Анонс Уладзімір Кісялёў. "Параненыя ўспаміны" №25

Гэта кніга задумвалася і пісалася аўтарам як
асабістыя ўспаміны. Ён імкнуўся вельмі шырока і дэталёва паказаць жыццё вёскі
Дараганава, дзе малым сустрэў вайну. Такіх кніг-успамінаў выдадзена няшмат.
Дзеці вайны лічылі непатрэбным брацца за тэму, у якой дасведчанымі былі іх
бацькі. Але простыя змагары з фашызмам адышлі ў нябыт, таксама няшмат
напісаўшы…

Што асабліва каштоўнае ў творы, дык гэта яго
гістарычная праўда, канкрэтнасць у апісанні падзей. Дзе яшчэ прачытаеш такія
падрабязнасці, якім быў дзень 22 чэрвеня 1941 года ў мястэчку Дараганава на
беразе ціхаплыннай Пцічы? Дарэчы, Уладзі-мір Мікалаевіч даволі дэталёва,
наколькі дазволіла дзіцячая памяць, апісвае і астатнія дні таго памятнага
чэрвеня. Захавалася ў памяці аўтара і адна з першых бамбёжак нашага райцэнтра.

«У ноч з 23 на 24 чэрвеня я прачнуўся ад
нейкага гуду. Была непраглядная цемрадзь, але на паўночным усходзе
разгортвалася феерычнае і нават фантасмагарычнае ненатуральнае відовішча. Над
лесам загараліся і завісалі гірлянды халодна-ззяючых агнёў. То былі
асвятляльныя ракеты. У небе стаяў цяжкі плаваючы хвалямі гул самалётаў.
Дарослыя выказалі здагадку: усё гэта творыцца над Асіповічамі. Хутка мы ўбачылі
водблескі і пачулі глухія раскаты. Як потым высветлілася — пачалася
бамбардзіроўка чыгуначнага вузла. Небасхіл афарбаваўся барвовым пажарышчам.
Затым апусціліся і згаслі асвятляльныя ракеты, зніклі ад іх ненатуральнага
святла дрыжачыя цені ля платоў, дрэў, дамоў. Усё паступова заціхла…»

Кніга асабліва дарагая для сённяшніх жыхароў
вёскі: літаральна крок за крокам праходзіць жыццё на акупацыйнай тэрыторыі.
Перад намі сапраўдны аповед пра людзей і мясціны дараганаўскага краю, багатыя
сваёй гісторыяй, цікавымі постацямі і маляўнічай прыродай. Дакументальны твор
У.Кісялёва дапаўняюць успаміны тагачасных жыхароў, сведак тых страшных
чэрвеньскіх дзён сорак першага: Аляксандры Філатавай, Ефрасінні і Надзеі
Акінчыц, Яўгена Папкоўскага, Ларысы Стоцкай, выхаванца дзіцячага дома Мікалая
Жарава і многіх іншых, якія, хочам мы та-го ці не, паціху сыходзяць у нябыт.
Гіс-торыя павінна жыць!

Знайшлі ў ёй месца і матэрыялы пра казацкі рэйд
па Асіповіччыне 1941 года, аддадзена даніна павагі байцам 214-й
паветрана-дэсантнай брыгады, якія мужна змагаліся ў ліпені-жніўні на тэрыторыі
раёна, і шмат іншых невядомых звестак з ваеннага ліхалецця Асіповіччыны. Таму
нядрэнна было б мець гэты твор-успамін у школьных бібліятэках. Што можа быць
высакародней, чым далучэнне дзяцей і дарослага насельніцтва да вывучэння
роднага краю, устанаўлення гістарычнай праўдзівасці той самай кровапралітнай
вайны 1941-45 гадоў?

Менавіта гэтаму і спрыяе кніга Уладзіміра
Кісялёва «Параненыя ўспаміны».

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков Зодиака

10 июля 2026
Читать новость
Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем