Асіповіцкая моладзь: рэальнасць і планы №41

Напрыканцы красавіка прайшла IV раённая
справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у
час работы якой 154 дэлегаты пазнаёміліся са справаздачай аб дзейнасці
райарганізацыі за перыяд з 2008 па 2011 гады і перспектывах яе далейшага
развіцця.

Першы сакратар Алена Жыліцкая адзначыла, што
зараз у рэгіёне функцыянуюць ужо 90 “пярвічак” і 104 ячэйкі, у якіх налічваюцца
1820 юнакоў і дзяўчат. За гэты час актывам зроблена шмат, аднак давядзецца
зрабіць яшчэ больш. А ўвогуле, галоўным недахопам арганізацыі, па яе
меркаванні, застаецца дагэтуль нерэалізаваны патэнцыял моладзі.

Гэтую ж думку працягнуў і дапоўніў намеснік
старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга:

— У “пярвічках” павінны заставацца толькі
сапраўды зацікаўленыя, а не абыякавыя асобы. Акрамя таго, патрэбны новыя ідэі,
якія б адпавядалі часу і захапленням як саміх членаў арганізацыі, так і
астатніх юнакоў і дзяўчат.

У тым ліку для таго, каб такія пажаданні
рэалізоўваліся, з 2009 года на базе Ялізаўскай школы для актыву дзіцячых і
маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў арганізуецца аздараўленчы лагер “Лідар”. У
бліжэйшых планах райкама, агучаных Аленай Жыліцкай, застаецца арганізацыя
падобных летнікаў, шчыльнае супрацоўніцтва з рабочай моладдзю, правядзенне
конкурсаў маладых спецыялістаў, працаўладкаванне школьнікаў і студэнтаў у
вольны ад навучання час, экскурсіі сумесна з турфірмай “Спадарожнік” і г.д.

Удзельнікі сходу таксама зацвердзілі склад
раённых камітэта і кантрольнай камісіі аб’яднання, выбралі дэлегатаў на
Магілёўскую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю і прынялі зварот да
моладзі Асіповіччыны. Дзейнасць райарганізацыі БРСМ прызнана дэлегатамі
“задавальняючай”.

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Неделя нулевого травматизма

13 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость