“Асіповічы»: дзве зоркі

Як вядома, чым большая колькасць зорак у гасцініцы, тым вышэйшы паказчык класа і ўзроўню сэрвісу — вось і напярэдадні Новага года наша гасцініца «Асіповічы” атрымала другую зорку.
Па словах адміністратара Людмілы Чаропкі, такое стала магчымым пасля правядзення мадэрнізацыі. Гэтым займалася на працягу мінулага года ДУКВП «Райсэрвіс”, якому належыць гасцініца.
Зараз кожны пакой абстаўлены дадатковай мэбляй згодна з дзяржстандартам, у нумарах ёсць тэлефоны, павялічылася колькасць дадатковых паслуг. У іх ліку — паднос багажу, яго захаванне, дробязны рамонт адзення, хімчыстка на працягу сутак, прадастаўленне дзіцячай каляскі і інш. Усяго тут існуе 28 бясплатных і 8 платных паслуг. Змяніўся і графік змены бялізны — цяпер яна мяняецца раз у 3 дні.
Колькасць месцаў для пражывання засталася ранейшай — 65, і яны, як правіла, запатрабаваны гасцямі горада.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем