Каб павысіць якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна, выключыць продаж пратэрмінаваных тавараў, райвыканкам штомесячна разглядае пытанні выканання гандлюючымі арганізацыямі заканадаўства аб гандлі, санітарных норм і правіл на семінарах-нарадах з выездам на месца. Днямі прайшло чарговае мерапрыемства з удзелам старшыні Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Барыса Малага.
Напачатку ўдзельнікі семінара пасля праведзенай жараб’ёўкі наведалі магазіны ”Свіслач” ААТ “Гандаль” і “Сюрпрыз” “Асіповічыхлебгандаль”, дзе адбылося візуальнае знаёмства з работай аб’ектаў. Звярталася ўвага на выкладку на паліцах і вітрынах тавараў, афармленне цэннікаў, адпаведнасць прадукцыі, заяўленай у асартыментным пераліку, з наяўнасцю яе ў магазіне. Зазірнулі і ў Кнігу заўваг і прапаноў. Па словах Барыса Лявонцьевіча, менавіта яна з’яўляецца лакмусавай паперкай у адносінах паміж прадаўцом і пакупніком.
— Асабіста для сябе лічу абавязкам рабіць запіс, калі як звычайны пакупнік бачу парушэнні ў рабоце гандлю, — сказаў Малы. — I не трэба крыўдзіцца на спажыўцоў, а лепш выказаць ім падзяку за заўвагу, калі яна аб’ектыўная. Значыць, у наступны раз удасца пазбегнуць падобнай памылкі.
На жаль, у абодвух магазінах незадаволенасць пакупнікоў абслугоўваннем знайшла адлюстраванне на старонках узгаданага дакумента. Праўда, кіраўніцтва першага дзейнічала згодна з інструкцыяй па вядзенні кніжкі і правільна адрэагавала на заўвагу, а вось у “Сюрпрызе”, відаць, не ўмеюць чытаць, бо заўвагу атрымалі яшчэ ў снежні, а з адказам да гэтай пары не спяшаюцца.
— Такога нельга дапускаць, — зазначыў Барыс Лявонцьевіч. — Рэагаванне на скаргу павінна быць своечасовым, карэктным, а ўзнікшая сітуацыя прааналізавана ў калектыве, каб у чарговы раз не наступіць на адны і тыя ж граблі.
У асноўным уражанні ад наведвання “Свіслачы” засталіся нядрэнныя: шырокі асартымент тавараў, добрая выкладка, правільна аформленыя цэннікі. Ды і па тавараабароце, як паведаміў намеснік дырэктара ААТ “Гандаль” Міхаіл Ніканчык, магазін у ліку лепшых: дзявятая частка выручкі прадпрыемства робіцца гэтым працаздольным калектывам. А вось кіраўніцтву “Сюрпрызу” трэба аператыўна папрацаваць над вырашэннем некаторых пытанняў, звязаных з узроўнем абслугоўвання.
Затым абмеркавалі пытанні, вынесеныя на па-радак дня. Пра стан дзярж-саннагляду за захаваннем гігіенічных патрабаванняў падчас рэалізацыі харчовай сыравіны і прадуктаў гандлёвымі прадпрыемствамі паведаміла галоўны ўрач райцэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Мукалава. Работнікі райЦГЭ з пачатку года абследавалі каля 190 аб’ектаў, і парушэнні санітарных нарматываў выяўлены на 91 — 48% ад колькасці правераных. У ліку недахопаў: рэалізацыя пратэрмінаваных прадуктаў, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку харчавання, нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання, адсутнасць спецадзення, незахаванне таварнага суседства. Некаторыя арганізацыі пасля праверкі вывадаў не рабілі і ў поле зроку санслужбы траплялі паўторна. Па фактах выяўленых парушэнняў складзена амаль 8 дзясяткаў пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях, вынесена столькі ж пастаноў аб прымяненні штрафных санкцый. У выніку ў казну дзяржавы паступіла каля 35 мільёнаў рублёў. Выдадзена 14 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі амаль 280 кілаграмаў харчовай прадукцыі, 32 — на часовае спыненне эксплуатацыі аб’ектаў, 19 суб’ектаў атрымалі пісьмы аб выпраўленні парушэнняў.
Кацярына Мечыславаўна папярэдзіла: з 19 чэрвеня пачынаюць дзейнічаць новыя санітарныя нормы і правілы, якія прадугледжваюць больш жорсткі кантроль за суб’-ектамі гаспадарання, якія маюць дачыненне да харчовых прадуктаў.
Намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі паведаміў, што мясцовая ўлада вядзе пастаянную работу, накіраваную на захаванне суб’ектамі гандлю заканадаўства аб гандлі. Спецыялісты аддзела эканомікі замацаваны за канкрэтнымі гандлёвымі аб’ектамі, праводзяцца маніторынгі прадпрыемстваў па пытанні захавання правіл ажыццяўлення рознічнага гандлю. Так, аналізаваліся запісы, унесеныя грамадзянамі ў Кнігі заўваг і прапанаў, звярталася таксама ўвага на іх правільнае вядзенне. Аказалася, што самая распаўсюджаная скарга — парушэнне правіл паводзін прадаўца. Многа прэтэнзій у пакупнікоў да афармлення цэннікаў або наогул іх адсутнасці. Мелі месца і заўвагі наконт пратэрмінаваных тавараў, незахавання асартыментнага пералі-ку. Гэтыя і некаторыя іншыя недахопы пацвер-дзіліся і інфармацыяй Камітэта дзяржкантролю вобласці, які праводзіў у студзені-красавіку маніторынг у гандлёвых арганізацыях Асіповіччыны.
Васіль Сямёнавіч звярнуў увагу прысутных і на такі накірунак у рабоце, як прасоўванне на рынку тавараў айчыннай вытворчасці, у тым ліку прадукцыі Бабруйскага і Магілёўскага мясакамбінатаў, Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода.
— Не трэба забываць пра імідж роднага горада, які ў многім залежыць і ад якасці работы гандлюючых арганізацый, — сказаў Васіль Сямёнавіч.
Падводзячы вынікі работы, Барыс Малы адзначыў, што за апошні час карціна на суб’ектах гандлю выглядае лепш, аднак парушэнні яшчэ існуюць. “Спадзяюся, што ў далейшым сітуацыя палепшыцца, і агульнымі намаганнямі ўдасца па-збегнуць негатыўных момантаў”.
Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района
23 июля 2025
Общество
Ребята из военно-патриотического клуба “Ратник” при свислочском храме в честь Святителя Николая Чудотворца совершили незабываемый пятидневный водный поход по могучему Днепру
23 июля 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
23 июля 2025
Общество
Какие меры предпринять для недопущения кражи имущества из дачного дома? Отвечает участковый инспектор милиции
23 июля 2025
Общество
Дело сердца. Осиповчанка Евгения Клевцова поделилась своим подходом к воспитанию в маленьком человеке любви к Родине