19 декабря в Осиповичском районе пройдет день подписчика

19 декабря в Осиповичском районе пройдет день подписчика

Анонс

Заўтра праводзім дзень падпісчыка!

Чаму варта выпісаць раённую газету на тры месяцы альбо на паўгода менавіта 19 снежня? А таму што аформлены на любым аддзяленні сувязі Асіповіччыны ў гэты дзень абанемент на «Асіповіцкі край» дае шэраг дадатковых шансаў. Выйграўшых будзе шмат!

 Па-першае, мы вырашылі пакінуць 40 купонаў, якія дазваляюць бясплатна павіншаваць родных ці блізкіх людзей на старонках «раёнкі» альбо даць аб’яву ў мясцовую прэсу. Па-другое, пры жаданні гэтыя купоны можна будзе абмяняць на навагоднюю фотасесію ад рэдакцыйнага фатографа (запланавана 5 фотасесій), ваша відэавіншаванне, якое будзе размешчана на старонках «АК» у сацыяльных сетках (5 ролікаў), імянное віншаванне вашых дзяцей і ўнукаў ад Дзеда Мароза (5 сюжэтаў) і нават артыкул у газеце пра вас — удачлівага чалавека (1 публікацыя). Вось адразу колькі цікавых магчымасцей дае сяброўства з раённым выданнем!

Няма прычын  засмучацца і тым, хто ўжо выпісаў газету альбо збіраецца гэта зрабіць на наступным тыдні: кожнага падпісчыка чакаюць яркі каляндар на 2021 год у першым нумары і розыгрыш галоўнага прыза.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем