АСІПОВІЦКІ ФIЛIЯЛ “БЕЛШЫНА-АГРА” ААТ “Белшына”: самае-самае і самыя-самыя

Самая высокая ўраджайнасць зерневых і зернабабовых культур у разліку на 1 бала-гектар ворыва дасягнута летась на Асіповіччыне менавіта тут — 117 кілаграмаў на бала-гектар пасяўной плошчы. У разрэзе культур атрыманы наступныя вынікі: пшаніца — 38 цэнтнераў з гектара, ячмень — 36,2, авёс — 43,1, грэчка — 23,5, трыцікале — 38,9.

Самую лепшую аддачу ў 2011 годзе далі цукровыя буракі — 524 цэнтнеры з гектара.

Самая вялікая колькасць кармоў на адну ўмоўную галаву нарыхтавана ў гаспадарцы апошнім сезонам: 40,4 цэнтнера кармавых адзінак, што складае 129,9% ад запланаванага і на 12 цэнтнераў кармавых адзінак больш, чым у папярэдні перыяд.

Сама большую колькасць малака атрымалі на робатызаваным комплексе — 6.728 кілаграмаў ад каровы, а таксама на ферме ў Свіслачы — 5.741. За год сярэднегадавы ўдой ад каровы па гаспадарцы склаў 5.841 кілаграм.

Сама больш малака гатунку «экстра” дае робатызаваны комплекс — 98,9%.

Самыя высокія надоі атрымалі аператары машыннага даення Лідзія Да-нільчык (6.226 кілаграмаў ад каровы), Лідзія Аліноўская (6.067), Сняжана Жуковіч (6.039), Людміла Добрыкава (5.549), а таксама адзіны ў гаспадарцы мужчына-аператар машыннага даення Аляксей Біцюн (5.501).

Сама лепш прыбаўляюць у вазе свінні на свінатаварнай ферме ў Свіслачы — па 555 грамаў штодня. Лепшыя свінаводы гаспадаркі — Ніна Койпіш, гадаванцы якой маюць сярэднясутачныя прывагі 582 грамы, Наталля Зелянкова (450), Iрына Улянкова (394). Самую вялікую колькасць парсючкоў прыносяць свінаматкі ў Алены Зелянковай — больш за 8 галоў на кожны апарос.

Самая шматлікая катэгорыя работнікаў гаспадаркі — жывёлаводы, якіх тут 136. Усяго ж у філіяле «Белшына-агра” зараз працуе 424 чалавекі.

Сама больш жылля для працаўнікоў гаспадаркі было пабудавана ў 2011 годзе — 14 добраўпарадкаваных домікаў. Дарэчы, кожны з іх каштуе каля 570 мільёнаў рублёў.

Самыя папулярныя традыцыі гаспадаркі — «Дажынкі” і спартыўныя спаборніцтвы.

Самыя галоўныя планы на 2012 год — павелічэнне вытворчасці малака і яго рэалізацыі па гатунках «экстра” і вышэйшым, валавой вытворчасці мяса і захаванасці пагалоўя маладняку; пашырэнне пасяўных плошчаў цукровых буракоў да 400 гектараў; абнаўленне машыннага парку — набыць кормаўборачны камбайн і «жняярку” для кукурузы; увядзенне ў эксплуатацыю стацыянарнай калгаснай сталовай у вёсцы Ліпень.

Самыя важныя прынцыпы, якімі карыстаецца гаспадарка, выконваючы пастаўленыя задачы:

— Калектыў — гэта не проста людзі, перш за ўсё — гэта асобны чалавек.

— Накіраванасць кожнага працаўніка на якасны ўдзел у выкананні планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця філіяла.

— Спачатку ствары ўмовы, а потым чакай вынікаў.

Последние новости

Общество

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Сложные вопросы заполнения электронных счет-фактур: изучаем требования, исправляем ошибки

1 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Новости спорта Осиповичского района

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Як жывеш, ветэран? Аб пенсіі, інтэрнэце, фізкультуры, валанцёрстве і каханні

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Каханню ўсе ўзросты пакорныя

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 октября для всех знаков зодиака

1 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем