Асіповіччына: новым фермам быць!

У дакументах па рэканструкцыі і пераабсталяванні малочнатаварных ферм будзе значыцца не толькі мінулы, як планавалася ў пачатку гэтай маштабнай справы, а і 2013 год. Такая сітуацыя характэрна як для нашага раёна, так і для краіны ў цэлым. Што ўжо ўдалося зрабіць у гэтым плане на Асіповіччыне, а якія справы давядзецца завяршаць сёлета і расказвае дырэктар УКВП «Капітальнае будаўніцтва” Сяргей Падбярозны:

— Перавагу маюць сельгаспрадпрыемствы, якім была адкрыта крэдытная лінія «Белаграпрамбанка”: калгасы «Новы шлях”, «Каўгарскі”, «Авангард” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Калі розніца ва ўзвядзенні кароўні-каў № 1 не такая адчувальная — паўсюдна, акрамя СВК «Калгас «Ясень”, устаноўлены каркасы, сценавыя панэлі, — то на даільна-малочных блоках «разрыў” адчуваецца істотна. Цалкам каркасы стаяць у названых чатырох гаспадарках, тут да фінішу набліжаецца ўстаноўка сценавых панэляў, у пэўнай ступені гатовы ўнутраныя фундаменты даільна-малочных блокаў, у наяўнасці сэндвіч-панэлі для тарцоў і матэрыялы для даху.

— Выходзіць, актыўна работы вядуцца толькі ў крэдытуемых сельгаспрадпрыемствах?
— На цяперашні час — так. Хаця, «Ясень” з-за самага большага адставання спрабуе выправіць сітуацыю: у Заельніку ідзе зборка драўляных каркасаў для мантажу — работа, якую другія выканалі яшчэ паўгода назад. Пра даільна-малочны блок тут гаварыць наогул рана.

— Зразумела, што лідары тыя, хто атрымаў крэдыт. А хто больш за ўсё ўклаў сродкаў у новае будаўніцтва з астатніх гаспадарак?

— Больш чым на 1,6 мільярда рублёў выканана работ у «Бярэзіне”, на 1,7 — у калгасе імя Чарняхоўскага.

— Ці ёсць неасвоеныя крэдытныя сродкі?

— У «Новым шляху” ўсе выдзеленыя сродкі асвоены, у «Авангардзе” рэшткі 0,1795 мільярда рублёў. А вось «Каўгарскаму” трэба яшчэ ўкласці ў справу 0,8595 мільярда, «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню” — 0,5793. Неасваенне сродкаў адбылося з-за адсутнасці рэсурсаў, зараз дакументы на аплату знаходзяцца ў банку.

— Нягледзячы на тое, што ў некаторых гаспадарках рэканструкцыя адбываецца належнымі тэмпамі, ход работ пайшоў не зусім так, як планавалася першапачаткова…

— На гэта паўплываў шэраг аб’ектыўных прычын, але справы не пушчаны на самацёк: за кожным новым сельгасаб’ектам замацаваны пасадавыя асобы, часты наведвальнік будаўнічых пляцовак старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Дзякуючы яму, дарэчы, многія пытанні, якія тычацца будоўлі, знаходзяць хуткае і аптымальнае вырашэнне.

— Якія задачы стаяць на студзень?

— Завяршыць работы па закрыцці «контуру” даільна-малочных блокаў у крэдытуемых гаспадарках, да канца давесці мантаж сэндвіч-панэляў, устаноўку варот і накрыццё даху. Словам, зрабіць усё, каб запусціць ацяпленне і прыступіць да ўнутранай аддзелкі і мантажу даільнага абсталявання.
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем