А чаму б і не?

Апошнім часам прыватны бізнес становіцца ўсё
больш прывабным. Прычын для гэтага шмат. У прыватнасці, праца прадпрымальнікаў
у сучасным грамадстве карыстаецца павагай, і яны ўносяць значную лепту ў
фарміраванне раённага бюджэту, адкрываюць новыя рабочыя месцы, дапамагаюць
вытрымліваць сацыяльныя стандарты. І гэта, безумоўна, добра як для дзяржавы ў
цэлым, так і для тых, дзеля каго працуюць бізнесмены. Амаль кожны з нас
карыстаўся паслугамі таго ці іншага прыватніка, спектр якіх дастаткова
разнастайны. Адны займаюцца гандлем, другія задавальняюць бытавыя патрэбы
насельніцтва, трэція дапамагаюць гораду справіцца з транспартнымі перавозкамі.
І кожны разумее: чым якасней ён будзе працаваць, тым будзе больш паспяховым. Як
жа ацэньваюць работу прадпрымальнікаў раёна нашы землякі?

Дзмітрый, 45 гадоў:

— Маю ўласны аўтамабіль, які час ад часу
па-трабуе рамонту. Калі гадоў 5 таму за неабходнай дэталлю трэба было ехаць у
Бабруйск або Мінск, то цяпер праблемы з набыццём запчастак не існуе. Усе
пытанні вырашаюцца на месцы. Аўтабізнес, лічу, заняў сваё пачэснае месца ў
агульнай справе аказання паслуг. У горадзе некалькі магазінаў, кожны з якіх
складае канкурэнцыю нават сталічным бізнесменам. Падабаецца, што гаспадары павільёнаў
добра вывучылі попыт аўтамабілістаў, могуць даць належную параду, прапанаваць
тавар па схеме “сёння — на заўтра”. Радуе і тое, што ёсць выбар. Цэны таксама
прымальныя.

Ангеліна, 30 гадоў:

— Часта карыстаюся паслугамі майстэрняў па
рамонце абутку. У апошні час аддаю перавагу прыватнікам. Яны зацікаўлены ў
якасным абслугоўванні, таму што “сарафаннае радыё” хутка перадасць па сваіх
каналах усю неабходную інфармацыю. А каму ж хочацца згубіць кліентаў? У горадзе
ёсць выбар рамонтнікаў абутку. Звярталася па паслугі да розных. Зараз упадабала
павільёнчык-майстэрню ў “Сіці Моле” па некалькіх параметрах. Падабаецца якасць
работы, хуткасць у абслугоўванні і ветлівасць. Кошт рамонту таксама
задавальняе.

Алена Васільеўна, 68 гадоў, вёска Канцы:

— Для нас, вяскоўцаў, асабліва няма з чаго
выбіраць. Рамонт абутку, тэлевізараў, халадзільнікаў ажыццяўляецца праз машыну,
на якой напісана “Служба быту”. Чалавек прыехаў, забраў паламаныя рэчы і праз
пэўны час прывёз. А неабходныя тавары паўсядзённага попыту набываем у
аўталаўках, якія амаль штодня прыязджаюць у вёску. Адна з іх належыць прадпрымальніку.
Тавараў там багата, выбар ёсць. Прычым усё навідавоку. Аднак цэны тут вышэйшыя,
чым у райста. Няхай розніца складае ўсяго рублёў 100-200, усё ж народ купляе
там, дзе танней. Хоць часта бывае, што прадаўцы могуць упіхнуць і
недабраякасныя прадукты. Неяк дрожджы набыла, а тыя аказаліся з гніллю. Каб
хаця на трошкі прыватнік паслабіў цэны, атаварваліся б у яго.

Ігар Мікалаевіч, 54 га-ды:

— Як мужчыне, прыходзіцца займацца рамонтнымі
работамі па дому. Зараз дзяржаўны і прыватны гандаль прапаноўвае безліч разнастайных
тавараў, неабходных для бытавых рамонтаў. Купіць шпалеры, клей, шпатлёўку або
іншы будаўнічы матэрыял у нашым горадзе не праблема. Перш чым аддаць перавагу
чаму-небудзь, наведваю ўсе спецыялізаваныя гандлёвыя кропкі, а тады ўжо,
прыцаніўшыся, раблю пакупкі. У выйгрышы застаецца прыватнік. Там табе нават
прывязуць неабходнае пад заказ.

Марына, 35 гадоў:

— Вялікая праблема для асіпаўчан — атрыманне
дабраякасных медыцынскіх паслуг. Як правіла, за імі народ звяртаецца ў
райпалі-клініку. Але там пастаянныя чэргі, абследаванне займае не адзін дзень,
што для працуючых людзей не зусім зручна. Таксама і ў адносінах да дзяцей, якім
часта патрэбна кансультацыя акуліста ці таго ж артадонта. Лепей з’ездзіць у
Мінск, заплаціць грошы і атрымаць неабходныя працэдуры. Пры гэтым адчуваеш сябе
чалавекам. Разумею, што не ўсе маюць магчымасць дазволіць сабе платнае лячэнне,
а па мне, дык няхай бы і ў Асіповічах было паболей прыватных дактароў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем