Ялізаўская кінавідэасетка: жыццё па спіралі (№ 10)

Дырэктар
ялізаўскага Дома культуры — ён жа па сумяшчальніцтву кінамеханік, дыджэй,
саліст — Анатоль Пятраеў перабраўся ў пасёлак у 1970-х гадах. Уладкаваўся
працаваць на шклозавод і адразу запісаўся ў мясцовую самадзейнасць.
Узаемаадносіны мужчыны і клуба нагадваюць перыпетыі бразільскага серыяла: у
1980-м упершыню стаў дырэктарам установы — у 1983 сышоў на шклозавод, бо трэба
было забяспечваць трох нашчадкаў, а праз 10 гадоў саюз зноў аднавіўся. На вачах
Анатоля Аляксеевіча кінавідэасетка перажыла перыяд папулярнасці, забытасці і
ўступіла ў фазу аднаўлення.

 

«Залатое
стагоддзе”

Да сярэдзіны
1990-х гадоў клуб, па словах дырэктара, тра-шчаў па швах і быў, фактычна,
месцам паломніцтва. Для таго, каб атрымаць квіткі на сеанс, некаторыя
«штурмавалі” хату касіра. А калі праходзіў паказ індыйскіх меладрам ці
прыгодніцкіх стужак, кшталту «Фантамаса”, сітуацыя дасягала найвышэйшага
напалу.

У той час і
кінаапаратура была новая, і фільмакопіі. Рэпертуар пастаянна папаўняўся
цікавымі замежнымі і савецкімі карцінамі.

«Смутны час”

Перамены
наступілі з 1995 года, калі людзі масава сталі набываць тэлевізары,
відэапрайгравальнікі, а затым і камп’ютэры. У самім ДК зношвалася апаратура,
фільмакопіі было ўжо немагчыма дэманстраваць. Самымі новымі лічыліся стужкі
1990-га года выпуску, астатнія былі на 10-20 гадоў старэй.

«Пералом”

Ён адбыўся ў
2008 годзе: установа пасля правядзення капітальнага рамонту атрымала
мультымедыйны праектар і магчымасць паказваць кіно з дыскаў. Дзякуючы гэтаму, а
таксама новаму рэпертуару, гледачы сталі вяртацца.

Сёння
найбольшая колькасць чалавек за сеанс — 50, звычайна прысутнічае 15-20. За
месяц праз установу праходзіць каля 200-220 дзяцей і 40 дарослых. У цэлым,
кінавідэасетка план выконвае і нават перавыконвае, за што і атрымала дыплом 1 ступені.
Кінапаказы ладзяцца тут 3 разы на тыдзень. Шчыльна супрацоўнічаюць з дзіцячым
садком, чые выхаванцы праглядаюць тут казкі і мульцікі.

«Планавалі
ўсталяваць долбі-сістэму, набыць новую апаратуру, СЗАТ «Шклозавод Ялізава”
нават частку грошай пералічыў, — кажа Анатоль Аляксеевіч. — Але пакуль не
склалася. Змена абсталявання прывабіць людзей — застаецца толькі пачакаць
свайго «рэнесансу”. А само кінамастацтва і кінавідэасетка пражывуць доўга. Каб
яны зніклі, трэба прыдумаць на замену што-небудзь цікавейшае. А што можа быць
лепш за кіно?”

 

Пошук
нацыянальнага сувеніра

«Лепшы беларускі
сувенір” — гэта рэспубліканскі конкурс, які сёлета праводзіцца Міністэрствам
культуры сярод беларускіх майстроў. На першым этапе яны прадастаўляюць
фотаздымкі сваіх работ, на другім — непасрэдна іх саміх.

Прызавы фонд
конкурсу — 100 мільёнаў рублёў. На гэтую суму, па словах нарднага
майстра-кераміста з Цэнтра народных рамёстваў Дзмітрыя Палішчука, можна
«адбудаваць” добрую майстэрню.

На конкурс сам
Дзмітрый Віктаравіч даслаў дзве работы.

— Творы
разглядаюцца ў шэрагу намінацый. Напрыклад, мой кубак праходзіць у намінацыі
«Грунвальдская бітва”. І, дарэчы, выкананы з дапамогай новай тэхнікі
тэкстыль-кераміка, — распавядае ён. — А гаршчок з аплікацыяй — як «Лепшы
нацыянальны сувенір, які адлюстроўвае агульнабеларускія каштоўнасці традыцыйнай
нацыянальнай культуры”. На апошнім вырабе размясціў выявы нацыянальных святаў:
Калядаў (хрысціянскі пачатак), Купалля (паганскі) і Дажынак — адноўленага на
сучасны лад старажытнага абраду.

Такім чынам
Міністэрства культуры шукае нацыянальны сувенір-брэнд, які потым, думаецца,
запусціць у масавую вытворчасць. Дзякуючы конкурснай аснове, можна выбраць
найбольш цікавыя працы. Акрамя таго, рамеснікам прадастаўляецца магчымасць і
добра зарабляць: пераможцаў, мяркую, чакаюць не толькі грашовыя прызы, але і,
згодна з законам аб аўтарскім праве, яны змогуць атрымліваць працэнт ад далейшага
выкарыстання іх ідэі.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем