Асіпаўчане! Выпадрыхтаваліся да школы?

Аб тым, што хутка верасень, нагадваюць многія
фактары. Адзін з іх — работа школьных павільёнаў і базараў.

На прылаўках магазінаў можна знайсці ўсё
неабходнае для вучняў. Па словах загадчыцы крамы «Дзіцячыя тавары” Таццяны
Дзмітрычэнка, гэты сезон больш спакойны, чым леташні. Няма ажыятажу, кожны
пакупнік можа выбраць тавар у адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі.
Айчынныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці падрыхтавалі шмат мадэляў адзення
для хлопчыкаў і дзяўчынак. Прычым нешта засталося з мінулага года, і многія
зрабілі пакупкі загадзя па танных цэнах.

— У сярэднім апрануць малодшага школьніка можна
ў межах мільёна або крыху больш, — гаворыць Таццяна Ягораўна. — На старшакласніка
ж спатрэбіцца каля паўтара мільёна. Каб сабраць ранец, неабходна яшчэ тысяч
пяцьсот. Безумоўна, бацькі самі вырашаюць, у якое адзенне апранецца іх дзіця ці
ў якім сшытку будзе пісаць. Тавары, прапаноў-ваемыя нашым магазінам, якасныя.
Так, не выклікае сумненняў адзенне фабрык «Вяснянка”, «Калінка”, «Славянка”,
«Камінтэрн”. Прадукцыя іх карыстаецца попытам і ў дарослага насельніцтва. Не
ўступаюць ім і элегантныя мадэлі, прадстаўленыя швейнымі прадпрыемствамі
«Надэкс” з Мазыра і «Эліз” з Дзяржынска. Кошт касцюмаў для хлопчыкаў вагаецца
ад 300 да 600 тысяч, сарафаны для дзяўчынак малодшых класаў можна купіць і за
100 тысяч. Безумоўна, ёсць і даражэйшыя — усё залежыць ад тканіны, з якой
пашыта канкрэтная рэч. Словам, выбраць ёсць з чаго. I асартымент пастаянна
папаўняецца.

Канцылярская група тавараў таксама разнастайная.
У наяўнасці ёсць усё, што трэба школьніку: сшыткі, вокладкі, алоўкі, ручкі,
фламастары, каляровая папера, альбомы для малявання і інш. Гэтыя прылады ў
большасці беларускай вытворчасці, але некаторыя прывезены з Расіі, таму што ў
нас, напрыклад, не наладжаны выпуск каляровых алоўкаў. Набываюць канцтавары хто
адразу на цэлы навучальны год, а нехта част-кова. Многім пакупнікам падабаюцца
нашы ранцы і рукзачкі. Выбар вялікі, а цэны не надта «кусачыя”. Аддаецца
перавага на карысць якаснай прадукцыі. Усё менш купляюцца кітайскія рэчы.

Канечне, пакупнік можа прыйсці за школьнымі
таварамі і на гарадскі рынак, дзе арганізаваны гандаль па суботах і нядзелях.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем