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Шаўчэнка накіравалася менавіта ў калгасы, каб падзякаваць лепшым хлебаробам за іх работу і падарыць памятныя падарункі, не здзівіў ніколькі: праца на ніве заўсёды была і будзе найважнейшай. У мно-гім дзякуючы вясковым рупліўцам краіна набірае сілу. А апошняе — стварэнне моцнай і квітнеючай Беларусі — і з’яўляецца галоўнай мэтай арганізацыі.
Алега Малевіча (на здымку злева) з СВК “Калгас “Авангард” добра ведаюць чытачы “Асі-повіцкага краю” — ён рэгулярна з’яўляецца на старонках газеты, бо заўсёды ў кагорце лепшых механізатараў раёна. Не было выключэннем і сёлетняе жніво: спіс лідараў распачынае менавіта Малевіч. У час уборачнай кампаніі ён зжаў на камбайне “John Deere” 290 гектараў і намалаціў 1.083 тоны зерня. Як яму ўдаецца пастаянна ўтрымліваць сцяг пераможцы? Проста заўсёды сумленна выконвае сваю работу. Бывае, у гарачую пару даводзіцца забываць пра ўсё, жыццё тады складаецца толькі з нівы і камбайна. Але Малевіч упэўнены: будзе хлеб — будзе і да хлеба.
Лічыць, што ў рабоце важны і матэрыяльны, і маральны стымул механізатар з СВК “Калгас “Каўгарскі” Сяргей Дрозд. Як расказаў кіраўнік гаспадаркі Фёдар Варабей, Сяргей вельмі старанны, любіць працаваць з агеньчыкам. Стала зразумелым, чаму ў час нашай сустрэчы механізатар быў крыху засмучаны: непаладкі ў трактары. Значыць, прыйдзецца па-траціць час на рамонт. А гэта ў гарачую пару ўборкі вельмі крыўдна. У Каўгарах Дрозд працуе ўжо 10 гадоў, а ўсяго за рулём “жалезнага каня” — 14. За гэтыя гады з Канстанцінавіча атрымаўся не толькі добры механізатар, але і выдатны гаспадар — і дома ў яго ўсё ўпарадкавана. Выхоўваюць разам з жонкай двух сынкоў. І хоць малодшаму толькі тры гадкі, але час ляціць незаўважна, глядзіш, і да-стойная змена вырасце.
Мае свой погляд механізатар і на цяперашняе жыццё: чым лепш справы будуць ісці ў кожнай сям’і, кожнай гаспадарцы, тым мацнейшай будзе краіна. Дзяржава — гэта кожны з нас. І ад кожнага ў пэўнай ступені залежыць, якое ў нас будзе заўтра. Канечне, хочацца, каб яно было надзейным. А хіба нам нешта перашкаджае паляпшаць асабісты дабрабыт ужо сёння?