В осиповичском лесхозе работа кипит

В осиповичском лесхозе работа кипит

Лясная гаспадарка

Спякотныя будні лясгаса

Падчас азнаямляльнай паездкі па Магілёўскай вобласці, якая адбылася ў мінулую суботу, 19 прадстаўнікоў дыпламатычных місій наведалі аграсядзібу “Дом паляўнічага”, што размешчана на ўзбярэжжы Асіповіцкага вадасховішча.

Замежным дыпламатам была прадстаўлена інфармацыя аб экспартным патэнцыяле лясгаса, і некаторыя моманты сталі для гасцей нечаканымі. У прыватнасці, яны з вялікім інтарэсам даведаліся пра даступнасць камерцыйнага палявання на зуброў.

З ростам пагалоўя — сёння мясцовая папуляцыя набліжаецца да 600 асобін — выбракоўку старых, хворых і траўміраваных жывёл можна весці ў больш шырокіх аб’ёмах, што спрыяе развіццю элітарнага паляўнічага турызму.

За першае паўгоддзе прадпрыемства правяло высечку галоўнага лесакарыстання на плошчы ў 417 га і ўзнавіла лясное покрыва ў поўным аб’ёме. Пры гэтым нарыхтавана 160 тыс. м3 драўніны (план — 156 тыс. м3). Некаторае перавыкананне планаў тлумачыцца шэрагам слушных прычын: летась пераважна вяліся санітарныя высечкі пашкоджаных караедам надзелаў, і таму ў лясным фондзе ўтварыўся пэўны запас спелай драўніны. Да таго ж існуе значная колькасць перастойных лясоў з агульным аб’ёмам драўніны 436 тыс. м3. Распрацоўка гэтых дзялянак магчыма толькі пасля пракладвання спецыяльных дарог, што вельмі дорага і тэхніч-на складана. Сёлета такі тэхналагічны шлях у лясную неруш робіцца ў Акцябрскім лясніцтве. Яго даўжыня — 6 км.

На ўчастку па вырабе паліўных пялет, які лясгас будуе на чыгуначнай станцыі Асіповічы 3, скончаны мантаж абсталявання. Зараз вядзецца яго наладка. Комплекс максімальна    камп’ютарызаваны, таму для гэтай адказнай работы патрабуецца ўсяго шэсць спецыялістаў — аднак вельмі высокай кваліфікацыі…

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем