А.Лукашэнка: “Давайце жыць на сваёй зямлі і, як бы ні было складана і цяжка, будаваць сваё шчасце самім тут” №53

У мінулую пятніцу адбылася прэс-канферэнцыя
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі для журналістаў цэнтральных
і рэгіянальных СМI, на якой прысутнічала і карэспандэнт “Асіповіцкага краю”.
Кіраўнік краіны адказаў на самыя злабадзённыя пытанні, якія хвалююць грамадзян
нашай краіны. Большая частка гутаркі, якая працягвалася больш за 5 гадзін,
тычылася цяперашняга эканамічнага становішча і мер па яго паляпшэнні. Аляксандр
Рыгоравіч падкрэсліў, што ні адна з праграм згорнута не будзе, а ахова здароўя,
адукацыя, сацыяльная сфера па-ранейшаму застануцца прыярытэтнымі ў дзяржаве.
Журналісты цікавіліся адносінамі Беларусі з яе бліжэйшымі суседзямі, удзелам нашай
краіны ў розных інтэграцыйных аб’яднаннях. Шэраг пытанняў тычыўся жыцця
рэгіёнаў і далейшага іх развіцця.

Безумоўна, не магла быць не ўзнята тэма
павышэння кошту тавараў. Прэзідэнт паабяцаў задзейнічаць усе рычагі, каб
мінімізіраваць рост цэн. Хвалюе людзей і пытанне, што будзе з валютай. У
бліжэйшы час не варта спа-дзявацца, што яна з’явіцца ў абменніках у тым аб’ёме,
які адпавядаў бы цяперашняму попыту. Наконт таго, ці трымаць зберажэнні ў
банках, адказ быў адназначны: бегчы ў банк, каб зняць свае грошы, не трэба,
калі мы не хочам зрабіць сітуацыю яшчэ горшай і стварыць дадатковыя цяжкасці.
Уклады, калі будзе неабходнасць, праіндэксуюцца. “Усё трэба рабіць спакойна і
вельмі далікатна. Грошы любяць цішыню. Трэба супакоіцца. Не раю кідацца на
долары і еўра”, — выказаў сваё меркаванне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пад-крэсліў, што яшчэ некалькі
месяцаў, і мы выйдзем са складанай сітуацыі. Толькі трэба сябе адпаведна
паводзіць. Аляксандр Рыгоравіч папрасіў усіх грамадзян “супакоіцца і спакойна
перажыць часы. Мы адновімся. Няма крызісу, былі паніка і ажыятаж”. Наогул,
змяненні да лепшага могуць ужо адбыцца ў ліпені, калі комплексна прааналізуюцца
вынікі за першае паўгоддзе. Тады і будзе больш пэўна абраны курс, куды і як
ісці далей.

Што тычыцца падтрымкі неабароненых слаёў
насельніцтва, то яна ажыццяўляецца і будзе ажыццяўляцца. І залежыць гэта, па
меркаванні Прэзідэнта, ад наяўнасці сродкаў. “Будзе ў бюджэце — аддадзім
людзям”, — заверыў Лукашэнка.

Аб якіх яшчэ аспектах можна было даведацца на
канферэнцыі? Беларусь працягне ісці абраным сацыяльна-эканамічным шляхам, не
зменшыцца колькасць месцаў у ВНУ, шматдзетныя сем’і будуць забяспечвацца
льготным жыллём, установіцца кантроль за цэнамі на школьныя тавары, набыццё
легкавых аўтамабіляў застанецца даступным беларусам, італьянцы ажыццяўляць за
сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця будаўніцтва аўтамагістралі
Мінск-Гомель…

З якім пачуццём вярталася з мерапрыемства?
З’явілася ўпэўненасць, што ў нас са-праўды ўсё будзе добра. Трэба проста
працягваць жыць-працаваць і верыць у будучыню нашай краіны. Не такое мы,
беларусы, пераадольвалі — перажывём і гэтую часовую нестабільнасць!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Капремонт моста через Свислочь: началась подготовка к масштабным работам в Осиповичском районе

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 5 сентября для всех знаков зодиака

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем