Асіповіцкае райста: прадэгуставалі, каб прапанаваць
Ці павінен прадавец ведаць уласцівасці тавару, які рэалізуе пакупнікам?
Адказ, як кажуць, на паверхні, таму і вырашылі ў Асіповіцкімрайста правесці прэзентацыю харчовых вырабаў, каб зацікаўленыя асобы — вытворцы і гандляры — змаглі наладзіць цеснае супрацоўніцтва і разам данесці карысную інфармацыю аб новым прадукце да спажыўца. На ёй прысутнічалі загадчыкі прадуктовых магазінаў, якія змаглі ацаніць па заслугах смакавыя якасці прадэгуставаных вырабаў, якія прадставілі прыватнае прадпрыемства «АльгаФудМайстар” і адна з піўных кампаній.
Першае спецыялізуецца на выпуску прадукцыі пад маркай «Энергія акіяна”, і тая ўжо з’явілася на прылаўках гарадскіх магазінаў. З нядаўняга часу арганізацыя заключыла дагавор на пастаўку карыснага прадукту з альгіната натрыя з Магілёўскім аблспажыўсаюзам і райста, так што неўзабаве і сельскія жыхары змогуць таксама прадэгуставаць далікатэс, выпускаемы ў Беразіно.
Прадстаўнікі «АльгаФудМайстра” звярнулі ўвагу на тое, што дадзены прадукт харчавання, з першага погляду падобны на чорную і чырвоную ікру, мае аздараўленчы эфект, у тым ліку ачышчае арганізм ад радыеактыўных элементаў.
На смак прапанаваная ікра амаль нічым не адрозніваецца ад натуральнай, — паведамілі падчас дэгустацыі гандляркі, — а вось па цане значна дзешавейшая. Думаецца, што яна пакупніку прыйдзецца даспадобы.