“Бухта капітанаў” (№ 19)

«Бухта
капітанаў” — так называецца
тэлевізійны конкурс па рухомых гульнях сярод школ Беларусі.

Па рэспубліцы
адабраны 32 школы, якія падзелены на 8 груп, і ў фінал трапляюць толькі
мацнейшыя з кожнай. Для гэтага трэба не толькі перамагчы каманду, якая выбрана
па жараб’ёўцы, але і пераможцу другой пары. З абедзвюма задачамі паспяхова
справілася каманда з 10 вучняў Дараганаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

На
тэлеконкурсе наша школа была ў ліку пяці школ Магілёўшчыны і адзінай — з
Асіповіцкага раёна. Чаму іменна мы? Адказваем: нашы юныя спартсмены ўжо маюць
добры вопыт выступлення ў спартыўнай тэлегульні «Вас выклікае Спартландыя”, якая
была некалькі гадоў таму на тэлеканале «Лад”.

…Прыехалі на
«Бухту капітанаў” у спартыўны комплекс «Раўбічы”. Сустрэлі нас вельмі добра.
Жылі ў гасцініцы, па два чалавекі ў нумары. У пакоі — усё неабходнае:
шафа-купэ, ложкі, тумбачкі, тэлевізар, душ. З акна адкрываўся цудоўны від на
высокія горкі, рознай вышыні трампліны, лыжныя трасы для біятланістаў. Як нам
туды хацелася! Вось толькі вольнага часу зусім не было. Спаборніцтвы праходзілі
з самай раніцы і да вечара, з перапынкамі на харчаванне і сон. I так — на
працягу трох дзён…

У першы дзень
жараб’ёўка звязала нас з вялікай школай з Наваполацка. Барацьба была цяжкай,
але мы ўвесь час памяталі пра пачуццё абавязку перад нашай установай адукацыі,
настаўнікамі, роднымі. Вельмі хацелася вікторыі, інакш — да пабачэння, Раўбічы!
Калі перамагалі, то радаваліся і крычалі на ўсю спартзалу. Нам вельмі
дапамагалі нашы настаўнікі Зінаіда Рыгораўна Струпінская і Таццяна Валер’еўна
Сямёнава. Падтрымлівалі, давалі парады.

Выйгралі —
выйшлі на другі ўзровень. Дарэчы, гэтую гульню можна будзе паглядзець на
тэлеканале «Лад” 4 красавіка, паперажываць і парадавацца разам.

Наступны
сапернік — пераможца іншай пары, каманда Дзісненскай школы з Віцебшчыны. Гэта
быў «моцны арэшак”! Надзвычай напружаным аказаўся музычны конкурс. Нашай Раі
Цераш з некалькіх песень трэба было выцягнуць адну і праспяваць яе, а ўся
каманда — на падтанцоўцы. Рая вельмі хацела, каб дасталася песня «Караблікі” —
атрымалася! Уся зала апладзіравала яе выкананню.

Перамога! Нас
узнагародзілі дыпломамі, а таксама рукзакамі і майкамі. Пасля каманда знаёмілася
з Юнгай і Камандорам, фатаграфаваліся, бралі аўтографы. А назаўтра вярталі-ся
дамоў, вясёлыя і шчаслівыя.

Наперадзе —
фінал. Сярод васьмі лепшых каманд Беларусі — і наша! Фінальныя спаборніцтвы
плануюцца ў сярэдзіне красавіка. Будзем добра рыхтавацца, пастараемся выступіць
дастойна.

Насця
АстаповIч,

вучаніца 6
класа, капітан каманды.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость