3 июля осиповчане праздновали День Независимости страны и 75-ю годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

3 июля осиповчане праздновали День Независимости страны и 75-ю годовщину освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Без памяці не можа жыць народ

У мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 3,5 тысяч землякоў і гасцей нашага краю. Дарэчы, да Дня Рэспублікі быў прымеркаваны візіт прадстаўнікоў адміністрацыі Кранштацкага раёна Санкт-Пецярбурга, з якім Асіповічы маюць пабрацімскія сувязі з 1998 года і сумеснымі сіламі рэалізуюць праграму па развіцці міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2017-2020 гады.

* * *

Праграма фэсту парадавала ўдалым спалучэннем класічных элементаў з крэатыўнымі навацыямі, што стала магчымым дзякуючы плённаму супрацоўніцтву арганізатараў з мясцовым бізнесам: кіраўнікамі ТАА “Омадбек”, СТАА “Сити голд груп”, ПУП “Стальстроймаркет”, ПБУП “СтройДивСервис”, ТДА “Тоса-Био”, УП “Хуторокторг”, ПГУП “Юктранском”. Сукупнымі намаганнямі свята ўдалося правесці велічна, дынамічна і ярка.

* * *

Тэатралізаванае шэсце на плошчы Леніна падчас галоўнага дзяржаўнага свята здаўна мае выразную мясцовую спецыфіку. Што зразумела: гарадоў, дзе праводзяцца парады баявой тэхнікі і адначасова дзейнічае моцная суполка аматараў гістарычнай рэканструкцыі накшталт нашага клуба “Штык”, у краіне не надта шмат.

Але Асіповічы не толькі сталіца беларускай артылерыі. Таму пасля магутных баявых машын распачаўся рух упрыгожанай калоны з прадстаўнікоў калектываў, чыя праца мае найбольшую вагу ў сацыяльна-эканамічным развіцці малой радзімы. Прадпрыемствы чыгуначнага вузла, буйныя заводы, арганізацыі газавай, перапрацоўчай прамысловасці, лясной і камунальнай гаспадаркі… А дзе надзейны “базіс”, там ёсць прастора для ўмацавання “будоўлі”: медыцыны, адукацыі, культуры, спорту, разна-стайных грамадскіх аб’яднанняў. Прадстаўнікі адпаведных устаноў і арганізацый таксама сталі ўдзельнікамі шэсця.

На мітынгу пасля параду першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч, першы намеснік Главы адміністрацыі Кранштацкага раёна Санкт-Пецярбурга Надзея Самохіна і іншыя прамоўцы шчыра павіншавалі прысутных і пажадалі галоўнага: шанаваць сваю Радзіму і рабіць усё, каб яна заставалася мірнай, заможнай, шчаслівай. Такой, як марылі продкі, якім давялося змагацца і паміраць за яе існаванне ў барацьбе з нацызмам.

Традыцыйны знак павагі да тых, хто ваяваў, — ускладанне кветак да стэлы мемарыяльнага комплексу “Алея Герояў”. Хвіліна маўчання, ружэйныя залпы…

А потым галоўнай арэнай святочнай праграмы стаў гарадскі парк: тут пасля канцэрта і шанавання выдатных людзей Асіповіччыны разгарнулася народнае гулянне.

Кропку ж у святочным дні паставіла агульнадзяржаўная акцыя “Спяём гімн разам” і музыкальна-піратэхнічнае шоу, якое прайшло з выкананнем усіх правілаў тэхнікі бяспекі.

Фота Дзмітрыя Саўрыцкага і Ніны Царык.

Больш фота – на старонках “АК” у сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Одноклассники

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость