3 июля. День, который объединяет

3 июля. День, который объединяет

3 ліпеня ў Асіповічах разам з галоўным святам краіны Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вось ужо не першы раз адзначаецца і чарговая гадавіна ўтварэння горада, што робіць гэту дату яшчэ больш урачыстай і сімвалічнай.

11.00. Ускладанне вянкоў і кветак на Алеі Герояў прайшло з удзелам старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святланы Шутавай і начальніка ўпраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама Яўгенія Ліхалапа.

Ключавы момант урачыстасці — словы ўдзячнасці пакаленням, якія адстаялі сваё права існавання як самастойнага народа, а потым у кароткі час адрадзілі Айчыну, заклалі трывылы падмурак, на якім ужо амаль трэць стагоддзя іх нашчадкамі будуецца свая — суверэнная — краіна, развіваюцца яе рэгіёны, у ліку якіх наша малая радзіма займае дастойнае месца.

Сярод тых, хто прыйшоў да мемарыяльнага комплексу, па зразумелых прычынах не было ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Іх месца — па праву мужнасці і дастойнага выканання вайсковага доўгу — у рэгіёне сёння займаюць воіны-інтэрнацыяналісты і прадстаўнікі суполкі Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы.

21.00. Святкаванне сёлета прайшло па новым “графіку”. Урачыстае мерапрыемства, што аб’ядноўвае ўшанаванне землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна, і тэматычную канцэртную праграму “Мая радзіма — Беларусь”, было перанесена на вечар, каб утварыць адзіны сцэнарны блок з традыцыйнай акцыяй ”Спяваем гімн разам!” і піратэхнічным шоу.

…Старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі сардэчна павіншаваў прысутных са святам, а потым уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама.

Святлана Шутава адзначыла Падзякай дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікую работу па патрыятычным выхаванні моладзі старшыні суполкі воінаў-інтэрнацыяналістаў Юрыя Корбана і настаў-ніка гісторыі СШ № 2 Неанілу Цыганок.

Лепшых з лепшых — тых, хто занесены на Дошку гонару Магілёускай вобласці, — назваў начальнік упраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама Яўгеній Ліхалап: гэта калектывы прадпрыемстваў ЗТАА “Дахавы завод “Тэхнаніколь”, УКП ЖКГ, начальнік Асіповіцкага гарнізона і камандзір 51 гвардзейскай артбрыгады гвардыі палкоўнік Аляксандр Ратушны. Ён жа раней удастоены ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны”.

Ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Фёдар Шапавалаў уручыў юбілейныя медалі “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” прадстаўнікам райсавета ветэранаў Міхаілу Слесарэнку і Сяргею Яцэнку, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Паўлу Грашчанку і Сяргею Жуку, Беларускага саюза афіцэраў Андрэю Торбіну.

Былому кіраўніку раёна Пятру Шукаловічу і старшыні райарганізацыі БСА Віктару Чыгіру, якія не мелі магчымасці прысутнічаць на ўрачыстым мерапрыемстве, гэтыя ўзнагароды былі ўручаны пазней.

Зразумела, на ход святочнай праграмы паў-плывала неабходнасць выканання мер прафілактыкі вірусных інфекцый — неад’емная прыкмета часу, які запомніцца нечаканымі выклікамі, што паўсталі перад дзяржавай і соцыумам у самых сур’ёзных справах: палітыцы, эканоміцы, ахове зда-роўя…

Як у кантэксце няпростых рэалій землякі ўспрымаюць галоўнае дзяржаўнае свята?

Днямі газета “СБ Беларусь сёння” ( 127 ад 2.07.2020 г., “День 3 июля консолидирует белорусское общество”) агучыла вынікі сацыялагічнага даследвання, якое праводзілася для вызначэння самай важнай падзеі ў гісторыі беларускага народа. Падчас апытання моладзі 67% рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што ключавым пунктам на “шкале часу” з’яўляецца менавіта выслабаненне нашай краіны ад нацысцкай акупацыі. Наўрад ці асіпаўчане тут істотна адрозніваюцца ад аднагодкаў Глушчыны, Клічаўшчыны, Бабруйшчыны і іншых суседніх раёнаў.

Акцэнт на меркаванне моладзі зроблены, канечне, невыпадкова: жыццёвая пазіцыя самай дынамічнай і адкрытай да новага ўзроставай групы фарміруецца ў эпоху інфармацыйнай рэвалюцыі і непазбежна звязаным з ёй пераасэнсаваннем вопыту старэйшых пакаленняў. І тое, што моладзь паважае падзеі-сімвалы, з якіх складзены маральны падмурак беларускай дзяржаўнасці, дазваляе цалкам пагадзіцца з высновай: Дзень Незалежнасці — свята, якое аб’ядноўвае.

Адным з маладых землякоў, з якім давялося пагутарыць аб яго разуменні сэнсу Дня Незалежнасці, стаў Яўгеній Гоцін — хлопец з даволі незвычайным для сярэднестатыстычнага асіпаўчаніна жыццёвым вопытам. Месяц таму ён вярнуўся на малую радзіму пасля працяглага перыяду работы на круізным лайнеры, які курсіраваў па папулярных турыстычных маршрутах, пракладзеных уздоўж узбярэжжа Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Жыў і працаваў у шматнацыянальнай камандзе, таму можа параўноўваць многія моманты беларускага і іншаземнага жыцця. У тым ліку — правядзенне галоўнага нацыянальнага свята. Яго, дарэчы, маюць у сваім календары больш за сотню дзяржаў — самых розных па памерах, узроўні развіцця, нацыянальным складзе і міжнародным статусе.

— Там, дзе Дзень Незалежнасці аб’яўлены выхадным, ён праходзіць прыблізна па аднолькавым сцэнарыі, — кажа Яўгеній. — Населеныя пункты ўпрыгожваюцца, ідуць народныя гулянні, ёсць нейкая афіцыйная частка… А вось традыцыя праводзіць відовішчныя вайсковыя парады — хутчэй выключэнне. Успрымаецца такая дэманстрацыя сілы па-рознаму, аднак ва ўсіх выклікае інтарэс. Калі ж тлумачыш, што незалежнасць для беларусаў з’яўляецца сінонімам выжывання народа ў жудасных умовах вайны і акупацыі, гаворыш пра тое, як перажытае адбілася на нашым менталітэце, многіх іншаземцаў-нееўрапейцаў “прабівае” наскрозь.

Ці азначае сказанае, што беларусы разумеюць катэгорыюнезалежнасцьсамабытна?

— Зараз, у эпоху глабалізацыі, адрозненні ў сэнсавым запаўненні агульных паняццяў неістотныя. Усе жадаюць бачыць сваю краіну дужай, багатай і шчаслівай. А вось ў дэталях розніца можа быць адчувальнай. Гэта нармальна, таму што ў кожнага народа асобны гістарычны вопыт, свае моцныя і слабыя бакі.

Сярод беларусаў няма ўнутраных супярэчнасцяў, розніцы ў культуры, светапоглядзе — і тут наша галоўная сіла. Вось толькі адэкватна ацаніць усю стваральную моц падобнай еднасці прасцей, калі пражывеш за мяжой нямала часу. Сапраўдную веліч бачна толькі на адлегласці.

А якія кірункі ў развіцці краіны здаюцца здалёкай адлегласцінайбольш істотнымі?

— Адказаць на такое пытанне можна толькі з улікам асабіста ўбачанага-перажытага і таму максімальна суб’ектыўна. Для мяне такіх прыярытэтаў тры: трывалая эканоміка, людзі, якія ганарацца прыналежнасцю да Беларусі і высока матываваная армія, што здольна абараніць нашу зямлю ад знешніх пагроз.

* * *

Напярэдадні Дня Незалежнасці краіны БРСМ у межах рэспубліканскага праекта “Беларусь — крыніца натхнення” ўжо ў чацвёрты раз правёў так званы Дзень вышыванкі, абавязковым атрыбутам якога з’яўляецца нацыянальны арнамент.

Сярод найбольш папулярных мерапрыемстваў у гэты дзень — акцыя “Падары немаўляці вышыванку”. Мэтавая аўдыторыя — маладыя матулі і іх дзеткі, што нарадзіліся напярэдадні Дня моладзі і Дня Незалежнасці. У Асіповічах першы сакратар райкама БРСМ Арцём Рымар завітаў да 29-гадовай Ульяны Васько, у якой нядаўна з’явіўся першынец Давід. Акрамя ўпрыгожанай арнаментам кашулі для сына, Ульяна атрымала і аса-бістыя падарункі — кветкі і сертыфікат крамы.

* * *

Не засталіся ў баку ад святкавання і прадстаўнікі асіповіцкай моладзі, якія выступаюць за здаровы лад жыцця. А 15 гадзіне ад спарткомплексу “Жамчужына” стартаваў велапрабег, пры-свечаны Дню Незалежнасці і Дню вышыванкі: прыналежнасць да апошняга падкрэслівалі стужкі з нацыянальным арнаментам на руках удзельнікаў.

Атрымаўшы інструктаж ад супрацоўніка ДАІ, кампанія з двух дзясяткаў веласіпедыстаў накіравалася ў падарожжа па навакольных населеных пунктах. Увогуле спартсмены-аматары пераадолелі каля 20 кіламетраў — адзначылі святы актыўна!

* * *

Бліц-турнір па шахматах, прысвечаны Дню Незалежнасці краіны, правялі ў пятніцу ў ШШК “Дэбют”. У напружанай барацьбе пераможцам стаў Васіль Фамін, на другім месцы — Андрэй Літвінаў, а замкнуў тройку лідараў Аляксей Ткачоў. Лепшым сярод ветэранаў прызналі кандыдата ў майстры спорту Вячаслава Смольскага, сярод школьнікаў лідзіравала 8-класніца СШ № 4 Ангеліна Савельева. Пераможца і прызёры, а таксама лепшыя ў намінацыях ўзнагароджаны граматамі і абанементамі на наведванне басейна ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына”.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость