Асіповіччына: тут ёсць усё, каб быць шчаслівымі

У Нацыянальным кадастравым агенцтве ў 2009-2010
гадах па Асіповіцкім раёне зарэгістравана 16 аграгарадкоў. Любое пасяленне —
гэта перш за ўсё людзі, якія ў ім жывуць. Таму “АК” і прадстаўляе новы творчы
праект “Наш лёс — аграгарадок” з мэтай паказаць жыццё населеных пунктаў новага
тыпу праз “партрэт” асобных сем’яў. І пачынаецца наша падарожжа не з самага
вялікага, а, наадварот, з самага нешматлікага па колькасці насельніцтва
аграгарадка — Осава.

Гэтую вёску складае некалькі вуліц. Цэнтральная
— самая даўняя, яна спалучае ў сабе як “старое” Осава, так і новабудоўлі. Так,
апошнімі тут былі здадзены 4 “прэзідэнцкія” домікі ў 2009 годзе. Ёсць вуліцы
Асіповіцкая, Мінская — першая “хваля” калгасных забудоў. Пазней узнікла
Маладзёжная. Адпавядаюць сваім назвам і вуліцы Новая і Школьная. Дзякуючы таму,
што Осава заўсёды значылася адным з цэнтраў сельскагаспадарчага жыцця, тут было
пабудавана каля трох дзясяткаў дамоў. У вёсцы пражывае 173 чалавекі, з якіх 37
— дзеці да 18 гадоў, 34 — пенсіянеры, астатнія — людзі працаздольнага ўзросту.
Дарэчы, цікавы факт: статыстыка сведчыць аб тым, што ў 1909 го-дзе тут
налічвалася ўсяго 10 двароў, у іх — 100 жыхароў. Лічы, па 10 “душ” на кожную
хату! Але, як казаў мудрэц, усё цячэ, усё мяняецца…

 Сёння
завітаем да сям’і Дарафейчык.

Яўгенія лічыць Осава сваёй радзімай. Прыехала ў
гэты населены пункт, калі была 5-гадовай дзяўчынкай. Некалі бабуля Марыя
Аляксандраўна перабралася сюды ў пошуках чыстай, не за-бруджанай радыяцыяй
зямлі з Гомельшчыны. Потым і дачку з сям’ёй “пераманіла”. У Осаве Жэня і
вырасла. Калі прыйшоў час, паступіла ў Бабруйскі дзяржаўны лесатэх-нічны
тэхнікум, атрымала спецыяльнасць тэхнолага дрэваапрацоўкі. Там жа пазнаёмілася
са сваім мужам Дзянісам, нашым земляком з Пагарэлага. Сваё незвычайнае прозвішча
Хан дзяўчына змяніла на Дарафейчык, калі была на 4 курсе тэхнікума. Маладая
сям’я паехала ў Салігорск, дзе муж працаваў па накіраванні ва ўпраўленні
тэхналагічнай камплектацыі “Салігорск-прамбуда”.

Што складае аснову сямейнага дабрыту? Вядома, не
толькі паразуменне паміж мужам і жонкай, але і дамашні ачаг, дзе і можна далей
будаваць свае адносіны. Ні для каго не сакрэт, як зараз складана моладзі
займець сваё жыллё. Без пад-трымкі бацькоў або дзяржавы гэта немагчыма ў
прынцыпе. Дарафейчыкам паспрыяла мясцовае сельгаспрадпрыемства: маладой сям’і —
на той час Жэня і Дзяніс уладкаваліся на працу ў ААТ
“Асі-повічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — выдзелілі добра-ўпарадкаваны дом. І вось
ужо на працягу трох гадоў яны маюць свой куток.

Працуе Яўгенія фуражырам. Што за пасада? У час
корманарыхтоўкі яна вядзе строгі ўлік кармоў, сочыць, каб тыя закладваліся без
парушэнняў тэхналогіі, вядзе розную дакументацыю. У найбольш актыўныя перыяды
даводзіцца нялёгка: каля сянажнай ямы трэба быць цэлы дзень, сустракаючы машыны
з зялёнаю масай. Зімой крыху прасцей: задача зводзіцца да ўліку і выдачы пэўнай
колькасці кармоў для кармлення жывёлы. І хоць работу гэтую высокааплатнай не
назавеш, Жэня не скардзіц-ца: пры справе, у сям’і любая капейка лішняй не
бывае.

Падрастае ў Дарафейчыкаў дачушка Эмілія. Такое
прыгожае імя дзяўчынцы мама з татам выбралі разам. Зараз малой 3 гадкі, яна
наведвае Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс “дзіцячы сад-базавая школа”.

З якімі праблемамі могуць сутыкацца маладыя
сельскія сем’і? Паслухаем меркаванне Яўгеніі:

— Усё ж Осава — прыгарад, і ў любым выпадку
розныя праблемы вырашаюцца хутчэй, чым у аддаленых населеных пунктах. Наогул,
тут ёсць усё неабходнае, каб адчуваць сябе ўпэўнена. Напрыклад, адразу пасля
нараджэння малой пад сваю апеку нас узяла фельчар з Пратасевіцкага ФАПа Юлія
Аляксандраўна Палякова. Калі што якое, мы ў любы час можам звярнуцца да яе.
Праўда, не вельмі зручна, што ў горад рэдка ходзяць аўтобусы, і ў каго няма
свайго аўтамабіля, складана да-брацца ў райцэнтр у будні дзень. Нараканняў на
работу осаўскага магазіна райста няма: патрэбныя тавары ў наяўнасці, можна пад
заказ прывозіць бытавую тэхніку і мэблю, Ды і абслугоўванне ветлівае. Няма
праблем і з арганізацыяй адпачынку: у мясцовым клубе ладзяцца святы і
дыскатэкі, паказваюць кіно, працуе бібліятэка. Толькі прыходзь і сяброў з сабой
не забывай запрасіць. Дарэчы, наконт сяброў. Моладзі ёсць тут з кім
раздзяліць-абмеркаваць свае інтарэсы. Мы, напрыклад, дружна жывём са сваімі
суседзямі Юрам і Жэняй Плышэўскімі. Калі трэба, вучымся адзін у аднаго
гаспадарыць.

Бацькі заўсёды імкнуцца стварыць сваім дзецям
добрыя ўмовы. Задавальняе Дарафейчыкаў жыццё ў Осаве, бо ў іх Эміліі тут ёсць
усё: дзіцячы сад, сяброўкі, сабака, кот, кураняты і месца, дзе можна свабодна
гуляць. Гэта — для дзіцячага шчасця. Ну а для здароўя — чыстае паветра і
вырашчаныя клапатлівымі рукамі мамы вітаміны.

На пытанне, ці не збіраюцца Дарафейчыкі пакінуць
Осава, Жэня адназначна адказвае, што не. Па-першае, удвух з мужам родам з
сельскай мясцовасці, па-другое — што яшчэ трэба, калі ёсць свой дом? Ёй самой
падабаецца завіхацца на агародзе, Дзяніс захапляецца тэхнікай. Абсталявалі яму
ў гаражы майстэрню, цяпер “круціць гайкі” можна ў любы час.

Наогул, тут цікава жыць, ды і заўтрашні дзень
бачыцца стабільным. Дык чаму б і не заставацца жыхарамі Осава?

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем