Дала мне маці гэту мову…

Дала мне маці гэту мову…

Сёння ў гімназіі прайшло святочнае мерапрыемства “Шануйце родную мову!”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Ініцыятарам святкавання стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Краснова. Удзельнікі свята – вучні 2-х і 5-7-х класаў – чыталі вершы, спявалі на мілагучнай і пяшчотнай беларускай мове, танцавалі.

Галоўным госцем стала наша зямлячка, прыгожы і таленавіты чалавек, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Лёля Багдановіч. Яна з задавальненнем слухала свае творы, якія гучалі з дзіцячых вуснаў, а потым і сама далучылася да выступленняў. Нікога не пакінула абыякавым прэзентацыя яе новага зборніка казак “Скарбы зямлі беларускай”, што ўбачыў свет у лістападзе мінулага года.

Словам, святкаванне прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы. У актавай зале гімназіі не было свабоднага месца. Такія сустрэчы не праходзяць дарэмна, а пакідаюць у душы светлыя пачуцці.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем