Асіповіцкі раён: у цэлым нядрэнна

Як загадзя і паведамляла “раёнка”, у чацвер у
рэгіёне працавала абласная міжведамасная рабочая група па вывучэнні сітуацыі ў
гарадах і раёнах Магілёўшчыны па вырашэнні сацыяльна значных праблем
насельніцтва. Узначальваў яе кіраўнік справамі аблвыканкама Рыгор Варонін, і
быў праведзены як асабісты прыём землякоў і юрыдычных асоб у райвыканкаме і ва
ўсіх сельскіх і пасялковых Саветах, так і тэлефонная “прамая лінія”.

Тое, што сёння зваротам грамадзян у краіне
надаецца вельмі пільная ўвага, — факт бясспрэчны, і калі лаканічна, то ацэнка
работы з людзьмі мясцовай улады Асіповіч-чыны вынесена ў загаловак. Ды і работа
прадстаўнікоў абласнога цэнтра найперш ставіла мэту не шукаць “жучкоў” там, дзе
іх няма, а дасканала разабрацца і падказаць на практыцы, што яшчэ неабходна і
можна зрабіць, каб удасканаліць узгаданую работу.

Не ўдаючыся ў па-драбязнасці можна сказаць, што
з нейкімі “рэвалюцыйнымі” пытаннямі землякі вочна і па тэлефоне не звярталіся,
практычна ўсе іх запыты цалкам “зямныя”. Многія былі высветлены непасрэдна на
месцы, асобныя патрабуюць часу для вывучэння-ўдакладнення, і адказы ў
вызначаныя нарматыўнымі дакументамі тэрміны гараджане і вяскоўцы абавязкова
атрымаюць. Ды і спектр зваротаў далёка не новы: добраўпарадкаванне дарог і
населеных пунктаў, якасць пітной вады, рамонт дахаў шматпавярховак і г.д. А
гэта значыць, што супакойвацца мясцовай уладзе ў сваёй рабоце з людзьмі ніякім
чынам нельга, дробязей тут не можа быць проста па вызначэнні, а таму і надалей
трэба рабіць усё, каб чалавек на любое цікавячае пытанне ад пасадавых асоб
абавязкова атрымаў аператыўны і кваліфікаваны адказ. Што пры падвядзенні
вынікаў работы ў рэгіёне яшчэ і яшчэ раз падкрэсліў Рыгор Аляксандравіч.

Дарэчы, практычна паўсюдна члены рабочай групы
выбарачна наведалі яшчэ і мнагадзетныя сем’і і на свае вочы пераканаліся, у
якіх умовах тыя знаходзяцца, як дапамагае ім дзяржава і г.д. I прыемна, што
зноў жа вялікіх заўваг практычна не прагучала.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем