АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
З ПАШТОВЫХ АДДЗЯЛЕННЯЎ РАЁНА штодзённа адпраўляецца ў розныя населеныя кропкі краіны і за яе межы каля 1.800 простых пісем, 184 — заказных. Дробных пакетаў і лістоў з аб’яўленай каштоўнасцю, пасылак накіроўваецца па пазначаных адрасах каля двух дзясяткаў, грашовых пераводаў — дзесьці паўтары сотні. Экспрэс-дастаўкай паштовай карэспандэнцыі EMS на ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя прадпрыемствы карыстаюцца ў сярэднім тройчы за дзень.
ПРЭЗIДЫУМ АБЛСАВЕТА ВЕТЭРАНАЎ прыняў рашэнне аб прысваенні звання «Ганаровы ветэран» нашым землякам — Міхаілу Лагуціну, Аляксею Мірончыку, Анатолю Арцёменку, Яўгену Гасцілу, Уладзіміру Роўбелю, Яўгену Врублеўскаму, Зінаідзе Пацкевіч і Але Плахоцінай. Ганаровыя знакі і пасведчанні гэтым паважаным людзям днямі ўручыў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка.
НА 5 КРАСАВIКА запланаваны афіцыйны пуск рухомага саставу на электрацязе па маршруту Асіповічы — Бабруйск. А з сярэдзіны месяца электрацягнікі паміж двума райцэнтрамі пачнуць хадзіць рэгулярна.
15-16 САКАВIКА сіноптыкі прадказваюць снегапады такой інтэнсіўнасці, якой не назіралася апошнія 50 гадоў. Аўтамабілістам па магчымасці рэкамендуецца спешыцца і наогул не адпраўляцца ў дарогу ў гэтыя дні.
ПРАДСТАЎНIКI АРГАНIЗАЦЫI «МАЛАЛЕТНIЯ ВЯЗНI» Першамайскага раёна сталіцы правялі ўрок памяці з навучэнцамі Асіповіцкага дзяржпрафтэхкаледжа, прадэманстравалі відэафільм «Асвенцым», у засценках якога многія з іх пабывалі. На памяць аб сустрэчы госці пакінулі дзве кнігі, якія выклікалі ў моладзі вялікую цікавасць.
СУПРАЦОЎНIКI IНСПЕКЦЫI ДЗЯРЖПАЖНАГЛЯДУ РАНС правялі праверкі ПГУП «Воранава А.Д.», ПВУП «Еўрамантаж» і ААТ «Сіба-пластык».
У АДДЗЯЛЕННI ДЗЁННАГА ЗНАХОДЖАННЯ IНВАЛIДАЎ Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва прайшло свята «Нашым мамам прысвячаецца». Рабяты падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне для сваіх матуль, аформілі выставу работ, якую рыхтавалі на занятках гурткоў.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
УМАЦОЎВАЕЦЦА СУПРАЦОЎНIЦТВА ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас” з Бранскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Летась туды было рэалізавана амаль паўтара мільёна сеянцаў сасны, што дало магчымасць прадпрыемству зарабіць больш за 400 мільёнаў беларускіх рублёў. Якасць саджанцаў расійскіх партнёраў задаволіла, і ўжо сёлета экспарт узрасце — на Браншчыну паставяць каля 2 мільёнаў штук маленькіх сасонак, якія былі пасеяны ў леташнім красавіку. Наогул лясгас зараз займаецца пашырэннем плошчаў пад цяпліцы, бо прыбытак яны даюць адчувальны: з квадратнага метра можна рэалізаваць прадукцыі прыблізна на 30 долараў.
ПРАЦУЕ НА ЭКСПАРТ і цэх дрэваапрацоўкі «Ясень” СФГ «Сухлава”. Прадпрыемства занята выпускам драўляных дэталяў для мэблі, якую выпускае кампанія «Еўраімпекс”. Ясенская прадукцыя запатрабаваная, таму сёлета чакаецца павелічэнне аб’ёмаў работ. Зараз тут працуе каля трох дзясяткаў чалавек — у асноўным жыхары аграгарадка і станцыі Ясень, вёскі Грынёўка, аграгарадка Карытнае. Стварэнне рабочых месцаў стала магчымым дзякуючы дзяржпадтрымцы са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду абароны насельніцтва краіны і метадычнай дапамозе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
ЛЕТАСЬ ПРАЙШЛI САНАТОРНАЕ ЛЯЧЭННЕ ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі за кошт дзяржаўнага бюджэту 90 непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў, 20 дзяцей-інвалідаў, у тым ліку 10 — з суправаджэннем дарослых. 314 пуцёвак было выдзелена за кошт дзяржаўнага страхавання. Iх атрымалі 72 дарослыя, якія робяць у розных арганізацыях і прадпрыемствах раёна, і больш за 240 хлопчыкаў і дзяўчынак. Колькасць жыхароў раёна, прайшоўшых аздараўленне ў санаторыях, не будзе меншай і сёлета.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
ФIЛIЯЛ КУП «МАГIЛЁЎАБЛДАРБУД” — «ДРБУ № 199” ужо ўнёс на раённыя дарогі каля 4.050 тон пясчана-салявой сумесі.
РАЁННЫ
АДДЗЕЛ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СIТУАЦЫЯХ з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх распачаў акцыю «Бяспека — у кожны дом”, якая працягнецца да 28 чысла. Супрацоўнікі праводзяць у калектывах гутаркі на прадмет пажарнай бяспекі.
КДУП «АДЗIНЫ РАЗЛIКОВЫ ЦЭНТР” сведчыць, што ў нас хапае неплацельшчыкаў. Найбольшая іх колькасць «дапамагае” фінансаваму становішчу ДУКВП «Райсэрвіс”: 884 чалавекі маюць тут запазычанасць агульнай сумай звыш 93 млн. рублёў. Другое месца з 735 асабовымі рахункамі на 29 мільёнаў у «сумнай статыстыцы” займае ДУКВП «Водаканал”. УКП ЖКГ мае меней вінаватых — 457, але за апошні месяц доўг тут узрос на 17% і склаў 93 мільёны.
У сакавіку ўступае ў сілу новы заканадаўчы дакумент, згодна з якім адказныя органы за неаплату камунальных паслуг звыш 6 месяцаў будуць мець права выселіць не толькі несумленных наймальнікаў, але і ўласнікаў жыллёвых памяшканняў.
За мінулы год АСIПОВIЦКIМ МIЖРАЙАДДЗЕЛАМ УДФР КДК РБ ПА МАГIЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦI праведзена 6 праверак суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і фізічных асоб, у выніку якіх прад’яўлена да выплаты дадаткова плацяжоў больш чым на 9,5 млрд. руб. Выяўлена 5 злачынстваў падведамаснасці аддзела фінансавых расследаванняў. За парушэнне ў сферы эканамічных адносін да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 47 правапарушальнікаў. Усяго па выніках дзейнасці міжрайаддзела ў бюджэт паступіла 7.333,8 млн. рублёў.
АДДЗЕЛ ПЕРШАСНАГА ПРЫЁМУ IНФАР-МАЦЫI I ПРАГНАЗАВАННЯ ЦЭНТРА САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНIЦТВА правёў абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў сямей ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку. Такіх у нашым раёне тры, у горадзе — адзін. Дадзеным сем’ям, як і сем’ям траіх памерлых пасля заканчэння ваенных дзеянняў воінаў-інтэрнацыяналістаў, аказана матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду міру на суму 3,5 млн. рублёў.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Па
інфармацыі Асіповіцкага райЦГЭ, узрасла
колькасць пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. За апошні тыдзень
у паліклініку па ўрачэбную дапамогу звярнуліся 762 чалавекі, з іх 581 дзіця.
Дыягназ «грып” па-стаўлены 16 хворым. Эпідэміёлагі папярэджваюць: каб не
апынуцца ў ліку хворых, трэба кіравацца такімі простымі правіламі, як ранняе выяўленне
хворых і іх ізаляцыя, захаванне тэмпературнага рэжыму, ужыванне вітамінаў.
У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстаўка карцін
мясцовага мастака Анатолія Калугіна «Пейзажы роднага краю”. Гэта ўжо другая
дэманстрацыя твораў майстра ў залах музея. Усяго для прагляду прадстаўлена 27
работ, у тым ліку 15 новых. За час творчай дзейнасці самабытным майстрам
напісана звыш 100 карцін, асноўная тэма якіх — адлюстраванне на палатне
цудоўных асіповіцкіх краявідаў.
У Дрычынскім сельсавеце зараз вялікая
ўвага надаецца пытанням ачысткі вуліц ад снегу, каб у любую вёску можна было
лёгка дабрацца аўталаўцы, машыне «хуткай дапамогі” і г.д. На дапамогу
своечасова прыходзіць калгас імя Чарняхоўскага, які выдзяляе неабходную тэхніку
для вызвалення вёсак ад снегу. Акрамя гэтага, па ініцыятыве сельвыканкама два
разы на тыдзень у спартзале мясцовай школы збіраюцца тыя, хто сябруе са
спортам. Не пакідаецца па-за ўвагай і пытанне па недапушчэнні пажараў:
абследуецца амаль кожная сям’я, правяраецца стан печак, наяўнасць
апавяшчальнікаў і інш.
Дзяржаўную інспекцыю па кантролі за цэнамі аблвыканкама з нядаўняга часу
ўзначальвае Галіна Ячмянькова. Задача дадзенай службы — весці маніторынг за
ростам цэн на сацыяльна значымыя харчовыя тавары, аказваемыя насельніцтву
некаторыя бытавыя і рытуальныя паслугі. Работа вядзецца згодна з пастановай
Саўміна краіны ад 14.04.11 № 495 у адноўленай рэдакцыі ад 7.12.2011 № 1655. На
тэрыторыі нашага раёна кантроль ажыццяўляецца за магазінамі «Сузор’е” райста і
№ 18 ААТ «Гандаль”. Вывучаемае пытанне — непарушэнне гандлёвай надбаўкі.
Iнспекцыяй
дзяржпажнагляду РАНС праведзены планавыя і кантрольныя праверкі ПТПУП
«Ялізава-сэрвіс”, ТАА «Будметаснова” і «Кентпласт”. На першым з названых
аб’-ектаў знойдзены некаторыя парушэнні, і яго кіраўнік прыцягнуты да
адміністрацыйнай адказнасці.
Днямі ў гімназіі прайшла прэзентацыя перавыдадзенай
кнігі «Вайна. Вядомае і невядомае”, пры-свечанай гісторыі Халакос-та на
Асіповіччыне. У ёй змешчаны артыкулы беларускіх і ізраільскіх вучоных,
даследчыя работы педагогаў і школьнікаў і ўспаміны мясцовых жыхароў аб Вялікай
Айчыннай вайне, пададзены гістарычныя дакументы і фотаздымкі герояў
прадстаўленых матэрыялаў. Выданне выйшла тыражом у 200 экзэмпляраў, значную
частку якога складальнік Неаніла Цыганок перадала ў бібліятэкі і школы горада і
раёна.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
ДАДАТКОВЫЯ МАГЧЫМАСЦI для павелічэння вытворчасці малака і мяса з’явяцца ў нашых сельгасвытворцаў: у райцэнтры распачынае дзейнасць сумеснае расійска-літоўскае вытворчае прадпрыемства «Белфідагра”, якое арандавала былое памяшканне рамонтнага цэху Асіповіцкага вытворчага ўчастка «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. «Белфідагра” займаецца выпускам прэміксаў (сумесі для ўзбагачэння кармоў і кармавых канцэнтратаў біялагічна-актыўнымі рэчывамі), бялковых мінеральна-вітамінных дабавак для птушкі, свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама поўнарацыённых кармоў. Цяпер ідуць будаўнічыя работы, мантаж абсталявання. Пачатак выпуску прадукцыі намечаны на сакавік.
НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА МОЦНЫЯ МАРАЗЫ, аўтамабіляў на дарогах менш не стала. Такую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы лічбы па аб’ёмах рэалізуемага паліва на аўтазапраўках Асі-повіччыны. Новы від дызельнага паліва «Арктыка” прапануе сваім кліентам АЗС-18 РУП «Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, якая знаходзіцца ў Камарыне. Гранічная тэмпература фільтруемасці «Арктыкі” складае -32°С, тады як у звычайнага дызель-паліва — «мінус 20». Ёсць адрозненні і ў кошце: за 1 літр сучаснай саляркі «Арктыка” вадзіцелі выкладваюць 9.300 рублёў — на 1.300 вышэй кошту звычайнай.
САМЫ ЧАС пачаць актыўна засцерагацца ад захворвання на грып. Такі дыягназ ужо пастаўлены некалькім дарослым у апошнія дні. Па дадзеных райЦГЭ, на мінулым тыдні зарэгістравана 362 пацыенты з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, а па стане на 23 студзеня іх колькасць узрасла да 442. Не хварэйце, землякі!
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
ПАДТРЫМКА ЛЮДЗЕЙ.
За мінулы год была аказана дзяржаўная адрасная дапамога 466 сем’ям; 66 грамадзянам дапамаглі аплаціць тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі; 360 дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў бясплатна забяспечваліся прадуктамі харчавання; 87 інвалідаў I групы, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя, атрымалі сацыяльную дапамогу на набыццё падгузнікаў.
«ДЗIЦЯЧЫ САНАТОРЫЙ «СВIСЛАЧ».
Лячэбная база папоўнілася новым абсталяваннем: апаратам ультрагукавога абследавання, кактэйлерам кіслародным, сухой вуглякіслай ваннай «Рэабокс», апаратам для барацьбы з вугрыстым сыпам і цэлюлітам, чатырма інгалятарамі.
РАЁННЫ ВУЗЕЛ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI.
Адноўлены агульны падпісны тыраж друкаваных сродкаў масавай інфармацыі — у параўнанні з 2012 годам ён перавышаны на 52 экзэмпляры. Больш за іншыя выданні жыхары Асіповіччыны чытаюць «раёнку» — 6.237 экзэмпляраў. Сярод абласных газет землякі аддаюць перавагу газеце «Зямля і людзі», сярод рэспубліканскіх — «СБ. Беларусь сегодня».
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫI РАЙВЫКАНКАМА.
З 14 па 18 студзеня праходзяць абласныя алімпіяды па розных вучэбных дысцыплінах. У іх прымаюць удзел 36 хлопчыкаў і дзяўчынак з нашага раёна.
СТАМАТАЛАГIЧНАЯ ПАЛIКЛIНIКА.
У дзень да дактароў для лячэння зубоў звяртаецца ў сярэднім 207 чалавек, хірургічную дапамогу (выдаленне зубоў) атрымоўвае каля 40, артапедаў наведвае каля 50, а 55 пацыентам прадстаўляюцца платныя паслугі.
АЎТАПАРК № 19.
Летась філіялам ААТ «Магілёўаблаўтатранс» зрасходавана 946 тон паліва — на 126 тон больш, чым у папярэднім. Чаму расход павялічыўся? Усё проста: за-дзейнічалі больш тэхнікі.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЙБАЛЬНIЦА. 1 студзеня ў Дараганаўскай участковай бальніцы адчыніла дзверы аддзяленне сястрынскага догляду на 25 месцаў.
ААТ «ГАНДАЛЬ”. Завершаны капітальны рамонт магазіна № 38 «Гаспадарчыя тавары”. Усяго ў мадэрнізацыю было ўкладзена 462 мільёны рублёў.
КIНАВIДЭАСЕТКА. Летась колькасць гледачоў, якія наведалі кіназалы раёна, склала 42 тысячы. З іх гараджан — 25.654, сяльчан — 16.398 чалавек. Самым запатрабаваным месцам прагляду кінафільмаў лічыцца РЦК (пабывала каля 13 тысяч гледачоў), сярод вясковых найбольш кінаманаў у Лапічах (каля 3 тысяч). У рэйтынгавай табліцы па папулярнасці — «Мадагаскар-3”, другую і трэцюю прыступкі займаюць кінафільмы «Ледніковы перыяд-4” і «Беласнежка. Помста гномаў”.
ЖОРНАЎСКI ЦЭХ ПЕРАПРАЦОЎКI ДРАЎНIНЫ актыўна вядзе работу па нарыхтоўцы і продажы піламатэрыялаў. Так, за 11 месяцаў 2012 года рабочымі напілена 2,7 тыс. кубаметраў дзелавой драўніны на суму звыш 2 млрд. рублёў.
АДДЗЕЛ НАРЫХТОВАК АСIПОВIЦКАГА РАЙСТА штогод працуе над выкананнем дзяржзаказу па нарыхтоўцы другаснай сыравіны. Так, летась тут закуплена ў насельніцтва каля 2,5 тыс. тон чорных металаў і 14,5 тон — каляровых, што перавышае планавую лічбу адпаведна амаль на 400 тон і тону.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Раённая цэнтралIзаваная бIблIятэчная сIстэма
Нядаўна калектывы дзіцячых гарадской і раённай бібліятэк адзначылі адпаведна 45- і 60-годдзе з дня заснавання, з нагоды чаго тут прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, асноўнымі ўдзельнікамі якіх сталі дзеці.
Аддзел фIзкультуры, спорту I турызму райвыканкама
У раёне зарэгістраваны 33 аграэкасядзібы. У студзені-лістападзе на базе сядзіб змаглі адачыць 3.215 чалавек, з іх замежных грамадзян — 132. Летась паслугамі асіповіцкага аграэкатурызму скарысталіся 2.716 чалавек, у тым ліку — 212 замежнікаў.
На сцэне раённага Цэнтра культуры
15 снежня а 18 гадзіне распачнецца справаздачны канцэрт харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў № 1 «Нам — 20”.
Па словах загадчыка аддзела эпідэміялогіі мясцовага Цэнтра гIгIены I эпIдэмIялогII Тэрэзы Гулік, на Асіповіччыне амаль завершана работа па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. На сёння прывіўку ад грыпу атрымала 35% нашага насельніцтва — на 0,2% менш, чым у цэлым па рэспубліцы.
У СШ № 2
адбыўся раённы семінар для дырэктараў мясцовых устаноў адукацыі з удзелам прадстаўнікоў аўтарскай праграмы «Рэферэнт”. Была разгледжана тэма «Развіццё інтэлекту і крэатыўнасці вучняў у працэсе вучэбнай дзейнасці”.
Як сведчыць намеснік кіраўніка аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк” Алена Арцёмава, новым пакетам паслуг для пенсіянераў «Клопат” з красавіка па лістапад скарысталася 130 пенсіянераў, якім бясплатна адкрылі карт-рахункі і выдалі пластыкавыя карткі БелКарт-М. Усяго за гэты час пенсіённыя пасведчанні атрымалі 560 чалавек.
АсIповIцкI доследны лясгас 20 чысла распачне продаж навагодніх ёлак, які будзе арганізаваны з 9.30 да 17.30 на плошчы горада, каля магазіна «Свіс-лач” і на рынку. Кошт раслін залежыць ад вышыні. Самая малая абы-дзецца ў 30, 3-метровая — у 66, 8-метровая — у 600 тысяч рублёў.
Аддзяленнем сацыяльнай адаптацыi i рэабiлiтацыi райцэнтра сацабслугоўвання насельнIцтва сёлета пастаўлена на ўлік 40 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў. У большасці гэта выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія прыбылі на Асіповіччыну для працаўладкавання на першым рабочым месцы.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
У чыгуначнікаў, жыхароў і гасцей райцэнтра ёсць добрая нагода завітаць у гэтую ўстанову: тут адкрылася тэматычная кніжная выстава «150 гадоў Беларускай чыгунцы”. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй магістралі на розных этапах яе развіцця. Дарэчы, сёння Беларуская чыгунка — лідар нацыянальнай сістэмы перавозак. Яна забяспечвае больш за 75% грузапатоку і каля 40% пасажыраабароту.
Асіповіцкі філіял ААТ «МагIлёўсаюздрук”
Адна з задач, якую паставіла перад сабой арганізацыя — зрабіць доступ да друкаванай прадукцыі больш шырокім. Напрыклад, нядаўна ўстаноўлена стойка з часопісамі і газетамі ў кафэ «Юлія”, якое размешчана ў пасёлку Сасновы побач з аўтатрасай Мінск-Гомель — стала зручна набываць свежую прэсу як пасажырам аўтамабіляў, якія спыняюцца ля прыдарожнага кафэ, так і жыхарам населенага пункта. У планах «Саюздруку” паставіць стойку і ў прыватным магазіне пасёлка Савецкі.
Асіповіцкае раённае спажывецкае таварыства
На мінулым тыдні адразу ў дзвюх гандлёвых кропках прайшла акцыя «Дзень неверагодных скідак”. Пакупнікі мелі магчымасць набыць любыя прамысловыя тавары з 50% скідкай таварнай надбаўкі ў магазіне № 3, які размешчаны па вуліцы Чарняхоўскага ў памяшканні крамы «Северный”, і ўнівермагу пасёлка Ялізава. Правядзенне мерапрыемства з паніжэннем цэн аказалася рэзультатыўным — напрыклад, у Ялізаве таваразварот у гэты дзень павялічыўся ў 2,5 раза, і прынята рашэнне правесці аналагічную акцыю і ў снежні.
Раённы Цэнтр культуры
Удалым было выступленне вакальнага калектыву «Сяброўкі”, які стаў адным з удзельнікаў паўфінала Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці «Песні маёй краіны”. Асіповіцкі гурт набраў 43 балы, што і прынесла Дыплом III ступені. Мэтр беларускай эстрады Анатоль Ярмоленка, мастацкі кіраўнік ансамбля «Сябры”, выказаў меркаванне, што цікава было б спець «дуэтам” з «Сяброўкамі”. Хіба не выдатная ацэнка творчасці нашых самадзейных артыстаў?
Сельгаспрадпрыемствы
Па выніках праведзенага спецыялістамі Мінсельгасхарчу маніторынгу выяўлены недахопы па пастаноўцы тэхнікі на захаван-не, падрыхтоўцы рамонтных майстэрняў у калгасах «Авангард”, «Чырвоны ўдарнік”, філіяле «Белшына-агра” ААТ «Белшына”. Найбольш значныя тэхналагічныя парушэнні, якія не дазваляюць эфектыўна працаваць па вытворчасці малака і вырошчванні буйной рагатай жывёлы, адзначаны ў СВК «Калгас «Ясень”. У агульным жа сельгаспрадпрыемствы раёна да зімовага перыяду падрыхтаваны.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі
Цікавай і карыснай дзейнасцю ахоплены 2.484 маленькія жыхары горада і раёна, аб’яднаныя ў 164 групы. Гурткі маюць тэатральна-мастацкую, дэкаратыўна-прыкладную, экалагічна-біялагічную накіраванасць, а таксама ставяць мэтай развіццё тэхнічнай творчасці. Сёлета з’явіліся і новыя — квілінг і мадэліраванне з паперы. Дарэчы, апошні наведваюць выключна хлопчыкі.
Юрыдычная кансультацыя
нагадвае, што 31 мая быў прыняты Жыллёвы кодэкс, які ўступіць у сілу вясной 2013 года. Новы дакумент больш падрабязна рэгулюе жыллёвыя адносіны, якія датычаць дзяржаўнага, прыватнага і спецыяльнага жылля.
Райцэнтр народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
рыхтуецца да рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка», на якім член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Аляксандра Рыбак будзе прадстаўляць новую калекцыю работ.
Аддзел пенсій іI дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама
паведамляе, што на 1 лістапада ў раёне налічваецца 14.118 пенсіянераў, а сярэдні памер пенсіі складае 1.860.870 рублёў.
У дыспетчарскую службу АДУКВП «РайсэрвIс»
за суткі звяртаецца каля 40 чалавек. Больш за ўсё людзей хвалююць пытанні асвятлення пад’ездаў і дваровых тэрыторый, працякання дахаў.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Навуковая тэхнічная бібліятэка станцыі Асіповічы
выпісвае 12 газет і 18 часопісаў, сярод якіх як беларускія, так і расійскія выданні. Асаблівым попытам у чытачоў карыстаюцца часопісы «За рулём”, «Знание и сила”, «Хозяин”, а таксама газеты «Советская Белоруссия”, «Комсомольская правда”, «Аргументы и факты”.
Установа «Асіповіцкая рённая арганізацыйная структура” рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”
У раёне вёскі Краі днямі пры правядзенні палявання згодна з ліцэнзіяй адзін з паляўнічых забіў ваўка, што для гэтай катэгорыі людзей лічыцца надта прэстыжным. Як паведаміў начальнік таварыства Генадзь Сядоў, у сезон звычайна адстрэльваецца 5-6 асобін.
Райаддзел адукацыі райвыканкама
Удзел у абласным літаратурным конкурсе «Проба пяра”, праводзімым у рамках Года кнігі, стаў паспяховым для вучняў сярэдніх школ № 4 і аграгарадка Жорнаўка Святланы Паповай і Кацярыны Барадаўка (настаўнікі беларускай мовы Iрына Якаўлева і Наталля Быц адпаведна). Дзяўчаты атрымалі Дыпломы I і II ступені, а іх вершы войдуць у адзін з паэтычных зборнікаў, які будзе выпушчаны ў Магілёве.
Асіповіцкі філіял газазабеспячэння філіял РУП «Магілёўаблгаз”
пусціў у эксплуатацыю газаправод у вёсцы Свіслач. Такім чынам сёння «блакіт-нае” паліва паступае ў 69 жылых дамоў свіслачан. На чарзе яшчэ 23 домаўладанні, якія ў хуткім часе таксама будуць газіфікаваны.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Аддзел
занятасці насельніцтва райвыканкама
За мінулы
месяц працаўладкавалася 85 чалавек, з іх 59 беспрацоўных. У асноўным усе яны
атрымалі месцы рабочых. Больш за ўсё новых працаўнікоў прыйшло на АЗАА, ЗЖБК,
вагонабудаўнічы завод, у Асіповіцкі філіял ААТ «Бабушкина крынка»,
лясгас.
Сітуацыя на
мясцовым рынку працы пастаянна мяняецца. Напрыклад, на сёння вельмі
запатрабаваны бухгалтары, а на ўліку людзей такой спецыяльнасці няма. Не меншым
попытам карыстаюцца вадзіцелі.
Вакансій існуе
каля 500. Таму, калі чалавек мае патрэбу ў рабоце і, галоўнае, хоча працаваць,
месца для самарэалізацыі яму прадаставяць.
Раённая
цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
У Год кнігі
падрыхтаваны цыкл метадычных рэкамендацый «Аб’яднаныя кнігай», якія
выкарыстоўваюць супрацоўнікі бібліятэк, педагогі пры арганізацыі і правядзенні
мерапрыемстваў у школах і дзіцячых садах. Распрацаваны сцэнарыі «Кніга —
сімвал дзяцінства», «Добрая кніга. Добрая справа. Добрае імя»,
«Кніга і прыёмная сям’я»,
«З кнігай супраць курэння», «Гадуем алімпійцаў у садружнасці з
кнігай», «Кніга і ідэі талерантнасці», «З татам кнігі мы
чытаем», «Асабліваму чытачу — асаблівая кніга», «Кнігі, што
гучаць у сэрцы».
Раённы вузел
паштовай сувязі
Паштавікі актыўна
займаюцца падрыхтоўкай да рассылкі «Пісьма Дзеда Мароза». I хаця да
Новага года яшчэ больш, чым паўтара месяца, але гэта па-слуга запатрабавана —
атрымана 180 заказаў. А ў сувязі з тым, што 20 лістапада святкуецца Сусветны
дзень дзіцяці, з 1 па 20 чысло гэтага месяца існуе скідка на вышэйназваную
паслугу. У рэспубліцы яе кошт складае 70 тысяч, за межамі краіны — крыху больш
за 100 тысяч рублёў. Асіпаўчане ж часцей заказваюць лісты ад ляснога чараўніка
па сваім раёне, каб парадаваць уласных дзяцей ці ўнукаў.
Раённы цэнтр
культуры
Па райцэнтрах
вобласці праходзяць кастынгі новага музычнага праекта СТБ «Поющие
города». Пабывалі госці і ў нас. У адборачным туры, які курыравала вядомая
спявачка Iскуі Абалян, паўдзельнічалі каля 20 чалавек — зоркі мясцовай эстрады.
Пераможцай стала Ксенія Кубіна… якая прыехала для ўдзелу ў кастынгу з
Магілёва.
Цікава прайшла
і ўжо стаўшая традыцыйнай выстава-продаж «Шубаманія».
Зараз ідзе
падрыхтоўка да заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы клуб года.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
Вядзецца сумесная рознабаковая падрыхтоўка да рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы клубных устаноў аграгарадкоў «Клуб года”. Маштабнае свята пройдзе ў Вяззі 9 лістапада. Адметна, што Вяззеўскі сельскі Дом культуры будзе прадстаўляць не толькі наш раён, але і ўсю Магілёўшчыну.
Адзін з надзённых клопатаў сельскага Савета дэпутатаў — добраўпарадкаванне месцаў пахавання. Сёлета былі агароджаны могілкі ў Малой Гарожы і Смыку, а зараз вядуцца работы на пагосце ў Вяззі, якія плануецца завяршыць да наступлення маразоў.
ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод”
За сезон прадпрыемствам закуплена звыш 90 тон яблыкаў. З іх палова перапрацавана на нектары з мякаццю: яблычны, купажыраваныя яблычны з ананасам і яблычны з апельсінам. Гэтыя навінкі зроблены з дапамогай гамагенізатара, які быў набыты раней, а ў шырокае дзеянне запушчаны якраз зараз. Устаноўка разбівае масу на дробныя часцінкі, робячы яе аднароднай.
Новую прадукцыю нашага перапрацоўчага прадпрыемства можна набыць і ў асіповіцкіх магазі-нах.
РУП «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр”
Праз яго транслюецца тры радыёпраграмы. Накіраваныя на Еўропу антэны перадаюць сігналы «Iнавяшчання” і радыёстанцыі «Беларусь”, перадачы апошняй транслююцца і на Расійскую Федэрацыю. На тэрыторыю ўсёй нашай краіны вяшчаецца сігнал Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Пакуль што значных перамен у рабоце цэнтра не прадугледжваецца, а вось пасля пераходу тэлебачання на лічбавы фармат змяненні адбудуцца і на радыёрэтранслятары.
Раённы філіял УКВП «МагIлёўская абласная праектна-разведвальная станцыя аграхIмIзацыI”
Прадпрыемства займаецца арганізацыяй і кантролем за нарыхтоўкай і вывызам арганічных угнаенняў з ферм, унясеннем калійных удабрэнняў пад зябліва, вапнаваннем кіслай глебы сельгаспрадпрыемствамі раёна. Тэрміны ўнясення ўдабрэнняў — да 1 лістапада, правядзення вапнавання — да 1 студзеня.
ВСУ «Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”
Яе працаўнікі заняты масавай апрацоўкай буйной рагатай жывёлы супраць гіпадэрматозу — падскурнага авадня. Да 15 лістапада павінна быць апрацавана ўсё пагалоўе, якое знаходзілася ў летні пашавы перыяд на адкрытым паветры і магло мець кантакт з аваднямі.
Працягваецца прафілактычная работа па біялагічнай абароне свінагадоўчых ферм супраць афрыканскай чумы. Пэўныя змяненні прыўнесла адкрыццё паляўнічага сезона: праводзяцца даследаванні мяса дзікоў на небяспечнае захворванне тры-хінелёзам.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
АсIповIцкая
раённая энергаIнспекцыя фIлIяла «Энергана-гляд”удала падышла да ацяпляльнага
перыяду. Усе спажыўцы электраэнергіі атрымалі пашпарты гатоўнасці.
ПМК № 95 «Водбуд”.
Пасля доўгіх работ у Горацкім раёне меліяратары вяртаюцца ва ўласныя
«ўладанні”. Зараз прыступаюць да работ на трох аб’ектах: рэканструкцыя
меліярацыйнай сістэмы ў Мязовічах, рамонт сажалкі № 8 ў рыбгасе і рэканструкцыя
водапрыёмніка ракі Граўка.
Установа аховы
здароўя «АсIповIцкая цэнтральная раённая бальнIца” атрымала два аўтамабілі,
адзін з якіх напраўлены ў Ялізаўскую участковую бальніцу, другі выкарыстоўваецца
ў якасці дзяжурнай машыны, у хуткім часе чакаецца «Газэль” для аддзялення
скорай медыцынскай дапамогі. Набыты новы УГД-апарат, аплачаны і на днях будуць
дастаўлены фібрагастрадуадэнаскоп і каланаскоп. Укамплектоўваецца
лапараскапічная стойка, пасля чаго плануецца правядзенне ў нашым райцэнтры
лапараскапічных аперацый.
Устаноўлена
сістэма відэаназірання ў прыёмным пакоі і радзільнай зале адпаведнага аддзялення бальніцы.
Вядзецца рамонт
Ялізаўскай і Дараганаўскай бальніц, стаматалагічнай па-ліклінікі,
добраўпарадкоў-ваецца тэрыторыя Карытненскай амбулаторыі, а ў Вяззеўскім ФАПе
ідзе работа па стварэнні безбар’-ернага асяроддзя. Акрамя таго, усе аб’екты ўстановы
аховы здароўя абсталёўваюцца пажарнай сігналізацыяй і маланкаадводамі.
АсIповIцкI раён
электразабеспячэння МагIлёўскай дыстан-цыI электразабеспячэння вядзе работы па
электрыфікацыі ўчастка чыгункі «Асіповічы-Бабруйск”. Супрацоўнікі кітайскай
кампаніі ўжо пачалі нацягваць правады. Апоры
пастаўлены на ўсёй працягласці.
АсIповIцкая
раённая арганIзацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства
IнвалIдаў” удзельнічае ў праекце
«Маладыя душой”, у рамках рэалізацыі якога плануе паездку па месцах баявой
славы Беларусі.
АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным
ААТ «Гандаль”. Нядаўна скончана
рэканструкцыя магазіна № 25, у хуткім часе зменіць вонкавае аблічча крама № 38.
ААТ «АсIповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання”. У чарговы
раз «бытавікі” пабывалі на рэспубліканскім свяце «Дажынкі”, якое ладзілася ў
Горках у выхадныя. Мясцовым жыхарам і
гасцям была прапанавана розная швейная і трыкатажная прадукцыя на суму каля 120
мільёнаў рублёў.
ТАА «Асіповічыгазбуд”. Дружна кіпіць работа
па рэканструкцыі цеплавых сетак. Усяго
да пачатку ацяпляльнага сезона спецыялістам неабходна пракласці 11, 5 кіламетра
труб, з іх па чатыры з паловай — у Асіповічах і Беразіно, рэштку — у Слабодцы
Бабруйскага раёна.
Градзянскі сельскі Савет дэпутатаў. Клопат ад
удзельніках Вялікай Айчыннай вайны — наша першасная задача, не пакідаюць іх
па-за ўвагай і работнікі сельсавета.
Так, жыхарам Градзянкі, інвалідам вайны Мікалаю Антонавічу Кірыновічу і
Вяча-славу Iосіфавічу Шпілеўскаму былі завезены дровы.
Раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Мытнікамі
Гомельскай і Мінскай абласцей перададзены ў фонд музея такія экспанаты, як
калекцыя рарытэтных манет рознай вартасці некалькіх краін свету, а таксама
сярэбраны іспанскі крыж часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Раённы вузел паштовай сувязI. З мэтай
індывідуальнага падыходу да карыстальнікаў, павелічэння аб’ёмаў паштовых
адпраўленняў сувязісты ўкаранілі такія новыя паслугі, як «Паштовы кур’-ер”
і «Па шляху”. Першая дазваляе прыняць у
кліента заяўку на даму або ў офісе і
даставіць або прыняць пасылку аўтатранспартам Эліт- або Эканомкласа.
Другой паслугай могуць скарыстацца людзі, якім трэба адправіць, напрыклад,
буйнагабарытныя рэчы з Асіповіч у іншы пункт назначэння. Паштовая машына,
рухаючыся ў вызначаным накірунку, можа даставіць груз на месца па прынцыпе
«сёння на заўтра». Аказвае такую паслугу паштовае аддзяленне № 5
горада згодна з пакінутай заяўкай і папярэдняй аплатай па ўстаноўленых тарыфах.
