22 жніўня ў Вялікай Граве прайшоў традыцыйны “Граўскі кірмаш”

22 жніўня ў Вялікай Граве прайшоў традыцыйны “Граўскі кірмаш”

Вакальны калектыў «Журавушка» радуе прысутных вясёлымі песнямі

У сонечні суботні дзень Вялікая Грава адзначыла свята, якое на працягу не аднаго дзясятка гадоў аб’ядноўвае многія пакаленні і нязменна прыцягвае ўвагу жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Падрыхтоўка да яго пачалася за некалькі дзён: і без таго чыстыя вуліцы сталі яшчэ чысцейшымі, паклапаціліся гаспадары і пра свае падворкі. Таму да кірмашу Вялікая Грава падышла прыгожай і абноўленай.

Нягледзячы на назву, свята пачалося не з вясёлых песень, танцаў і навед­вання гандлёвых кропак. Яно пачалося з духоўнасці. Айцец Максім (Юндзіл) з браціяй мужчынскага манастыра ў гонар іконы Божай Маці “Жываносная крыніца” адслужылі ў мясцовым храме малебен за здароўе ўсіх жыхароў Вялікай Гравы, яе дабрабыт і мір ва ўсёй краіне.

Пасля богаслужэння госці і жыхары вёскі накіраваліся да пляцоўкі для куль­турна-масавых мерапрыемстваў. Праграму адкрыла стараста вёскі Лілія Лабус.

— Кожны з нас — неад’емная частка гэтай дзіўнай зямлі, — адзначыла Лілія Сцяпанаўна. — Разам мы перажывалі цяжкасці, радаваліся поспехам і падтрымлівалі адзін аднаго. Наша вёска поўная дзіўных людзей, якія сваёй даб­рынёй, узаемадапамогай і шчодрасцю робяць Вялікую Граву ўнікальным месцам. Сённяшняе свята — магчымасць парадавацца вынікам нашай шматгадовай працы.

Усе тыя, хто ўнес значны ўклад у развіццё вёскі, дапамагаў арганізоўваць мерапрыемствы, падтрымліваў традыцыі і ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Для 42 вялікаграўцаў падрыхтавалі граматы, сувеніры з нядаўна створаным гербам населенага
пункта і шчырыя словы падзякі.

Сапраўдным упрыга­жэннем свята стала выступ­ленне вакальнага ансамбля Сасноўскага СДК “Журавуш­ка”. Самадзейныя артысты выканалі народныя песні, сучасныя кампазіцыі і знакамітыя любімыя мелодыі і падарылі гледачам атмасферу асаблівага душэўнага яднання.

На пляцоўцы каля сцэны размясціліся гандлёвыя павільёны, дзе можна было паласавацца поп-корнам, салодкай ватай, купіць дзіцячыя цацкі. Багаты асар­тымент прапанавала лапіц­кае кафэ “Ачаг”: духмяная выпеч­ка, прысмакі з мяса, традыцыйны для народных гулянняў шашлык. Кухары гатавалі такія пачастункі, каб кожны ўдзельнік свята змог паспрабаваць нешта асаблівае.

Для дзяцей любое свята — шчасце. Таму каля батутаў і надзіманых горак назіраўся незвычайны ажыятаж. Маленькія жыхары Гравы з задавальненнем скарысталіся магчымасцю весела правесці час. Уся вёска поўнілася радаснымі крыкамі дзятвы.

“Граўскі кірмаш” гуляў да позняга вечара: вёска не спяшалася развітвацца са святам, якое напаўняе сэр­цы цяплом і надзеяй.

Агата Зіміна

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем