З ліпеня, калі Кіраўнік нашай дзяржавы наведаў СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, прайшло не надта шмат часу, а ў пятніцу ў рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка зноў быў у горадзе — знаёміўся з развіццём інавацыйных вытворчасцей пры наведванні ЗАТ “Алцімед” і парфумерна-касметычнай фабрыкі “Сонца”. Хаця спектр пытанняў, якія цікавілі Прэзідэнта, выглядаў значна шырэй — экспарт, імпартазамяшчэнне, рэалізацыя Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў і г.д.
Спачатку АляксандрРыгоравіч выслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўшчыны і раёна і выкананні даручэнняў, дадзеных падчас леташняга знаходжання ў Асіпові-чах. Тады ён даручыў сумесна з ЗАТ “ГрандЭкспрэс” прыняць неабходныя меры па будаўніцтве да 31 снежня 2011 года вытворчага корпуса па выпуску мадэляў грузавых вагонаў магутнасцю 2.500 адзінак у год, не выпускаемых СЗАТ “Магілёўскі вагонабудаўнічы завод”, і танк-кантэйнераў магутнасцю 2 тыс. штук у год. Планавалася, што СЗАТ “АВЗ” павінна была вывесці новая вытворчасць на поўную праектную магутнасць да 31 снежня.
Цяпер ужо практычна завершаны першы этап — будаўніцтва вытворчага корпуса. На працягу года туды павінна быць завезена і зманціравана неабходнае абсталяванне. З больш за $130 млн. інвестыцый, прадугледжаных інвестдамовай паміж Беларуссю і ЗАТ “ГрандЭкспрэс”, на сёння ўжо засвоена каля $117 млн.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон і віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін выказалі занепакоенасць з нагоды тэмпаў рэалізацыі другога этапу інвестпраекта ў сувязі з тым, што пастаўка і мантаж абсталявання адстаюць ад графіка. Тым не менш была выказана ўпэўненасць, што праект будзе рэалізаваны ў поўным аб’ёме.
Прэзідэнт запатрабаваў рэалізаваць яго ў раней вы-значаныя тэрміны: “Тыя рашэнні, якія прыняты, па-вінны быць выкананы бездакорна. Iнвестара трэба напружваць. Яму трэба да-кладна сказаць, што будзе, калі ён не выканае ў тэрмін абяцанне. У астатнім трэба яго падтрымліваць, дапамагаць. Ён не чужы тут”.
На ЗАТ “Алцімед” Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця вытворчасці сіс-тэм эндапратэзавання. Дырэктар Анатоль Доста расказаў, як прадпрыемства плануе пашыраць наменклатуру прадукцыі і развіваць вытворчыя магутнасці. Арганізацыяй вядуцца навуковыя распрацоўкі прынцыпова новых вырабаў, якія ўжываюцца ў траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, такіх як каленны сустаў, міжпазванковы дыск, зубныя імплантаты, сасудзістыя пратэзы, каранарныя стэнты.
Вырабляемая і плануемая да выпуску прадукцыя “алцімедаўцаў” з’яўляецца імпартазамяшчальнай і запатрабавана як на ўнутраным рынку краіны, так і за мяжою. У Беларусі ў 80% выпадкаў праводзяцца аперацыі з выкарыстаннем менавіта асіповіцкіх эндапратэзаў. Пры гэтым айчынныя абыходзяцца ў 2-3 разы танней замежных аналагаў. “Пры нашым узроўні сабекошту можам канкурыраваць з любым прадпрыемствам. Улічваючы кошт энергарэсурсаў, рабочай сілы… Мы маем перавагі, і гэтым трэба карыстацца”, — лічыць Прэзідэнт.
Рэкамендацыя дадзена пры наведванні пэўнага прадпрыемства, але па-сапраўднаму актуальная для любога беларускага вытворцы. I, адабраючы планы па далейшым развіцці і пашырэнні вытворчасці ЗАТ “Алцімед”, адрасаваў словы непасрэдна Міністру аховы здароўя Васілю Жарко і старшыні Магілёўскага абл-выканкама Пятру Рудніку: “Трэба ў гэтым плане дапамагчы, каб цяганіны не было. Раз ёсць рынак, яго трэба займаць цяпер і трымаць”.
Развіццё сеткі продажаў, стварэнне міжнародных гандлёва-складскіх і дэманстрацыйных цэнтраў у Расіі, Еўропе, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы дазволіць аператыўна рэагаваць на патрэбы спажыўцоў і замацаваць міжнародны імідж брэнда прадукцыі ЗАТ “Алцімед”. Стратэгія развіцця бізнесу — заваёва за 5-8 гадоў 14% сусветнага рынку тазабедранага эндапратэзавання і 30% — стаматалагічных імплантатаў.
Калі Прэзідэнт знаёміўся з дзейнасцю замежнага прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца” і тэхналагічным цыклам вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі, ён заклікаў прыватны бізнес да большай ініцыятывы ў развіцці новых вытворчасцей.
Як вядома, гэта фабрыка створана ў студзені 2010 года. Яе ўладальнік — ін-вестыцыйная кампанія Lebortovo Capital Partners Limited, заснавальнікамі якой з’яўляецца група беларускіх і замежных інвестараў. Прадукцыя “Сонца” ўжо заваявала вядомасць на ўнутраным рынку краіны — пральныя парашкі пад брэндамі “Мара”, “April”, “Чайка”. У развіццё вытворчасці ўкладзена больш $30 млн. Гэта адзін з буйнейшых інвестпраектаў краіны, рэалізаваны ў апошнія два гады. Яго мэта — арганізацыя сучаснай імпартазамяшчальнай вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў з аб’ёмам выпуску да 50 тыс. тон у год сухіх і 24 тыс. тон вадкіх мыйных сродкаў. Гэта дазволіць замясціць каля 75% падобнай прадукцыі, імпартуемай у краіну.
Для рэалізацыі праекта ва ўласнасць фундатару бязвыплатна перадалі незавершаны будаўніцтвам будынак, які не эксплуатаваўся больш 15 гадоў. У чэрвені 2011 года была запушчана першая чарга і пачата вы-творчасць пральных па-рашкоў “Мара”, са снежня мінулага выпускаюцца вадкія мыйныя сродкі і тавары бытавой хіміі, у тым ліку сродкі для мыцця посуду. Як расказаў старшыня наглядальнага савета фабрыкі Сяргей Левін, ін-вестпраграму ўдалося выканаць датэрмінова. Летась прадпрыемства выпусціла больш 6 тыс. тон сінтэтычных мыйных сродкаў, у студзені-лютым бягучага — 1,5 тысячы. За кошт павелічэння вытворчасці расце і доля продажаў айчыннай прадукцыі. Калі летась на долю беларускіх вытворцаў даводзілася 48,6% продажаў сінтэтычных мыйных сродкаў, то за два месяцы цяперашняга — ужо 52,4%.
У планах — павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі, у тым ліку за кошт пашырэння асартыменту вырабляемай прадукцыі, у першую чаргу — вадкіх мыйных сродкаў. Так, у 2012 годзе плануецца наладзіць іх выпуск для мыцця, шырокай лінейкі тавараў асабістай гігіены: шампуняў, кандыцыянераў, пены для ваннаў.
Кампанія пачынае асвойваць і вонкавыя рынкі. Першымі пакупнікамі ўкастрычніку 2011 года сталі ўкраінцы, са студзеня бягучага прадукцыя паступае ў Расію, з лютага — у Казахстан і краіны Балтыі. Прадпрыемства плануе заняць значную долю ўнутранага рынку і паступова нарошчваць аб’ёмы экспартных паставак.
Дарэчы, гэта ўжо трэці паспяховы праект інвестара — раней на беларускі рынак былі выведзены піва “Баброў” і сок “Сочны”. У цэлым інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Магілёўшчыны перавысілі $100 млн., і, як распавёў бізнесмен, у планах пачатак рэалізацыі і іншых праектаў у краіне.
З цікавасцю Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся таксама з выставаю імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая выпускаецца асіповіцкімі прадпрыемствамі, уважліва выслухаў тлумачэнні іх кіраўнікоў і старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, агледзеў спартыўны інвентар, які пастаўляецца ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” для трэніровачнага працэсу весляроў-байдарачнікаў, прадукцыю шклозавода “Ялізава” і СААТ “Дах”, прадэгуставаў кандытарскія вырабы фабрыкі “Белга” і г.д.
А ў канцы паездкі Аляксандр Рыгоравіч закрануў яшчэ важную тэму — навядзення парадку і чысціні. I запатрабаваў, каб да Дня Перамогі ўсе населеныя пункты, у тым ліку і прыватныя падворкі, былі прыведзены ў належны парадак. Ён лічыць, што мясцовыя ўлады недастаткова актыўна працуюць у гэтым напрамку. “Да 9 Мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве. Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быць па-гаспадарску, як у прыватніка”, — сказаў ён. I, адрасуючы словы губернатарам, пад-крэсліў: “Усё пад адказнасць старшынь райвыканкамаў. Мы не дагружаем старшынь сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць”.
Віталь КУЛАКОЎ (з выкарыстаннем матэрыялаў БелТА).