Асіповіччына: білетныя навацыі

З 1 студзеня змяніліся правілы пасажырскіх перавозак на чыгунцы. Сэнс найбольш істотных для землякоў транспартных навацый тлумачыць загадчык білетнай касы станцыі Асіповічы Галіна КАМЕЙКА:

— Скараціўся тэрмін дзеяння білетаў на праезд «туды і назад” у дызель- і электрацягніках — па сучаснай класіфікацыі, паяздах гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа. Калі раней білетам «туды і назад” фактычна можна было карыстацца на працягу двух сутак, то зараз тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў мае дакладныя межы: да дзвюх гадзін наступных ад даты продажу сутак.

Кошт абанементнага білета на прад’яўляльніка і імяннога льготнага білета сёння вызначаецца з разліку 18 паездак «туды” і столькі ж назад, білета выхаднога дня — 8 паездак у абодва бакі.

Па білетах, набытых для праезду ў гарадскіх электрацягніках, дазволена ездзіць і ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа — у межах азначанага ў праязным дакуменце тарыфнага пояса.

Знаходжанне ў вагонах веласіпедаў і дамашняй жывёлы абмежавана месцамі, якія азначаны спецыяльнымі піктаграмамі.

Скасаваны скідкі для бацькоў з дзецьмі і для перавозкі груп вучняў, якія раней дзейнічалі ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Пасажыр, які вязе дзіцё ва ўзросце да 10 гадоў, абавязаны мець дакумент, які пацвярджае ўзрост непаўналетняга.

Забаронена таксама курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя паяздоў міжнародных зносін.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем