Ачышчэнне вадой

Запрашэнне прыняць удзел у Вадохрышчы на пляжы Асіповіцкага вадасховішча знайшло водгук у немалой колькасці землякоў: у вадасвятным малебне прыняло ўдзел
да 200 чалавек.

Зразумела, адважыліся пакупацца ў асвечаным айцом Васіліем Белавусам вадаёме далёка не ўсе, аднак каля 50 удзельнікаў, у
ліку
якіх было і дзве жанчыны, змылі грахі, тройчы акунуўшыся ў іардань.

Трэба адзначыць, што арганізацыя экстрэмальнага купання была прадумана да дробязей. Абсталяваны месцы для пераапранання, усіх прысутных частавалі гарачай гарбатай ваеннаслужачыя Асіповіцкага гарнізона, ды і крыжападобная палонка адпавядала ўсім стандартам бяспекі — па—трапіць у яе выпадкова не было ніякай магчымасці.

Па словах супрацоўнікаў выратавальнай станцыі, самыя першыя з жадаючых
прыняць удзел у прыгожым хрысціянскім
абрадзе з’явіліся на гарадскім пляжы ледзь не з вечара пятніцы, а апошнія — каля 18 гадзін у суботу.

Малебны на вадаёмах таксама прайшлі ў Дараганаве, Свіслачы, Ялізаве, Красным і Лапічах.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем