13 студзеня ў розных кутках Асіповіччыны прайшлі традыцыйныя калядныя гулянні

13 студзеня ў розных кутках Асіповіччыны прайшлі традыцыйныя калядныя гулянні

Вечар з 13 на 14 студзеня заўжды быў асаблівым. Тут вам і стары Новы год — свята-аксюмаран, назва якога зламае галаву любому замежнаму госцю, і спрадвечныя Шчодрыкі, што па таямнічасці і адначасовай весялосці не саступаюць Купаллю. У гэты час гасцей чакалі ў кожнай хаце, бо з пакалення ў пакаленне перадаецца прыкмета: да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Але ў нашых вёсках    радасці і шчасця хапіла ўсім. Бадай у кожным населеным пункце на вуліцах адбываўся сапраўдны перформанс: дзеці і дарослыя ў традыцыйных для гэтага свята касцюмах з задавальненнем заходзілі ў дамы і кватэры з пажаданнямі здароўя і дабрабыту.

У аграгарадку Вязаўніца Шчодры вечар каторы год праводзяць відовішчна і аўтэнтычна. Пра набліжэнне калядоўшчыкаў жыхароў апавяшчалі гучныя спевы і музыка. І трэба сказаць, абыякавых да такіх візіцёраў не было: усюды іх шчыра віталі і частавалі рознымі прысмакамі. Завяршылася калядаванне ў мясцовым Доме культуры, дзе вяскоўцы сабраліся, каб раздзяліць добры, узнёслы настрой. У гульнявой праграме, акрамя юных артыстаў, прыняў удзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Завітаў калектыў і ў Ліпеньскі сельскі Дом культуры, дзе разам з мясцовымі талентамі запрасіў жыхароў на традыцыйныя калядныя танцы і забавы.

У вёсцы Радуцічы пайшлі далей і паспрабавалі пераасэнсаваць класічныя Каляды праз сучаснае ўспрыняцце фальклору. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Радуціцкага сельскага клуба падрыхтавалі мюзікл “Буфет у Нюры, або Навагоднія прыгоды Нюры-буфетчыцы”. Па водгуках гледачоў, прэм’ерны паказ пастаноўкі прайшоў на вышэйшым узроўні.

Безумоўна, вонкавая “абалонка” Каляд можа мяняцца, аднак іх сутнасць застаецца ранейшай. Пры ўсёй сваёй знешняй весялосці гэты абрад мае вельмі глыбокі сэнс: ён з’ядноўвае родных і незнаёмых людзей, “праграмуе” на шчаслівую будучыню. Ці не такіх добрых эмоцый у наш час не хапае многім замкнёным і песімістычна настроеным?

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость