Акцыя “Гарачы кубак” у Асіповічах

Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа днямі ўпершыню ў горадзе правяла акцыю “Рэагаванне на моцныя маразы” пад дэвізам “Гарачы кубак”. Валанцёры размясціліся на аўтастанцыі і прапаноўвалі пасажырам і вадзіцелям, якія чакалі транспарт, гарачы чай. Усе былі прыемна здзіўлены такой увагай і шчыра дзякавалі арганізатарам. Усяго акцыяй было ахоплена каля сотні асіпаўчан.