Асіповіцкая экалогія-2009: вынікі Года роднай зямлі 23.02.10, № 14


Наш раён, як адзін з буйнейшых прамысловых цэнтраў
вобласці, мае шэраг характэрных асаблівасцей прыродакарыстання. I адпаведна —
пэўныя складанасці ў рабоце па ахове навакольнага асяроддзя. Якія ж праблемы
хвалявалі мясцовых эколагаў у мінулым годзе? Што ім удалося зрабіць для
паляпшэння стану прыроды нашага краю?

Паветра

Летась аб’ём выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу
склаў прыблізна 8.000 тон, прычым амаль 80% іх прый-шлося на 5 прадпрыемстваў:
СЗАТ “Шклозавод Ялізава” — 184 т, УКП ЖКГ — 340 т, Асіповіцкая міні-ЦЭЦ — 499
т, ААТ “АЗАА” — 62 т, УМГ ААТ “Белтрансгаз” — 5.100 т.

Найбольш істотны рэалізаваны праект у галіне аховы
паветра — увод у эксплуатацыю сістэмы кагенерацыі ўпраўлення магістральных
газаправодаў. Узгаданая сістэма дазваляе ўлаўліваць значную колькасць
прыроднага газу, які выкідваецца ў паветра з-за асаблівасцей тэхналогіі
захавання ў падземных сховішчах. Чакаецца, што чатыры ўстаноўленыя на УМГ
кагенератары дазволяць прадпрыемству скараціць аб’-ём атмасферных выкідаў
прыкладна на 1.000 тон у год. Прычым захаваны прыродны газ будзе перапрацаваны
ў цяпло і электраэнергію.

Вада

У горадзе і раёне дзейнічаюць 266 свідравін і 6
паверх-невых водазабораў. Спажыванне вады ў нас застаецца стабільным і
трымаецца на ўзроўні 19 млн. м3 у год. За-стаецца на прымальным — не ствараючым
пагрозы існаванню жывёл і раслін — і аб’ём трапляючых у вадаёмы шкодных
рэчываў. Больш таго. Летась у выніку сумесных дзеянняў экалагічнай інспекцыі,
органаў пракуратуры і мясцовай выканаўчай улады быў прыпынены выкід сыроваткі ў
каналізацыю ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”, што зменшыла паступленне ў
гарадскія ачышчальныя збудаванні гэтай шкоднай для прыроды вадкасці на 250 тон
штомесячна. Пэўныя зрухі да лепшага ў мінулым годзе адбыліся і ў выкананні
рэжыму ўтрымання ахоўных зон вадаёмаў. Парушэнняў ва ўзгаданай сферы было 13, у
2008 г. — 38, у 2007 — 60…

 Тым не менш,
навядзенне парадку ў галіне карыстання воднымі рэсурсамі на сёння можна лічыць
найбольш актуальным накірункам дзейнасці экалагічнай інспекцыі.

Сярод найбольш істотных праблем асіповіцкага
водакарыстання можна назваць недастатковую забяспечанасць водазабораў прыборамі
ўліку: па стане на пачатак 2010 г. улік спажытай вады вядзецца толькі на 70%
мясцовых водазабораў.

Пакуль яшчэ не цалкам удалося арганізаваць атрыманне
суб’ектамі гаспадарання дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне. Сур’ёзную
заклапочанасць выклікае стан размешчаных у Асіповічах, пасёлку Сасновы і рабочым
пасёлку Ялізава ачышчальных збудаванняў, аднак з-за дэфіцыту сродкаў рэальных
змен у іх тэхнічным стане можна чакаць у лепшым выпадку ў 2011-2015 гадах.

Адыходы

За год у гаспадарчы абарот было вернута 2,3 тыс. тон
металічнага лому, 389 т паперы, 64 — шклабою, 50 — пластмас, 9,9 — тэкстылю, 10
тон ПЭТФ-бутэлек. Адчувальны ўклад у дасягненне ўзгаданых паказчыкаў унесла
існаванне ў горадзе 34 кантэйнерных пляцовак для збору асобных відаў адыходаў і
работа станцыі дасарціроўкі ДУКВП “Райсервіс”.

У раёне створана сетка з 43 міні-палігонаў і 80 пляцовак
для часовага ўтрымання цвёрдых бытавых адыходаў, дзейнічае гарадскі палігон
ЦБА. Аднак практыка паказала, што створаная раней эксплуатацыя аб’ектаў
захавання адкідаў аказалася празмерна грувасткай і дарагой у карыстанні. З
гэтай нагоды сумесна з сельвыканкамамі летась пачалася работа па аптымізацыі
колькасці і размяшчэння міні-палігонаў. Яе завяршэнне запланавана на май 2010
года.

Віталь НІКАЛАЙЧЫК,

начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 23 августа для всех знаков зодиака

23 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем