Асіповіччына: карыстальнікаў блакітнага паліва стане больш

Сёлета да ўжо існуючых 315,7 кіламетра газавых сетак, якія абслугоўваюцца Асіповіцкім раёнам газазабеспячэння філіяла РУП «Магілёўаблгаз”, плануецца далучыць яшчэ 15,5 кіламетра газаправодаў.
У райцэнтры яго будаўніцтва закране вуліцы Янкі Купалы, Інтэрнацыянальную, Рабоча-Сялянскую і Карла Маркса. Трубаправод пад блакітнае паліва працягласцю ў 3 кіламетры з’явіцца ў Ялізаве, такую ж даўжыню ён будзе мець і ў аграгарадку Ліпень, 3,4 — у Забалацці. Пракладка газавых труб пройдзе і па вуліцы Усходняй у Вяззі.

Новыя камунікацыі дадуць магчымасць перавесці 310 кватэр і ўласных дамоў на прыродны газ.

Якая колькасць жылля наогул газіфікавана на Асіповіччыне? На пачатак года 14.230 кропак забяспечваюцца прыродным газам, у тым ліку 1.967 — у вёсках. Звадкаваным газам у раёне карыстаецца 11.149 абанентаў, з якіх 6.778 пражываюць у сельскай мясцовасці.
Сёлета плануецца газіфікаваць 338 кватэр і домаўладанняў: 268 — прыродным газам, 70 — звадкаваным ад газабалонных установак.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем