Ад ідэалогіі пасёлка — да ідэалогіі дзяржавы №17-18

У сучасным свеце ні адна дзяржава не абыходзіцца
без ідэалагічнай работы. І, як справядліва заўважана, галоўнае — якасна і
сістэмна яе праводзіць.

Пра тое, якім чынам яна арганізавана ў
Ялізаўскім пасялковым Савеце, і расказвае яго старшыня Алег Лук’яненка:

— Без добра адладжанай сістэмы работы любая
справа можа быць правалена. Таму ў першую чаргу вызначыліся са структурай,
стварылі інфармацыйна-прапагандысцкую групу. Усю работу, безумоўна, плануем як
на перспектыву, так і на бліжэйшы час. I абавязкова — з улікам важных
палітычных падзей грамадства.

Якія формы і метады выкарыстоўваем? Выступаем
перад грамадзянамі, членамі працоўных калектываў з лекцыямі і да-кладамі, арганізоўваем
сустрэчы, праводзім гутаркі. Найбольш дзейсныя — адзіныя дні інфармавання.
Дзякуючы ім, ёсць магчымасць данесці людзям важныя моманты з жыцця дзяржавы,
раёна. Падчас сустрэчы з рознымі прадстаўнікамі ўлады людзі могуць выказаць
крытычныя заўвагі і прапановы, якія абавязкова фіксуюцца ў журнале. Некаторыя з
іх здымаюцца адразу, што бярэцца на кантроль для вырашэння.

Усяго за мінулы год праведзена 37 сустрэч з
грамадзянамі і працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел
больш за тры з паловай тысячы чалавек.

Не адкрыю Амерыку, калі скажу, што важную ролю ў
сістэме грамадска-палітычнага інфармавання адыгрывае наглядная агітацыя. Тут
галоўнае, каб народ своечасова пазнаёміўся з інфармацыяй, якая адлюстроўвае
важныя праблемы, звязаныя з работай грамадскіх арганізацый, з пытаннямі
эканоміі і беражлівасці, экалогіі, з работай «аднаго акна” і шэрагам іншых
працэдур, якія датычаць дзейнасці пасвыканкама.

Вельмі дапамагае правядзенне «прамых ліній”,
«грамадскіх прыёмных”. Гэта дазваляе працаваць, як кажуць, «на апярэ-джанне”,
тым самым садзейнічае стабільнасці і папярэджванню канфліктных сітуацый.

Нягледзячы на тое, што на двары век
інфармацыйных тэхналогій, жыхары пасёлка — актыўныя падпісчыкі і чытачы
друкаваных перыядычных выданняў, з якіх бяруць разнапланавую і аператыўную
інфармацыю. Амаль дзве з паловай тысячы экзэмпляраў газет і часопісаў —
сур’ёзнае інфармацыйнае поле.

Пасялкоўцы з задавальненнем удзельнічаюць у
культурна-масавых, аздараўленчых мерапрыемствах, якія дапамагаюць стварыць
цудоўны настрой і трымаць добрую фізічную форму.

Не застаецца па-за ўвагай і моладзь. Дзеля
сістэмнага вырашэння пытанняў маладзёжнай палітыкі на працягу пяці гадоў
функцыянавала праграма «Моладзь”. Клопат пра пенсіянераў, ветэранаў вайны і
працы выканкам лічыць першачарговым і не пакідае нявырашаным ні адно пытанне,
звязанае з іх жыццём.

Безумоўна, дасягнуць выканання пастаўленых мэт
дапамагаюць дзейсныя групы: савет грамадскага пункту аховы правапарадку,
дружына, вулічкамы, камісіі па справах непаўналетніх, па барацьбе з п’янствам і
інш.

Трэба адзначыць, што ў пасёлку ўзровень
грамадскай актыўнасці грамадзян высокі, і гэта адназначна спрыяе і добраму
мікраклімату як у рабочых калектывах, так і на тэрыторыі пасёлка, павышае
прафесійнае майстэрства працаўнікоў, асабістую адказнасць за даручаную справу.
Гэта і ёсць складаемыя поспеху пры выкананні планаў сацыяльна-эканамічнага
развіцця і пасёлка, і краіны ў цэлым.

Запісала Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем