20 марта состоялся траурный митинг на мемориальном комплексе «Брицаловичи»

20 марта состоялся траурный митинг на мемориальном комплексе «Брицаловичи»

Памяць

Не забываць, каб захаваць мір

Уся радня пад крыжам.

У вялікай магіле.

  У адной, дзе ў студзені

  Іх палажылі.

  На душы цяжкі камень.

  Цяжар гэты не стрэсці.

  І ў сэрцы, і ў памяці –

  Год сорак трэці.

          Марыя Цімінская.

У суботу маўклівая вуліца Брыцалавічаў ажыла. Даўно вёска, сённяшняе насельніцтва якой складае ўсяго каля дзясятка чалавек, не бачыла такой колькасці людзей.

А да вайны гэта быў густанаселены пункт. Вёска імкліва расла, як па колькасці жыхароў (перад вайной іх было каля 800), так і па інфраструктуры. Але фашысцкая навала чорнай хмарай апусцілася на мужчын і жанчын, што аралі зямлю, гадавалі дзяцей і марылі аб міры. З вогненнага пекла, якое ўчынілі нацысцкія вырадкі і іх памагатыя, вырвацца не ўдалося амаль нікому.

У 1971 годзе ў памяць пра загінуўшых ў цэнтры вёскі была ўстаноўлена стэла.  У 1977 годзе тут узвялі мемарыяльны комплекс.

Каля яго і праходзіў мітынг, прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні. У гэтым свяшчэнным для землякоў месцы сабраліся прадстаўнікі ўлады, прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, школьнікі, моладзь — усе тыя, каму неабыякава гісторыя нашага краю, сваёй сям’і і лёс будучых пакаленняў.

У выступленнях старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева, благачыннага Асіповіцкай акругі Васілія Белавуса, Рыгора Баразны, унука славутага партызанскага камандзіра, актывіста БРСМ Ілоны Шпак — ва ўсіх прамовах гучалі словы жалобы, а таксама шчырая падзяка прадстаўнікам былых пакаленняў, якія не скарыліся ворагу, змагаліся разам супраць яго, адзіным фронтам — хто ў складзе дзеючай арміі або партызанскага атрада, хто ў падполлі ці дыверсійных групах. Не шкадавалі свайго жыцця ні старыя, ні моладзь. Толькі дзякуючы народнаму адзінству выстаялі і перамаглі. Наша справа — памятаць гэта.  Не толькі пра сваіх дзядоў і бабуль, але і пра тое, што Радзіма — гэта вялікая каштоўнасць для кожнага. І клопат пра яе — наш агульны абавязак.

У жалобе ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі і кветкі да стэлы. І нават прадстаўнікі юнага пакалення выглядалі ў гэты дзень надзвычай сур’ёзнымі і стрыманымі: відаць, генетычная памяць жыве і ў іх.

Фото Нины Царик

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость