21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы 19.02.10, № 13

Духоўны скарб

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша?!

За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе,
неўміручая?!

У.Караткевіч.

Патэнцыял кожнай дзяржавы ў значнай ступені залежыць
ад матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. На думку шматлікіх дзеячаў навукі і
культуры, мову ў шырокім сэнсе слова можна і трэба аднесці і да першага, і да
другога скарбу. Яна паўстае перад намі як носьбіт інфармацыі. Пры дапамозе мовы
людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі,
развіваюць вытворчасць, тэхніку, навуку, робяць новыя адкрыцці. Асаблівую ролю
адыгрывае родная мова. Ёй належыць выключная роля ў духоўным жыцці кожнага
чалавека і ўсяго народа. Яна яднае яго, гарантуе цэласнасць нацыі, яе будучыню,
спрыяе культурна-нацыянальнаму адраджэнню.

Гэтыя высновы ведае кожны вучань. Нашы школьнікі
ўспомняць, як ставіліся да беларускай мовы знакамітыя пісьменнікі Алаіза
Пашкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч. Узгадаюць яны
і гісторыю развіцця беларускай мовы, якая зведала за многія стагоддзі свайго
існавання перыяды ўзлёту і падзення. І тое, што згодна з апошнімі статыстычнымі
дадзенымі каля 80% насельніцтва лічаць беларускую мову роднай.

Кожнаму беларусу вядома таксама, што ў нас законам
прадугледжаны дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская, і ў адпаведнасці з
гэтым дзяржава гарантуе яе грамадзянам права выбару. А беларускай мове нават
дае падтрымку.

Сучасныя дасягненні навукі і тэхнікі паспрыялі
з’яўленню сусветнай інфармацыйнай “павуціны”. Найбольш запатрабаванай мовай,
пры дапамозе якой сёння рушыць па свеце самы магутны паток інфармацыі, лічыцца
англійская — адна з шасці афіцыйных моў міжнародных зносін у сістэме ААН. А
паколькі англійскую мову ведае далёка не кожны, то карыстальнікі Iнтэрнету,
якіх кожны дзень становіцца ўсё больш, вымушаны звяртацца да рускай. Ні ў якім
разе!

Дык што, з цягам часу беларуская мова наогул можа
знікнуць як сродак зносін? На дзяржаўным узроўні распрацавана комплексная
праграма першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады.
Яна прадугле-джвае садзейнічанне пашырэнню ўжывання матчынай мовы ва ўсіх
сферах дзейнасці грамадства. Удзел у яе ажыццяўленні бяруць усе ўпраўленні і аддзелы
выканаўчай улады, а таксама грамадскія аб’яднанні. Аналагічны план дзеянняў у
гэтым накірунку складзены і Асіповіцкім райвыканкамам.

Думаецца, што такі крок з боку дзяржавы праз некалькі
гадоў прынясе свае станоўчыя вынікі.

А пакуль яшчэ раз успомнім запавет Францішка
Багушэві-ча: “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмерлі”.

 

Последние новости

Новости

В Осиповичах прошел прием граждан

22 ноября 2024
Читать новость
Новости

Сага о беспокойном соседе

22 ноября 2024
Читать новость
Актуальнае

“Человек, любящий свою страну, способный – иди работай”. Лукашенко о том, как стать членом его команды

22 ноября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: в Беларуси сегодня огромные возможности

22 ноября 2024
Читать новость
Власть

Информационный суверенитет, геополитика и “перамены”. Что Лукашенко решил обсудить со студентами-гуманитариями

22 ноября 2024
Читать новость
Культура

Осиповичские “Дзівакі”

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем