3 июля осиповчане праздновали День Независимости страны и 75-ю годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

3 июля осиповчане праздновали День Независимости страны и 75-ю годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Без памяці не можа жыць народ

У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 3,5 тысяч землякоў і гасцей нашага краю. Дарэчы, да Дня Рэспублікі быў прымеркаваны візіт прадстаўнікоў адміністрацыі Кранштацкага раёна Санкт-Пецярбурга, з якім Асіповічы маюць пабрацімскія сувязі з 1998 года і сумеснымі сіламі рэалізуюць праграму па развіцці міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2017-2020 гады.

* * *

Праграма фэсту парадавала ўдалым спалучэннем класічных элементаў з крэатыўнымі навацыямі, што стала магчымым дзякуючы плённаму супрацоўніцтву арганізатараў з мясцовым бізнесам: кіраўнікамі ТАА «Омадбек», СТАА «Сити голд груп», ПУП «Стальстроймаркет», ПБУП «СтройДивСервис», ТДА «Тоса-Био», УП «Хуторокторг», ПГУП «Юктранском». Сукупнымі намаганнямі свята ўдалося правесці велічна, дынамічна і ярка.

* * *

Тэатралізаванае шэсце на плошчы Леніна падчас галоўнага дзяржаўнага свята здаўна мае выразную мясцовую спецыфіку. Што зразумела: гарадоў, дзе праводзяцца парады баявой тэхнікі і адначасова дзейнічае моцная суполка аматараў гістарычнай рэканструкцыі накшталт нашага клуба «Штык», у краіне не надта шмат.

Але Асіповічы не толькі сталіца беларускай артылерыі. Таму пасля магутных баявых машын распачаўся рух упрыгожанай калоны з прадстаўнікоў калектываў, чыя праца мае найбольшую вагу ў сацыяльна-эканамічным развіцці малой радзімы. Прадпрыемствы чыгуначнага вузла, буйныя заводы, арганізацыі газавай, перапрацоўчай прамысловасці, лясной і камунальнай гаспадаркі… А дзе надзейны «базіс», там ёсць прастора для ўмацавання “будоўлі”: медыцыны, адукацыі, культуры, спорту, разна-стайных грамадскіх аб’яднанняў. Прадстаўнікі адпаведных устаноў і арганізацый таксама сталі ўдзельнікамі шэсця.

На мітынгу пасля параду першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч, першы намеснік Главы адміністрацыі Кранштацкага раёна Санкт-Пецярбурга Надзея Самохіна і іншыя прамоўцы шчыра павіншавалі прысутных і пажадалі галоўнага: шанаваць сваю Радзіму і рабіць усё, каб яна заставалася мірнай, заможнай, шчаслівай. Такой, як марылі продкі, якім давялося змагацца і паміраць за яе існаванне ў барацьбе з нацызмам.

Традыцыйны знак павагі да тых, хто ваяваў, — ускладанне кветак да стэлы мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў”. Хвіліна маўчання, ружэйныя залпы…

А потым галоўнай арэнай святочнай праграмы стаў гарадскі парк: тут пасля канцэрта і шанавання выдатных людзей Асіповіччыны разгарнулася народнае гулянне.

Кропку ж у святочным дні паставіла агульнадзяржаўная акцыя “Спяём гімн разам” і музыкальна-піратэхнічнае шоу, якое прайшло з выкананнем усіх правілаў тэхнікі бяспекі.

Фота Дзмітрыя Саўрыцкага і Ніны Царык.

Больш фота — на старонках «АК» у сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Одноклассники«

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем