Асіповіцкая моладзь: рэальнасць і планы №41

Напрыканцы красавіка прайшла IV раённая
справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у
час работы якой 154 дэлегаты пазнаёміліся са справаздачай аб дзейнасці
райарганізацыі за перыяд з 2008 па 2011 гады і перспектывах яе далейшага
развіцця.

Першы сакратар Алена Жыліцкая адзначыла, што
зараз у рэгіёне функцыянуюць ужо 90 «пярвічак” і 104 ячэйкі, у якіх налічваюцца
1820 юнакоў і дзяўчат. За гэты час актывам зроблена шмат, аднак давядзецца
зрабіць яшчэ больш. А ўвогуле, галоўным недахопам арганізацыі, па яе
меркаванні, застаецца дагэтуль нерэалізаваны патэнцыял моладзі.

Гэтую ж думку працягнуў і дапоўніў намеснік
старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга:

— У «пярвічках” павінны заставацца толькі
сапраўды зацікаўленыя, а не абыякавыя асобы. Акрамя таго, патрэбны новыя ідэі,
якія б адпавядалі часу і захапленням як саміх членаў арганізацыі, так і
астатніх юнакоў і дзяўчат.

У тым ліку для таго, каб такія пажаданні
рэалізоўваліся, з 2009 года на базе Ялізаўскай школы для актыву дзіцячых і
маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў арганізуецца аздараўленчы лагер «Лідар”. У
бліжэйшых планах райкама, агучаных Аленай Жыліцкай, застаецца арганізацыя
падобных летнікаў, шчыльнае супрацоўніцтва з рабочай моладдзю, правядзенне
конкурсаў маладых спецыялістаў, працаўладкаванне школьнікаў і студэнтаў у
вольны ад навучання час, экскурсіі сумесна з турфірмай «Спадарожнік” і г.д.

Удзельнікі сходу таксама зацвердзілі склад
раённых камітэта і кантрольнай камісіі аб’яднання, выбралі дэлегатаў на
Магілёўскую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю і прынялі зварот да
моладзі Асіповіччыны. Дзейнасць райарганізацыі БРСМ прызнана дэлегатамі
«задавальняючай”.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем