Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Адкрыты чэмпіянат краіны “Лесаруб-2014” сёння стартаваў у Асіповічах, заўтра — другі дзень барацьбы за званне лепшых. Мерапрыемствы на стадыёне “Алімпіец” распачнуцца ў 9 гадзін: 9-12.30 — стэндавыя спаборніцтвы валь-шчыкаў лесу, аператараў харвестараў, фарвардараў, гідраманіпулятараў, з 12 да 13 — рыцарскі турнір, з 14 да 15 — эстафета. Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і ўрачыстае закрыццё чэмпіянату распачнецца ў 16 гадзін.

60 тысяч тон збожжа новага ўраджаю прынята Асіповіцкім вытворчым участкам ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” з розных раёнаў Магілёўшчыны і іншых абласцей краіны. Штодзень сюды дастаўляецца чыгуначным і аўтамабільным тарнспартам каля 3 тысяч тон хлебнага багацця.

На 46-й пазіцыі са 118 раёнаў Беларусі знаходзіцца Асіповіччына ў рэйтынгу вытворчасці малака і мяса па выніках I паўгоддзя. Атрымана 16.302 тоны малака — па 2.318 кг ад каровы.

Асноўныя работы па добраўпарадкаванні, выкананыя на тэрыторыі Ясенскага сельсавета ў ліпені, — скошванне травы і пустазелля, ліквідацыя несанкцыянаваных сметнікаў. Апошніх, дарэчы, было восем. У жніўні заменена 270 метраў штыкетніку на станцыі Ясень.

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года з раённага бюджэту было выдзелена 2 млрд. 933,6 млн. рублёў.

Дыплом I ступені на Міжнародным фестывалі “Пад крыламі Арыёна” заваяваў 17-гадовы асіпаўчанін Руслан Пілахоўскі — сёлетні выпускнік СШ № 3.

Рыхтуецца да выдання другі зборнік гумару і сатыры асіповіцкага паэта, заслужанага работніка культуры Анатоля Тамашэўскага. Думаецца, ужо сама назва — “Людзі — не анёлы” — раскрывае лейтматыў будучай кнігі.

З 11 жніўня на тэрыторыі раёна з мэтай прафілактыкі дамашняга насілля праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт”. Супрацоўнікамі міліцыі наведана каля чатырох дзясяткаў сем’яў і асоб з асацыяльнымі паводзінамі.

Новы аўтамабіль МАЗ-Купава набыты для перасоўнага аддзялення сувязі № 1. Ён хутка выйдзе на маршрут Асіповічы-Дрычын. Па-сучаснаму абсталяваная тэхніка — з гандлёвай вітрынай, рабочым месцам, тэрміналам для пластыкавых картак — дазволіць узняць якасць абслугоўвання насельніцтва.

Сем пар двайнят нарадзілася ў раёне за студзень-чэрвень, тады як у мінулым годзе за такі ж час — дзве. Найбольш папулярныя сёлета дзіцячыя імёны — Дар’я, Кацярына, Ксенія, Арцём, Аляксей, Максім. Сярэдні ўзрост матуль — 27 гадоў, тат — 30.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем