26 чэрвеня — Дзень моладзі №54

Стаўце мэты — і ўсё атрымаецца!

Напярэдадні «прафесійнага свята” ў аддзеле па
справах моладзі пануе цалкам рабочая атмасфера. Калі ў старшакласнікаў і
студэнтаў улетку пачынаецца адпачынак, то ў начальніка аддзела Ларысы ВОЛКАВАЙ
прыбаўляецца спраў.

— Галоўныя летнія клопаты звязаны з арганізацыяй
дзейнасці студатрадаў, — адзначыла Ларыса Іванаўна. — Каб усё паспець, трэба
пачынаць ужо з лютага. Навучэнцаў, якія жадаюць улетку падзарабіць, у нас
заўжды багата, але працаўладкаваць можна толькі тых, каму споўнілася 16 гадоў.

Летам на Асіповіччыне будуць дзейнічаць ужо 6
студатрадаў, тады як раней найбольш было ў 2009 го-дзе — 4. У асноўным усе яны
зборныя і складаюцца з вучняў розных устаноў адукацыі. Вельмі зручна
супрацоўнічаць з прафесійна-тэхнічным каледжам, ад якога штогод звяртаюцца
дзясяткі маладых людзей.

Першы студатрад стаў працаваць на гэтым тыдні —
сумесна з «Райсэрвісам” добраўпарадкоўвае горад. У ліпені з камунальным
прадпрыемствам пачне су-працоўнічаць яшчэ адзін. Акрамя таго ў Лапічах
асіповіцкія хлопцы будуць ачы-шчаць тэрыторыю старых складоў у вайсковай часці.
У жніўні 3 студатрады будуць дапамагаць раённым гаспадаркам. «Авангард” і
філіял «Белшына-агра” прапанавалі моладзі папрацаваць на зернетаку, у апошнім
калектыве патрабуюцца яшчэ і пастухі. Няпроста было знайсці працу для дзяўчат.
Сёлета яны зоймуцца праполкай гародніны ў «Пратасевічах” і «Авангардзе”.

— Тое, што нашы хлопцы і дзяўчаты пад час
канікул не жадаюць сядзець без справы, радуе. А якой увогуле Вам бачыцца
сучасная моладзь?

— На маю думку, яна сур’ёзна ставіцца да жыцця.
Назірала, што многія ўжо ў 16 гадоў ведаюць, чаго жадаюць, ставяць перад сабой
канкрэтныя мэты і ідуць да іх.

Пэўна, гэта асаблівасці нашага часу. Майму
пакаленню ў чымсьці нават было прасцей. У Савецкім Саюзе не трэба было думаць
пра платную адукацыю, размеркаванне і забеспячэнне жыллём. Але ў такім
няпростым жыцці ёсць і станоўчы бок: чым больш моладзь напружваецца, тым
большаму можа навучыцца і больш будзе цаніць тое, чаго дасягнула. У характары
проста так не з’явяцца такія важныя якасці для дарослага чалавека, як
упэўненасць і самастойнасць.

Добра, што сучасная моладзь накіраваная на
паспяховасць: імкнецца атрымаць прыстойную адукацыю, уладкавацца на
перспектыўную працу. У паспяховага і ўпэўненага чалавека добра складаюцца
справы і ў прыватным жыцці.

— Узгадайце, якой самі былі ў юнацтве?

— З 14 гадоў я жыла асобна ад бацькоў, паколькі
паступіла ў педагагічны каледж. Праўда, марыла вярнуцца ў родны раён, і асноўныя
турботы былі звязаны з вызначэннем будучага месца працы. Вельмі ўдзячная
бацькам за тое, што яны верылі ў дачку і падтрымлівалі. Для маладога чалавека
гэта многа значыць. Таму зараз вельмі цаню сваю сям’ю і разумею, якую дапамогу
павінна аказаць дзецям.

— Ці ўзнікалі калі-небудзь непаразуменні пад час
стасункаў з маладымі людзьмі?

— Не. Мая праца, на якой ніколі не прыходзіцца
сумаваць, дапамагае пад-трымліваць сябе ў тонусе. Як ужо адзначала, вельмі
імпануюць прыярытэты сённяшніх хлопцаў і дзяўчат. Цяжка зразумець толькі тых,
хто пачынае ўжываць алкаголь і наркотыкі. Нярэдка гэта могуць быць добрыя і
працавітыя людзі. Дзесьці і здагадваешся, што можа падштурхнуць да такога
адчайнага ўчынку. Як правіла, ім цяжка самім зарыентавацца ў жыцці, а ўзяць
добры прыклад няма з каго… Таму яшчэ раз падкрэслю: вельмі важна, каб у
кожнага маладога чалавека была мэта. У складанай сітуацыі яна нават можа стаць
сэнсам жыцця.

— Чаго пажадаеце асіповіцкай моладзі?

— У першую чаргу — веры ў сябе і ў тое, што ўсе
планы рэалізуюцца. Няхай побач з вамі заўжды будуць сапраўдныя сябры, якіх
ніколі не бывае багата. А сёлетнім выпускнікам зычу поспехаў на ўступных
іспытах!

Гутарыла Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем