На запыты, атрыманыя ў ліпеньскі Дзень інфармавання, адказваюць:
Дырэктар АДУКПП “Райсервіс” Аляксандр Маслаў:
— Рэканструкцыя гарадскога парка на паўд-нёвым баку горада ўключана ў тытульны спіс капітальнага рамонту аб’ектаў добраўпарадкавання на 2011 год. Але ў сувязі з адсутнасцю фінансавання работы па ўкладцы тратуарнай дарожкі былі прыпынены. Скончыць гэтую справу плануецца да канца бягучага года.
— Гульнёвае абсталяванне, якое маецца на дзіцячай пляцоўцы ў Цэнтральным гарадскім парку, пастаянна пад-трымліваецца ў тэхнічна спраўным стане. Устаноўка дадатковых гульнёвых комплексаў не прадстаўляецца магчымай з-за адсутнасці грашовых сродкаў.
Часова выконваючы абавязкі начальніка Асіповіцкага РАУС Андрэй Гаварака:
— Супрацоўнікам патрульна-паставой службы міліцыі з мэтай недапушчэння правапарушэнняў штодзённа ставіцца задача па ад-працоўцы ў вячэрні і начны час тэрыторыі вуліц Сташкевіча, Паркавай і прылягаючых да іх дваравых тэрыторый. Вынікі работы штодзённа аналізуюцца пры правядзенні інструктажаў.